Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2018
Выдавец: Кнігазбор
Выдавецкая сэрыя: Бібліятэка Бацькаўшчыны кніга 37
Памеры: 564 с. [12] с. : іл.
ISBN: 978-985-7207-13-8
Катэгорыя: Гісторыя; Біяграфіі; Мэмуары
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [4444]
Кніга «Абрэзкі з мінулых гадоў» (37-я ў серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны» Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына») — гэта ўспаміны беларускай мастачкі Тамары Стагановіч-Кольба. Дзяцінства на роднай Наваградчыне, выезд разам з бацькамі ў Нямеччыну ў часе Другой сусветнай вайны, украінская гімназія ў лагерах для перамешчаных асобаў, прыбыццё ў ЗША на сталае жыхарства, навучанне мастацтву, сямейнае, прафесійнае і грамадскае жыццё — пра ўсё падрабязна і эмацыйна распавядае аўтарка. Свае ўспаміны яна пісала пасля выдання мемуараў бацькі і маці, і гэты тэкст стаў своеасаблівай фінальнай часткай «сямейнай сагі» Стагановічаў.
Выдавецкія сэрыі: Бібліятэка Бацькаўшчыны
Каталёг: BTH | Прыватны кнігазбор