З любові да бацькоўскага парога, да матчынай песні, з вывучэння гісторыі народа, спасціжэння яго традыцый пачынаецца любоў да Роднай Старонкі, да Радзімы, да ўсёй Зямлі. З маленства прывіваецца патрыятызм чалавеку, а найперш у сям’і і ў школ, бо там пачынае фарміравацца светапогляд грамадзяніна. I як неабходна юнаму чалавеку з дня ў дзень адчуваць і разумець непаўторнасць тых мясцін, дзе нарадзіўся, той зямлі, якую называюць Радзімай! Г... Болей »
У том уключаны гульні, забавы, ігрышчы, якія не ўваходзілі ў папярэднія тамы. Уступны артыкул раскрывае гісторыю збірання і вывучэння гульняў, дае іх дэфініцыю, класіфікацыю, раскрывае сэнс найбольш архаічных варыянтаў. Асобныя тэксты гульняў падаюцца з нотнымі прыкладамі і малюнкамі. Разлічана на шырокае кола чытачоў, якіх цікавяць абрады, вусная народная творчасць. Болей »
Дзіцячы свет шматкаляровы і разнастайны, дзеці дапытлівыя і цікаўныя да ўсяго, што ёсць, што было і што будзе. Вось чаму дзеці адгукнуліся на прапанову зазірнуць у глыбіню стагоддзяў, адчуць мінулае, дзе пад звон мячоў і дзідаў нашы продкі баранілі Бацькаўшчыну. Слаўныя постаці нашай гісторыі: вялікі князь Вітаўт, першадрукар Францішак Скарына, Святая Еўфрасіння Полацкая, гетман Канстанцін Астрожскі - герой Аршанскай перамогі, паўстаюць... Болей »
Пасля таго, як адбылася акупацыя Літвы Савецкім Саюзам, беларускае жыццё спыніла сваё існаванне, змоўклі яго жывыя галасы. Многім хацелася, каб гэта было назаўжды. У паслявэенны час былі знішчаны эпошнія апірашчы беларушчыны: у 1944 г. і 1945 гг. зачыненыя Віленскэя беларускэя гімназія і музей братоў Луцкевічаў, у 1949 г. арыштаваны духоўны голас беларусаў кс. Адам Станкевіч, а таксама арыштэваныя, сасланыя, расстраляныя многія славутыя... Болей »
У зборнік аднаго з заснавальнікаў Беларускае Сацыялістычнае Грамады і беларускае дзяржаўнасьці Антона Луцкевіча (1884—1942) уключаныя яго найбольш вядомыя творы, прысьвечаныя гісторыі беларускага руху. Болей »
Няўрадавыя арганізацыі і іншыя арганізацыі грамадзянскай супольнасці з'яўляюцца ключавымі партнёрамі ў ажыццяўленні стратэгіі дапамогі Камісіі ў мэтах развіцця. Яны маюць права на фінансаванне з боку "ЕўраЭйд" па тэматычных і геаграфічных праграмах і праектах. Болей »
У папулярнай форме апавядаецца пра таленавітага матэматыка В. Ермакова — вучонага і педагога, заснавальніка першага ў Расіі “Часопіса элементарнай матэматыкі”. Для шырокага кола чытачоў. Болей »
У кнігу народнага пісьменніка Беларусі, Героя Сацыялістычнай Працы ўвайшлі яго шырока вядомыя творы «Альпійская балада», «Дажыць да світання», «Сотнікаў», «Абеліск». Болей »
У зборніку ўпершыню сабрана ва ўсёй сваёй мнагастайнасці і варыянтах варажба, якая здавён праводзілася на Беларусі. Большасць варожбаў прымеркавана была да каляндарных свят — Каляд, Купалля і інш. У асноўным яны прысвячаліся каханню. Але сустракаліся і такія, дзе чалавек хацеў даведацца пра поспехі ў будучым ураджаі, працягласць свайго жыцця і г. д. Разлічаны на шырокае кола чытачоў. Болей »
Другі выпуск «Дайджэста даследаванняў арганізацый грамадзянскай супольнасці» складзены паводле таго ж падыходу, які быў выкарыстаны ў пілотным выпуску дайджэста, што прадстаўляў даследаванні, вырабленыя ў 2018–2019 гадах. Як і раней, у новым выпуску адлюстраваныя даследаванні, праведзеныя беларускімі няўрадавымі арганізацыямі і незалежнымі аналітычнымі цэнтрамі, прадметам якіх з’яўляецца як сама грамадзянская супольнасць, так і ўмовы ды... Болей »