Міра Лукша нарадзілася 9 лістапада 1958 г. у Гайнаўцы. Родам з вёскі Баравыя Нараўчанскай гміны на Падляшшы. Кончыла польскую і рускую філалогіі ў Філіяле Варшаўскага ўніверсітэта ў Беластоку. Жыве ў Беластоку. Журналістка, пісьменніца, перакладчыца, рэдактар. Дэбютавала ў тыднёвіку беларусаў Польшчы "Ніва" ў 1973 г. Член Беларускага літаратурнага аб'яднання "Белавежа" і Саюза беларускіх пісьменнікаў. Ад 1985 г. з'яўляецца журналісткай ... Болей »
На матэрыяле гісторыі, літаратуры, асабістага вопыту аўтар разважае над праблемамі нацыянальнаесвядомасці, духоўна-культурнае тоеснасці сваіх суродзічаў. Болей »
Быў заснаваны ў ХVI стагоддзі на месцы, дзе ў 1470 годзе з’явіўся вобраз Жыровіцкай Маці Божай. Месца вякамі намоленае. Сюды і сёння, як дзесяцігоддзі і стагоддзі таму, сцякаюцца патокі вернікаў з усяго свету, каб атрымаць благаславенне ад Маці Божай Жыровіцкай, цудадзейны вобраз якой знаходзіцца ў манастыры. Яна адна з найбольш ушаноўваемых ікон у Беларусі як праваслаўнымі, так католікамі і уніятамі. Гэта адна з самых маленькіх ікон, п... Болей »
Дакладны поўны абраз усіх дэмаграфічных зьменаў і стратаў жыхарства тэрыторыі Беларусі за гады панаваньня на ей Масквы савецкае зможа даць толькі будучыня, тады, калі гісторыя здыме эамкі сакрэтнасьці із савецкіх архіваў і статыстычных установаў. Але й перапіс 1959 году, некаторыя дадзеныя якога апублікаваў савецкі друк, дае, калі й не ўсебаковае й поўнае, дык усё-ж дастаткова яскравае ўяўленьне аб памерах таго нязвычайна вялікага ўбытк... Болей »
Акадэмік Радзім Гарэцкі прапаноўвае для шырокага кола чытачоў напісаную за апошнія дваццаць гадоў публіцыстыку і розныя жанры лірычнай прозы, якія сумесна складаюць своеасаблівую змяшаную жанравую форму — “жыццёвы меланж”. Гэтыя творы ўзніклі ў выніку думак, уражанняў, пачуццяў ад шматлікіх падзей у краіне і свеце, юбілеяў і страт сяброў ды блізкіх людзей, успамінаў пра жыццё і дзейнасць бацькі й дзядзькі — братоў Гаўрылы і Максіма Гарэ... Болей »
Маё паяўленне ў вясковай хаце 23 сакавіка 1925 года чакаў не ласкавы лёс. Белы свет я ўбачыў не адразу, пасля нараджэння, а толькі чатырохгадовым хлапчуком. Вочы мае ў маленстве заатакавала грозная трахома, і я пастаянна прабываў у цемры нізкай дзедавай хаты з шчыльна завешанымі дзяружкамі акенцамі. Аж дзіўна, што захаваў я яшчэ зрок пасля такой працяглай і знішчальнай хваробы. Ад чатырох год, праўду кажучы, і пачынаецца маё дзяцінства.... Болей »
Кніга паэзіі беларускага нацыяналіста-падпольшчыка, вязьня сталінскіх канцлягероў Васіля Супруна спрабуе данесьці да чытача ўвесь спэктар пачуцьцяў, зьвязаны з страшнымі гадамі камуністычнага панаваньня. Грамадзянская пазыцыя, абраная аўтарам яшчэ тады, не дазваляе яму заставацца абыякавым і да сёньняшніх ключавых праблемаў краіны: пісьменьніка непакоіць стан роднае мовы, усё больш выразныя праявы нацыянальнага нігілізму, нягода, выклі... Болей »
У кнізе ўспамінаў “Жыць і дзеіць” адзін зь вядучых дзеячоў беларускай эміграцыі доктар Вітаўт Кіпель прыгадвае сваё дзяцінства ў Менску і ў расейскай высылцы, юнацтва ў акупаваным Менску, маладосьць у Нямеччыне і Бэльгіі і сталае жыцьцё ў Злучаных Штатах — амаль стагодзьдзе беларускай гісторыі, дзе аўтар, чалавек незвычайнага лёсу, быў у гушчы падзеяў палітычнага, грамадзкага і культурнага жыцьця. Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца пытанням... Болей »
Мэта гэтае працы - аддаць пашану памяці Вінцэнта Жук-Грышкевіча; прадставіць ягонае жыцьцё так, каб факты гаварылі самі за сябе. I тут ён - Вінцэнт Жук-Грышкевіч - сам выказваецца болей, як укладальнік гэтай кнігі гаворыць аб ім. Гэта больш за ўсё ўложаны амаль ў храналягічным парадку няпоўны збор дакумэнтаў з жыцьця й дзейнасьці Вінцэнта Жук-Грышкевіча, ягоная спадчына. Інтэгральнай часткай зьместу багатай душы В. Жук-Грышкевіча, сына ... Болей »
Кніга пра аднаго з найбольш выбітных беларускіх вайскоўцаў Барыса Рагулю раскрывае цікавыя і вызначальныя моманты з жыцьця кіраўніка Наваградзкага Эскадрону часоў Другой Сусьветнай вайны. Але гэта кніга ня толькі пра Барыса Рагулю, але і пра час у які ён жыў і змагаўся. Аўтар выданьня, дасьледчык беларускай эмігарцыі Лявон Юрэвіч спрабуе паказаць без ўпрыгожваньня увесь трагізм лёсу чалавека ў тых умовах у якіх ён апынуўся. Нямецкі пал... Болей »