Маленства край! Ты. з намі да сканання — Чысты, святы, як, першае каханне. Так гаварыў пра Навагрудчыну наш зямляк, імем якога ганарыцца польскі народ, геніяльны паэт, творчасць якога ўзбагаціла, упрыгожыла культуру ўсяго чалавецтва. Гаворачы пра Навагрудчыну, Адам Міцкевіч думаў не толькі пра той куток, дзе ён нарадзіўся, дзе прайшлі яго маленства і юнацтва,—ён думаў пра Беларусь, па ёй тужыў у сваіх блуканнях на чужыне — ад Пецярбурга... Болей »
Я нарадзіўся 1-га сьнежня 1915 году ў вёсцы Покаршаў на Случчыне. Хоць мы паводле колькасьці зямлі (чатыры дзесяціны ворнай) лічыліся сераднякамі, але жылі бедна, часта недаядалі. Рэч у тым, што бацьку забілі на Першай сусьветнай вайне, і маці сама не магла даваць рады з гаспадаркай. А нас, дзяцей, было ажно пяцёра. Самая старэйшая сястра Франуся ў часе маіх нарадзінаў мела якіх восем гадоў. Па ёй прыйшла на сьвет Броня, а па Броні — Яд... Болей »
Гэта першая ў Беларусі аўтарская манаграфія, прысвечаная аналізу сучаснага феномену міжкультурнага дыялогу. Аўтар паказвае сутнасць і сусветныя падыходы да міжкультурнага дыялогу, раскрывае разнастайнасць сучасных яго канцэпцый. Канцэнтруючыся на шматграннасці амерыканскай парадыгмы ў яе параўнанні з еўрапейскімі падыходамі, Любоў Уладыкоўская звяртае ўвагу на сакрэты амерыканскага поспеху, а таксама тлумачыць, чаму менавіта падыходы ЗШ... Болей »
Брошура, що її запропоновано читачу, представляє позицію, яку займає КНП щодо найважливіших проблем, пов'язаних із зовнішньою політикою Польщі у Середній Європі. Цю частину зовнішньої політики ми вважаємо найістотнішою з огляду на географічне положення нашої країни. Наш стосунок до цієї частини Європи також окреслює нашу політичну поставу щодо інших частин світу. Цей аспект польської зовнішньої політики часто фальсифікується противникам... Болей »
Наіўна меркаваць, што мы ўступілі ў посттаталітарны перабудовачны час. што настае царства дэмакратыі. Настае царства парадоксаў, вяртаецца наша звыклае царства абсурду - гэта бясспрэчна. Дэмакратыя для нас па-ранейшаму тэра-інкогніта, каму яна патрэбна. На Захадзе іншая справа, там яна патрэбна ўсім. Дэмакратыя толькі там і функцыянуе, дзе патрэбна ўсім. Дзе грамадства не можа існаваць без дэмакратычнай атмасферы, дзе без яе яно ператва... Болей »
Праца Леаніда Лыча прысьвечаная пытаньню, якое доўгі час замоўчвалася дэфармавалася і асьвятлялася не з беларускіх пазыцыяў – гэта пытаньне міжнацыянальных адносінаў пасьля ваеннага дваццацігодзьдзя. Менавіта пасьля вайны азначыўся паварот у нацыянальнай палітыцы Масквы. Гэты паварот прывёў да катастрофы, якую можна параўнаць да зьнішчэньня. Беларуская нацыя асымілявалася пагрозьлівымі тэмпамі. Менавіта беларусы па словах вядомага кам... Болей »
У зарослай чаротам балацянцы Ад жабінага гомпну Млеў летні вечар. А буслы Спапялялі чарот Уладным гневам. Прыйшлі з матыкамі эколагі. Дзяўбуць заядла асаковых, Прастору земнаводным пашыраюць. А буслы Стоена Вострауь дзюбы. У аголеную балацянку Ўстраглі асколкі неба. Ні жаб, ні буслоў. Ціш. На гарь зонце працяглае „УраГ У наступе звяры і лес (па флангах), У цэнтры — багападобныя. Болей »
Зборнік “Мікола Равенскі” — першая кніга, прысвечаная жыццю і творчасці выбітнага кампазітара, аўтара музыкі да песні “Люблю наш край” і гімна “Магутны Божа”. Лёс дзеяча адлюстраваны ў яго аўтабіяграфічных і даследчых тэкстах, а таксама ва ўспамінах суродзічаў як міжваеннага, гэтак і паваеннага-эміграцыйнага часу. Выданне ілюстравана ўнікальнымі архіўнымі дакументамі і фотаздымкамі. Болей »
Нарадзіўся мастак у вёсцы Велікарыта Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці. Вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы, затым быў прызваны ў армію. Пасля заканчэння Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута М. Селешчука прынялі ў Саюз мастакоў (1976). Першыя гады творчай працы былі аддадзены графіцы. Ён стварыў вялікую колькасць станковых работ і кніжных ілюстрацый. У ранніх графічных творах - "Успаміны пра дзяцінства" (1978), "Трава дзяцінс... Болей »
У кнігу ўвайшлі тры аповесці і шэраг апавяданняў на гістарычную тэму, у якіх раскрываюцца многія старонкі мінулага роднага краю, паўстаюць вобразы яго выдатных дзеячаў — Міколы Гусоўскага («Час чумы»), філосафа Казіміра Лышчынскага («Місія папскага нунцыя»), аднаго з правадыроў вядомага Крычаўскага паўстання Івана Карпача («Міласць князя Гераніма») і іншых. Болей »