Магілёўскае аддзяленьне грамадзкай арганізацыі «Праваабарончы цэнтар «Вясна» было заснаванае напрыканцы 1998 году. Аддзяленьне стала трэцяй праваабарончай арганізацыяй у вобласьці, пасьля філіі Гэльсынскага камітэту і Магілёўскага праваабарончага цэнтру. Сёньня можна казаць аб тым, што філія «Вясны» заняла сваю нішу сярод праваабаронцаў гораду - спэцыфікай аддзяленьня сталіся пацярпелыя, якія перасьледуюцца па палітычных матывах. Больш ... Болей »
Да пачатку дзейнасьці у г. Віцебску аддзялення Праваабарончага Цэнтру “Вясна-96" праваабарончая дзейнасць у горадзе ажыццяўлялася ў рамках камісіі па правах чалавека Віцебскай Рады БНФ “Адраджзнне”. За гэты час складалася справаздача аб паруэнні правоў чалавека — незаконным затрыманні Ю. Мароза, A. Мудрычэню (заведзена крымінальная справа па факту супраціву работнікам міліцьп), А. Янушкоўскага, B. Савіцкага, М. Паўлава пад час пікета 15... Болей »
Выданне матэрыялаў Першага з'езду беларусаў свету ўдалося ажыццявіць толькі праз чатыры гады i прымеркавана яно ўжо да Другога з'езду. Безумоўна, добра было б, каб кніга вышла ў тым жа 1993 годзе, калі адбылася падзея. Але падрыхтоўка яе патрабавала доўгай i складанай працы, што разам з фінансавымі прычынамі затрымала выданне. Гэты не вельмі станоўчы факт можна разглядаць i па-іншаму. У кантэксце пераменаў, што адбыліся ў Беларусі за мі... Болей »
Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі быў заснаваны 6 кастрычніка 2010 года ў г. Коўна (Літва) на сустрэчы прадстаўнікоў беларускай і літоўскай акадэмічнай і экспертнай супольнасці. Кангрэс ініцыяваны як штогадовая сустрэча беларускіх і замежных навукоўцаў, экспертаў, аналітыкаў, прадстаўнікоў грамадскіх і дзяржаўных інстытуцый, якія займаюцца даследаваннем Беларусі. Місія Кангрэса - развіццё супольнасці навукоўцаў аналітыкаў і экспер... Болей »
На падставе археалагічных матэрыялаў і даных палеаграфіі апісваюцца падзеі, якія адбыліся на зямлі Беларусі, пачынаючы з таго часу, калі сюды ўпершыню трапіў чалавек. Дзе жылі гэтыя людзі, чым займаліся, якія мелі прылады працы, на якіх жывёл палявалі, чым харчаваліся, як суіснавалі з навакольным асяроддзем і на многія іншыя пытанні чытач знойдзе адказы ў гэтай кнізе. Работа выканана ў Інстытуце гісторыі Акадэміі навук РБ і адрасавана ў... Болей »
Дзейнасць беларускіх эмігрантаў на працягу ХХ ст. была шырокай і разнастайнай. Выданне газет і часопісаў адыгрывала ў гэтай дзейнасці важную ролю, бо аб’ядноўвала розныя асяродкі беларускіх эмігрантаў. Неабходна падкрэсліць, што ацэнка дзейнасці эмігрантаў застаецца на сённяшні дзень неадназначнай. Вывучэнне гэтай тэматыкі распачалося толькі на пачатку 90-х гадоў. Нягледзячы на тое, што была праведзена вялізарная праца па даследаванні г... Болей »
Гэта праца — зборнік песень з даследаваннем i каментарыем. Яго складаюць сучасныя запісы мелодый i паэтычныя тэксты, сабраныя аўтарам на працягу i971-1979 гг. ва ўсіх раёнах Паазер'я. У кнізе раскрываюцца тыпалагічная сістэма песеннай культуры паўночнай этнаграфічнай зоны Беларусі, яе музычна-стылявая самабытнасыь, мелагеаграфія. Разлічана на этнамузыкаянаўцаў, фалькларыстаў, дыялектолагаў i шырокі круг аматараў народнага мастацтва. Болей »
Беларусы Беласточчыны добра захавалі традыцыйную народную культуру, пачэснае месца ў якой займаюць песні. Народная творчасць Беласточчыны зведала ўплыў польскай, украінскай і літоўскай паэзіі, але захавала сваю беларускую этнічную адметнасць. На сучасным этапе найбольшае пашырэнне маюць калядныя, валачобныя, велікодныя, восеньскія, вясельныя і хрэсьбінныя, любоўныя і сямейна-бытавыя песні. Усе яны належным чынам прадстаўлены ў томе. Раз... Болей »
У том уключаны лепшыя ўзоры беларускіх песень пра каханне, якія ўзяты з друкаваных крыніц і розных архіўных фондаў. Разлічан на фалькларыстаў. зтнографаў, выкладчыкаў, студэнтаў. Песні могуць быць выкарыстаны калектывамі мастацкай самадзейнасці, прафесійнымі хорамі, салістамі, музычнымі і культурна-асветнымі ўстановамі. Болей »
У кнізе змешчаны найбольш зчачныя пісьмовыя і вусныя выступленні Рыгора Шырмы за ўвесь час яго грамадскай і творчай дзейнасці. Болей »