Книга «Равнение на героев Победы» выходит за рамки обозначенной темы. В ней объективно, исторически достоверно показано, как советский народ ковал Великую Победу над гитлеровской Германией. Читатель найдет малоосвещенные в российской и белорусской историографии примеры героизма солдат и офицеров Советской Армии. Книга будет интересна студенческой молодежи, специалистам, преподавателям школ, тем, кто организует военное, гражданское, п... Болей »
Бібліяграфічны паказальнік вядомага літаратуразнаўцы, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, доктара філалагічных навук, прафесара БДУ Вячаслава Пятровіча Рагойшы ўключае кароткі нарыс жыцця і дзейнасці вучонага, храналагічны спіс яго прац, літаратуру аб ім, тэматычны і імянны паказальнікі. Болей »
Кніга «Рада БНР (1947–1970): Падзеі. Дакументы. Асобы» (22-я ў серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны») прысвечана 110-м угодкам з дня нараджэння першага Прэзідэнта паваеннай Рады БНР Міколы Абрамчыка (1903–1970). Змест выдання складаюць матэрыялы, звязаныя з дзейнасцю арганізацыі: пратаколы, дакументы, ліставанне, бібліяграфія, хроніка, біяграфічныя нарысы асобных дзеячаў. У гістарычным нарысе зроблена спроба асэнсавання асноўных напрамкаў гіс... Болей »
Кніга «Рада БНР (1970–1982): Падзеі і дакументы» (23-я ў серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны») прысвечана беларускаму дзяржаўнаму прадстаўніцтву ў выгнанні часоў кіравання Вінцэнта Жук-Грышкевіча (1903–1988). Гэта храналагічны і зместавы працяг папярэдняга выдання «Рада БНР (1947–1970): Падзеі. Дакументы. Асобы» (Мінск, 2013). У кнізе пададзены пратаколы і дакументы з дзейнасці Рады БНР 1970 — пачатку 1980-х гг., ліставанне найбольш значных ... Болей »
Кніга прысвечаная дзейнасці беларускага дзяржаўнага прадстаўніцтва ў эміграцыі часоў кіравання Язэпа Сажыча (1917—2007). Гэтае выданне — храналагічны і зместавы працяг папярэдніх: “Рада БНР (1947—1970)” (Мінск, 2013) і “Рада БНР (1970—1982)”. Публікуюцца пратаколы, дакументы з дзейнасці Рады БНР 1980-х — пачатку 1990-х гг., ліставанне, бібліяграфія, хроніка, біяграфічныя нарысы пра асобных дзеячаў. Гістарычны нарыс адлюстроўвае асноўныя... Болей »
У каталогу змешчаны 51 твор жывапісу, графікі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з прыватнага збору Мацея Радзівіла і Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Гэта прыкладна трэцяя частка ўсіх экспанатаў выставы, на якой таксама прадстаўлены старадрукі з Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і дакументы са збору Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, звязаныя са спадчынай Радзівілаў. У артыкулах да твораў пададзена інфармацыя г... Болей »
У кнігу ўвайшлі літаратурныя творы пераможцаў дзіцячага літаратурна-мастацкага конкурсу «Радзіма вялікая і малая», праведзенага Міжнародным грамадскім аб’яднаннем «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» ў лютым-траўні 2006 г. Малюнкі ж пераможцаў гэтага конкурсу ўвайшлі ў мастацкі альбом «Гэта мы – гэта наша гісторыя» – першае падобнае выданне ў Беларусі, якое адлюстроўвае гісторыю нашай краіны вачыма дзяцей. Болей »
Сядзіба Акінчыцы, дзе з'явіўся на свет Якуб Колас, цяпер уваходзіць у рысу горада Стоўбцы. За 5 кіламетраў ад Стоўбцаў знаходзіцца сядзіба Альбуць, дзе будучы пісьменнік жыў з сям'ёй ад 1890 года і якую ён апісаў у паэме «Новая зямля» пад назвай «Парэчча». За некалькі кіламетраў, у Смольні, жылі маці, дзядзька, браты і сёстры літаратара. Менавіта тут у 1912 годзе ўпершыню сустрэліся Якуб Колас і Янка Купала. Хутар Ласток, дзе захаваўся ... Болей »
У зборнік уключаны даклады, прачытаныя ў Акадэміі навук БССР на навуковых сесіях, прысвечаных 100-годдзю з дня параджэння Янкі Купалы i Якуба Коласа. Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца гісторыяй беларускай культуры. Болей »
Гэта збор выбраных артыкулаў і прамоваў, якія пабачылі сьвет і прагучалі на пачатку 90-х гадоў мінулага стагодзьдзя. Матэрыялы былі сабраныя для таго, каб не згубіліся ў архівах і ўспамінах, што ня рэдка адбывалася і з гісторыяй найноўшай. У прадмове аўтар кажа, што “гэтая кніга – паклікана паўстрымаць працэс таптаньня памяці і разбуральнага забыцьця. Падаецца толькі фактура – артыкулы, якія былі адбіткам ідэі і адлюстраваньнем вялі... Болей »