|
|
Ларыса Антонаўна Геніюш (1910—1983) выдатная паэтка з самабытным голасам. Яна прайшла жудасныя этапы, сталінскія лагеры смерці. Твор — шчыры аповед нязломнага, дарэшты адданага Бацькаўшчыне чалавека, бясконца ўлюбёнага ў свой родны край, у людзей сваей зямлі. Аддаючы даніну памяці выдатнай дачцы беларускай зямлі Ларысе Геніюш, Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку і Фонд Kamunikat.org выдаюць яе ўспаміны “Птушкі бяз гнёздаў”. 19 снежня ... Болей »
Гэтая кніга распавядае пра гісторыю аднаго з шматлікіх паселішчаў Беларусі – вёскі Хацюхова Крупскага раёна Мінскай вобласці – ад сярэдзіны ХV ст. да 1918 г. Шматбакова асветлена жыццё ўладальнікаў вёскі і яе насельнікаў, сацыяльна-эканамічны, дэмаграфічны і культурны стан паселішча на розных гістарычных этапах. Выданне разлічана на гісторыкаў, генеалогаў, краязнаўцаў, крыніцазнаўцаў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй сваёй Бацькаўшчыны. Болей »
Фэрдынанд Рушчыц (10.12.1870 — 30.10.1936 — жывапісец, графік, сцэнограф, педагог) нарадзіўся ў фальварку Багданаў. Пачатковую мастацкую адукацыю атрымаў у Мінскай класічнай гімназіі. Скончыў Пецярбургскую акадэмію мастацтваў. Прафесар Школы прыгожых мастацтваў у Варшаве, Кракаўскай акадэміі мастацтваў, аддзялення прыгожых мастацтваў Віленскага універсітэта. Усе асноўныя жывапісныя творы Ф. Рушчыца былі створаны ў Багданаве, дзе і паха... Болей »
Кніга, якая адкрывае серыю “Бібліятэка Бацькаўшчыны”, гэта своеасаблівы зборнік, у які ўвайшлі выбраныя старонкі часопісу “Моладзь”, што выдаваўся ў Парыжы ў 1948-1954 гг. Кніга паказвае чым жыла беларуская моладзь у Францыі, адкрывае нязнаныя факты з жыцця чарговай хвалі пасляваеннай эміграцыі. Апрача вершаў, аповесцяў, нарысаў ды ўспамінаў чытач знойдзе тут хроніку беларускага жыцця ў Францыі, лісты ад і да рэдакцыі часопіса, а таксам... Болей »
Чалец Саюза Беларускай Моладзі, адзін з заснавальнікаў і старшыня Згуртавання Беларусаў Канады Мікола Ганько (1924-1999) пражыў складанае і багатае ў падзеі жыццё. Менавіта яму прысвечана кніга ўспамінаў “Каб сьведчылі пра Беларусь: жыцьцё й дзейнасьць Міколы Ганька”, напісаная яго жонкай. У кнізе апрача значных вех ў жыцці знакамітага земляка, вельмі вядомага на чужыне і амаль незнаёмага ў Беларусі, друкуецца дзённік Міколы Ганька, дзе... Болей »
Кніга прысьвечана аднаму з найбольш трагічных перыядаў Другой сусьветнай вайны – бітве пад Монтэ-Касіна, у якой прымалі ўдзел тысячы беларусаў. Многія з іх не вярнуліся дамоў, знайшоўшы свой спачын на монтэ-касінскіх могілках. У кнізе змешчаны поўны сьпіс беларусаў, якія загінулі ў гэтай бітве і пахаваны на тэрыторыі Італіі. Дапоўненая дакументамі і ўспамінамі сьведкаў, кніга дае магчымасьць пазнаць і зразумець падзеі тых часоў, прасачы... Болей »
Кніга прысвечана набалелым праблемам беларускай вёскі. Яна пачынаецца кароткім экскурсам у гісторыю беларускага сялянства, у якім паказана спрадвечная прыгнечанасць і эксплуатацыя жыхароў вёскі. Цэнтральнае месца адведзена аналізу сучаснага крызіснага стану сельскай гаспадаркі, паказу масавага збяднення сельскага насельніцтва і звязанага з ім падзення маралі і культурнага ўзроўню ягонага жыцця, абвастрэння сацыяльнай і дэмаграфічнай сіт... Болей »
Успаміны Яўхіма Кіпеля (1898—1969) “Эпізоды” адлюстроўваюць падзеі беларускага руху ад часоў першага абвяшчэння ССРБ да стварэння беларускіх асяродкаў у паваенных ЗША. Працаўнік беларусізацыі 1920-х, двойчы рэпрэсаваны, удзельнік беларускага жыцьця ў часе акупацыі і на эміграцыі, аўтар распавядае пра асобаў, з якімі яму давялося сустракацца і працаваць: У. Жылку, З. Жылуновіча, Я. Купалу, Я. Коласа і іншых. Гэтае другое выданне ўспамін... Болей »
Пабачыла свет трэцяя кніга ў серыі “Беларуская мемуарная бібліятэка”. Гэта “Мае ўспаміны” Марыі Стагановіч (1898-1995) - жонкі пасла польскага сойму Аляксандра Стагановіча, чые мемуары распачыналі ў 2011 г. згаданую серыю. Здаецца, унікальны выдапак, калі муж і жонка пакінулі свае зместава розныя ўспаміны незалежна адно ад аднаго, і гэтыя тэксты з’яўляюцца абсалютна каштоўныя для айчыннай мемуарыстыкі. Свае ўспаміны Марыя Стагановіч нап... Болей »
Я нарадзіўся ў Пушчы і сёння, пры канцы жыцця, павінен сказаць: Дзяржава, бальшавікі загубыі маю РАДЗІМУ. А цяпер спрабуюць прадаць апошняе, што ад яе засталося. Маё права на радзіму забрана і растаптана, спустошана і абылгана. Мне хочацца сказаць гэга гучна, каб мяне пачулі, бо гэта крык маёй душы (Аўтар) Выданне кнігі ажыццёўлена з грамадскіх намаганняў і запатрабавана ўсімі, хто набліжае дэмакратычныя змены ў Беларусі, жыве надзеяй і... Болей »