Напрыканцы 90-х хлопчыка Ваню, будучага аўтара гэтай кнігі, у Полацку ведалі ўсе, хто цікавіўся гісторыяй або ўвогуле культурай роднага гораду. Яго можна было пабачыць на археалягічных раскопках, на сустрэчах з пісьменьнікамі і гісторыкамі, побач з будаўнікамі, якія рэстаўравалі карпусы Езуіцкага калегіюму. Аднак звычайна з самай раніцы, калі ня трэба было ісьці ў школу, ён вандраваў па жывых сьлядах даўно памерлых продкаў побач з Замка... Болей »
Гэтая незвычайная кніга нарадзілася падчас падарожжаў журналісткі беластоцкага тыднёвіка„Ніва"Ганны Кандрацюк-Свярубскай да вытокаў апетай беларускімі класікамі славутай Прыпяці. Аказваецца, каб патрапіць у свет адкрыццяў і дзівосаў, не абавязкова выпраўляцца за далёкія моры ды акіяны. Чароўнае, казачнае, неверагоднае і абсалютна невядомае нам Палессе агаломшыць вас сваёй фантастычнай рэальнасцю і магічнай аўтэнтычнасцю. Яно зусім побач... Болей »
На аснове дэталёвага разгляду гістарычных і Іншых матэрыялаў асвятляецца пытанне аб утварэнні ў 50—60-х гадах XIII ст. Вялікага княства Літоўскага. Для навукоўцаў, краязнаўцаў, студэнтаў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі. Болей »
На аснове дэталёапга разгляду гістарычных і іншых матэрыялаў асвятляецца пытанне пра ўтварэнне ў 50-60-х гадах ХІІІ стагоддзя Вялікага княства Літоўскага. Для навукоўцаў, краязнаўцаў, студэнтаў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі. Болей »
Вёску Вялікая Кракотка, што на Слонімшчыне, Уладзімір Караткевіч назваў самай прыгожай вёскай на свеце. Але вёска не толькі прыгожая, але і знакамітая. Знакамітая Вялікая Кракотка найперш тым, што тут яшчэ ў 1927 годзе пры гуртку Таварыства беларускай школы вясковая моладзь заснавала бібліятэку-чытальню, якую назвалі імем народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. Гэта была першая ўстанова культуры рэспублікі, якой было нададзена імя песняр... Болей »
У сваю новую кнігу беларускі публіцыст і гісторык з Англіі Юры Весялкоўскі ўключыў артыкулы пра Другую сусьветную вайну. Аднак, хаця іхны аўтар быў непасрэдным сьведкам і ўдзельнікам самай жахлівай ў гісторыі чалавецтва с.усьветнай бойні, кніга, за рэдкім выняткам, не зьяўляецца аўтабіяграфічнай. Гэта, хутчэй, ёсьць спроба далёка не безстароннага чалавека, лёс якога апяклі й крута зьмянілі гады ваеннага ліхалецьця, - разабрацца ў далёкі... Болей »
Цяпер, пэўна, няма такой краіны ў свеце, дзе б не жылі і не працавалі беларусы. Эмігранты часцей за ўсё свядома робяць выбар на карысць той ці іншай краіны. У Беларусі ў пэўны перыяд гісторыі найбольш таленавітыя проста вымушаны былі ўцякаць за межы Бацькаўшыны. З’зджалі, ратуючы сябе, сваё жыццё, жыццё сваіх родных і блізкіх. Многія з іх, жывучы ў эміграцыі, дасягнулі значных посьпехаў і папулярнасці. "Паваенная эміграцыя: скрыжаванні ... Болей »
Першыя цэрквы на Палессі з’явіліся ў XVII-XVIII стагоддзі. Пра што казаць? З’яўленне цэркваў на астатняй тэрыторыі Беларусі таксама датуецца XV-XVI стагоддзем. Вось і ўсё! Гэта адказ на вялікае пытанне: хрысціянства як інстытут прыйшло сюды 400-500 гадоў таму! А на Палессі – 200 ці 150! А перад гэтым існавала культура, якой 10-20 тысячагоддзяў. Зразумела, што людзі не могуць вось так хуценька змяніць свой лад жыцця, сваё стаўленне да на... Болей »
Выданне складаецца з трох кніг, прысвечаных вершам М. Багдановіча «Раманс», «Пагоня», «Слуцкія ткачыхі» на дзесяці мовах. Дапамогу ў арганізацыі выдання аказалі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Літаратурны музей Максіма Багдановіча, фінансавую падтрымку — прыватнае прадпрыемства «Неф-праект» (в. Гальшаны, Беларусь). Выданне прысвечана 120-годдзю з дня нараджэння М. А. Багдановіча. Болей »
Бежанцы, высланцы, эмігранты, паяжджане - гэтыя тэмы й вобразы занялі сталае месца ў беларускай гісторыі ды літаратуры. Кніга, якую трымае ў руках чытач, менавіта з гэтай паліцы. Аўтар кнігі, Алесь Алехнік, знакаміты дзеяч беларускай эміграцыі паваеннай пары. Раней бязьлітасны камуністычны рэжым, а цяпер цяжар пражытых гадоў не дазволілі яму вярнуцца, ці хоць бы адведаць сваю Бацькаўшчыну. Спадар Алесь вяртаецца да яе з дапамогай гэтай ... Болей »