![]() |
![]() |
Артур Опман (Artur Oppman) - псэўданім – Ор-От (Or-Ot), (1867 – 1931), польскі паэт, палкоўнік Войска Польскага; аўтар вершаў, балад і гавэндаў, у якіх паэтычна і ўзьнёсла апяваў старую Варшаву (Старэ Място, Моя Варшава) і прысьвечаных вызваленчым змаганьням у ХVIII–XX стагодзьдзях. Болей »
Канстанцін Горскі (13.06. 1859 – 31. 05. 1924) нарадзіўся ў Лідзе. Яго бацькі былі людзьмі адукаванымі, і ў іх доме часта гучала музыка. Запаветнай мараю бацькі было стварэнне сямейнага трыо, таму сваіх дзяцей Кіпрыян Горскі з маленства выхоўваў ігры на музычных інструментах. Па ўспамінах сучаснікаў, сястра Канстанціна Ядзвіга была цудоўнай музыкантшай – мела выдатныя піяністычныя здольнасці, а брат Ян стаў канцэртуючым віяланчэлістам. ... Болей »
У Залессі, маляўнічым куточку зямлі беларускай, у палацы, ля старога фартэпіяна дагараюць свечкі. Музыканты ўжо даўно разышліся, але чароўныя гукі сумнай і адначасова мужнай мелодыі паланеза ўсё яшчэ лунаюць у мяккім вечаровым сутонні. Яны нібыта прыпыняюць няўмольную плынь часу і ўваскрашаюць старонкі жыцця старадаўняга княскага роду… Згодна з паданнем, Агінскія бяруць свой пачатак ад славутых Рурыкавічаў. Іх апекунамі былі святыя Бары... Болей »
Зборнік „Эцюды падарожжа” быў надрукаваны ў 1991 г., аднак ён быў гатовы да друку ў 1986 г. У ГП БГКТ праляжаў 4 гады. Амаль усе вершы зборніка друкаваліся раней на старонках „Нівы” і ў каляндарах БГКТ. Пад кожным вершам паказаны год, калі ён быў напісаны. Рэдактарам зборніка быў беларускі паэт Віктар Швед. Ён напісаў на пачатку зборніка ўступ да яго. Вершы ў зборніку аўтар пасвяціў тэмам, якія зацікавілі яго ў час падарожжа і асобам, я... Болей »
Зборнік „Маё Падляшша” быў надрукаваны ў 1993 г, аднак быў гатовы да друку ў 1986 г. У ГП БГКТ праляжаў 6 год. Амаль усе вершы са зборніка друкаваліся раней на старонках „Нівы”, ў каляндарах і ў выданнях ГП БГКТ. Пад кожным вершам паказаны год, калі ён быў напісаны. Рэдактарам зборніка быў беларускі паэт Віктар Швед, ён напісаў напачатку ўступ да гэтага зборніка. Вершы ў зборніку аўтар прысявціў тэме Падляшша, яго роднай вёсцы, і ваколі... Болей »
Зборнік быў надрукаваны ў 2000 годзе і большая частка вершаў раней друкавалася на старонках „Нівы”. Многія вершы - гэта ўспаміны аўтара з падарожжаў у Дуброўнік, у Капенгаген, а найбольш да розных мясцовасцяў ў Індыі, як Варанасі, Гая, Будгая, Наланда і яго рэфлексіі. Аўтар быў у індускіх ці буддыйскіх храмах у гэтых мясцовасцях, калі працаваў на кантракце пры будове электрастанцыі ў Бакара у 1986-88 гадах. Болей »
Мастацкія творы разумеюцца і не разумеюцца вельмі па-рознаму. У большасці выпадкаў аўтар мастацкіх твораў не тая інстанцыя, якой належыць вырашаць, дзе ў чытачоў канчаецца разуменне і пачынаецца неразуменне. Сёй-той аўтар ужо знайшоў чытачоў, якім ягоны твор больш празрысты, чым яму самаму. Апрача таго ў пэўных сітуацыях і неразуменне можа быць плённым. Мне і дагэтуль «Стэпавы воўк» здаецца той з маіх кніг, якая часцей і больш за якую і... Болей »
Шылер Фрыдрых (Schiller Friedrich; 1759-1805), нарадзіўся ў горадзе Марбаху (герцагства Вюртэмберг) 10.11.1759 года ў сям'і вайсковага фельчара. Пасля чатырохгадовага навучання ў лацінскай школе ён быў адпраўлены вучыцца на медыка ў вайсковай школе-акадэміі паблізу Штутгарта. Гэтая навучальная ўстанова, створаная паводле загаду герцага вюртэмбергскага Карла-Яўгена, мела сумную славу з прычыны суровага рэжыму, які панаваў у ёй. Нягледзяч... Болей »
Брыль (Bryll) Эрнэст (1935 -) – польскі паэт, празаік, драматург, перакладчык; прадстаўнік пакалення 1956 г., г.зв. пакалення часопіса “Вспулчэсносці”, сябрам рэдкалегіі якога быў і праблемы якога выяўляў у сваёй паэзіі. Актыўна змагаўся з традыцыямі сарматызму і засцянковасці, але высока цаніў патрыятызм. Прыхільнік рамантызму, не цураўся пры гэтым сарказму і іроніі. Пераклады з чэшскай і ірландскай літаратур. (Інфармацыя з сайту: wiem... Болей »
Франц Вэрфэль (1890 – 1945) нарадзіўся ў Празе ў сям’і камерсанта. Вучыўся ў Ляйпцыгу, Мюнхене, Гамбургу. Разам з В. Газэнклеверам і К. Пінтусам выдаваў альманах “Der jüngste Tag“ (“Найноўшы дзень”, 1913 -- 1921), які адыграў вялікую ролю ў развіцці літаратуры 1910-х гг. У 1915 – 1917 гг. служыў у аўстрыйскай арміі. Прымаў актыўны ўдзел у рэвалюцыйных падзеях 1918 года. У 20-я гады шмат падарожнічаў. У 20-30-я гады Франц Вэрфель належыц... Болей »