Пабачыла свет трэцяя кніга ў серыі “Беларуская мемуарная бібліятэка”. Гэта “Мае ўспаміны” Марыі Стагановіч (1898-1995) - жонкі пасла польскага сойму Аляксандра Стагановіча, чые мемуары распачыналі ў 2011 г. згаданую серыю. Здаецца, унікальны выдапак, калі муж і жонка пакінулі свае зместава розныя ўспаміны незалежна адно ад аднаго, і гэтыя тэксты з’яўляюцца абсалютна каштоўныя для айчыннай мемуарыстыкі. Свае ўспаміны Марыя Стагановіч нап... Болей »
Кніга Алеся Краўцэвіча, гэта своеасаблівая гісторыя, расказаная звычайнымі прадметамі – археалагічнымі знаходкамі, сярод якіх старая падкова, пячная кафля, разбітая міска і вышчэрбленая талерка. Усе гэтыя рэчы былі створаныя чалавечымі рукамі 400-500 гадоў таму, і нягледзячы на свой стан здольныя распавесці вельмі шмат. Ад іх, а лепш сказаць, аналізуючы іх, даведваемся пра рамётвы, якія існавалі на нашых землях у далёкія часы, пра звыча... Болей »
Майстроўня дала аватар свабоды, які цяпер заўсёды будзе на мапе Беларусі, разам з выспай філяматаў і філярэтаў, вулканам паўстаньня Каліноўскага, морам Нашай Нівы, гарамі БНР, далінамі Грамады і ТБШ, крыніцамі Саюзу беларускіх патрыётаў, садамі мастакоў, музыкаў і паэтаў, якія вырасталі ў нежывых, як на Месяцы, пустынях русіфікацыі і дэспатыі ды ператваралі мёртвы ляндшафт у родны кут. Болей »
Зборнік "Макар Краўцоў (Касцевіч)" — і першае кніжнае выданне выбраных твораў пісьменніка, і спроба першага аднаўлення яго біяграфіі. Кніга адлюстроўвае разнастайную (паэтычную, літаратурна-крытычную, публіцыстычную, мемуарную) спадчыну Макара Краўцова (Касцевіча), а таксама распавядае пра пакручасты лёс творцы. У выданні выкарыстаны ўнікальныя архіўныя фотаздымкі. Болей »
Гэта кніга аб жыццёвым і творчым шляху класіка беларускай літаратуры — Максіма Багдановіча. У ёй выкарыстаны вядомыя, а таксама недрукаваныя архіўныя дакументы, якія аднаўляюць старонкі жыцця сямейства Багдановічаў, іх сваяцкія адносіны з Пешкавымі. Болей »
У кнізе робіцца спроба асэнсаваць феномен Максіма Танка - паэта і чалавека, асобы першай велічыні ў гісторыі беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. Прыводзячы свае гутаркі з М.Танкам у апошнія гады яго жыцця, выкарыстоўваючы старонкі эпісталярнай спадчыны народнага паэта, шматлікія архіўныя матэрыялы і іншае, аўтар раскрывае філасофска-патрыятычныя асновы яго жыцця і творчасці, веру ў духоўна-маральныя каштоўнасці чалавека. Болей »
Правесці лагічную сувязь паміж лютым і каханнем у сённяшніх рэаліях зможа нават першакласнік. Апошні зімовы месяц адметны лавінай сусветнай рамантыкі. Кветкі ахапкамі выносяцца з крам, рукі стамляюцца падпісваць «валянцінкі», фантазія закіпае ад ідэі зрабіць мегападарунак для каханага (праўда, у святочнай мітусні чарговы кубак з сэрцайкамі купляецца неяк сам сабой). Дзень усіх закаханых — 24 гадзіны, адведзеныя на прызнанні. Лічы, апошн... Болей »
За мiнулыя 20 гадоў вонкавы бок жыцця змянiўся кардынальна. Мы забылiся на дэфiцыт рэчаў, атрымалi магчымасць дакрануцца да сусветнага досведу ў сферы культуры, навукi, найноўшых техналогiй, сталi вальнейшымi ў сваiх жаданнях i праяўленнях. Але цi азначае гэта, што новая форма iстотна змянiла ўнутраны змест? Савецкага Саюза 20 гадоў як няма, а «савок» жывейшы за ўсiх жывых. Я маю на ўвазе, што добрае, светлае i прыемнае з таго, што адзн... Болей »
* Алешына Алена, Вершы * Бяляцкі Алесь, Да гісторыі адной палемікі * Валасевіч Ігар, Данілаўскі завулак * Валасевіч Ігар, Персанальная справа * Валасевіч Ігар, Сцяпан Лаўрэнцьевіч * Глушакоў Уладзімір, Старая сядзіба * Грахоўскі Сяргей, Вершы * Далідовіч Генрых, Свой дом * Крапак Барыс, Тупік з шэрай лесвіцай * Кусянкоў Мікола, Вершы * Мятліцкі Мікола, Вершы * Мяцеліца Генадзь, Верш... Болей »