Сонца пражыла шыю, пот выступіў на лбе, каструбаватая кужэльная кашуля, добра нявыкачаная, відаць, валкам церла бакі, а ў кішэні спацелая рука камечыла хрусткія чырвонцы. Чырвеньскі дзень сухменем загаспадарыў над местам на ўзгорку, шырокай далінай сенажацяў направа ды старымі, часта цяжарам гадоў пахіленымі бярозамі, што аж у два шэрагі з кажнага боку праводзілі ў даль глыбоцкі гасьцінец, Янук спыніўся на абочыне між касалапых бярозаў ... Болей »
Гэта зборнік невядомых твораў Васіля Быкава не ў звычайным разуменні — гэта першае цалкам архіўнае выданне народнага пісьменніка Беларусі, куды ўвайшлі яго раннія творы, напісаныя больш паўстагоддзя таму, што ніколі дасюль не друкаваліся: аповесць, апавяданне, прыпавесці, кінасцэнарый па аповесці «Сотнікаў», а таксама незавершаная аўтабіяграфія. Болей »
“Гарадзенскі гадавік” - навуковы часопіс, заснаваны ў 2011 годзе гарадзенскімі гісторыкамі і краязнаўцамі. Заснавальнікі бачаць сваёй мэтай шматпланавае навуковае асвятленне гісторыка-культуралагічнай праблематыкі горада - недаследаваных старонак ягонай сацыяльна-эканамічнай гісторыі, горадабудаўнічых традыцый, лёсу захаваных і страчаных архітэктурных помнікаў, гісторыі археалагічнага вывучэння асяродка, пытанняў гісторыі адукацыі, друк... Болей »
Матэрыялы зборніка прысвечаныя вывучэнню мінулага Гродна як феномена лакальнай гісторыі. У цэнтры даследчыцкай увагі апынуліся сацыяльныя адносіны ў межах «трохкутніка»: Асоба – Грамадства – Дзяржава. Гісторыя дзяржаўных і судовых установаў часоў ВКЛ дапаўняецца даследаваннямі з галіны антрапалагічнай гісторыі, якія пашыраюць далягляды беларускай гістарычнай урбаністыкі. Кніга адрасаваная ўсім, каго цікавіць гісторыя гарадоў Беларусі. Болей »
Матэрыялы чарговага зборніка “Гарадзенскі палімпсест” прысвечаныя вывучэнню мінулага Гродна як фенамена лакальнай гісторыі. У цэнтры даследчай увагі апынуліся сацыяльныя адносіны ў выразным антрапалагічным кантэксце. Тэксты зборніка значна пашыраюць далягляды беларускай гістарычнай урбаністыкі. Кніга адрасаваная ўсім, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі. Болей »
Матэрыялы зборніка прысвечаныя вывучэнню мінулага Гродна як феномена лакальнай гісторыі. У цэнтры даследчыцкай увагі апынуліся праблемы дзяржаўных і судовых устаноў часоў Вялікага княства Літоўскага, антрапалагічныя аспекты гістарычнай урбаністыкі ХІХ – ХХ ст. Асобнае месца ў зборніку адведзена крыніцазнаўству і публікацыі дакументаў. Зборнік адрасаваны навукоўцам, а таксама ўсім, каго цікавіць гісторыя гарадоў Беларусі. Болей »
Матэрыялы зборніка прысвечаныя гісторыі Гродна. У цэнтры даследчыцкай увагі апынуліся праблемы дзейнасці гарадскіх і дзяржаўных органаў улады, а таксама палітычнае жыццё. Асобнае месца ў зборніку адведзена крыніцазнаўству і публікацыі дакументаў. Зборнік адрасаваны навукоўцам, а таксама ўсім, каго цікавіць гісторыя Беларусі і мінулае яе гарадоў. Болей »
Выданне “Гарадзенскія запісы. Старонкі гісторыі і культуры” з прыхільнасцю сустрэлі спецыялісты розных галінаў гуманітарнай навукі: філолагі, гісторыкі, культуролагі, фалькларысты і інш. Два выпускі выдання з зацікаўленасцю выкарыстоўваюцца не толькі навукоўцамі, але і студэнтамі, навучэнцамі гуманітарных каледжаў, гімназіяў, старшакласнікамі агульнаадукацыйнай школы як на Гарадзеншчыне, так і ў іншых рэгіёнах Беларусі. (Прадмова, фрагм... Болей »
Муры кляштару дамініканаў у Гродне мясціліся па вуліцы Віленскай. Да сённяшняга дня захаваліся толькі два кляшторныя будынкі па вуліцы Савецкай 6-8, якія даюць нам рэальную магчымасць уявіць багатую культурную і грамадскую мінуўшчыну айцоў дамініканаў у Гродне. 22 снежня 1216 года папа Ганоры III зацвердзіў закон св. Дамініка— ордэн братоў-прапаведнікаў. Амаль праз сто гадоў, у 1317 годзе, белыя расы дамініканаў з 'явіліся ў Вялікім кня... Болей »
Ілюстраваны гісторыка-архітэктурны нарыс "Гарадзечна. Матэрыяльная і духоўная спадчына" падрыхтаваны на падставе шырокага кола архіўных крыніц, айчыннай і замежнай літаратуры, гістарычных фотаматэрыялаў, іншых народных рэліквій, упамінаў старажылаў, твораў народнай творчасці і г.д. Кніга рэкамендуецца выкладчыкам гісторыі, геаграфіі, прыродазнаўства, лектарам, краязнаўцам, работнікам культуры, даследчыкам., аматарам і прыхільнікам адра... Болей »