![]() |
![]() |
Серыя “Бібліятэка Бацькаўшчыны” заснавана Згуртаваннем беларусаў свету “Бацькаўшчына” ў 2004 годзе з мэтай папулярызацыі ведаў пра беларускую дыяспару. У серыі друкуюцца кнігі, прысвечаныя беларускай дыяспары (гісторыі і сучаснасці, падзеям і дзеячам, арганізацыям і друкаваным органам).
Патрэба ў гэтай серыі наспела ў сувязі з тым, што тэма беларускай дыяспары слаба даследавана ў Беларусі. Амаль траціна нашай нацыі пражывае па-за межамі краіны. Многія беларусы, з’ехаўшы з краіны, працягваюць з ёй повязь, засноўваючы беларускія асяродкі, школы, цэрквы, самаахвярна працуючы на карысць беларускай нацыі. Яны не толькі захоўваюць сваю беларускасць, але і становяцца іміджавымі цэнтрамі Беларусі ў краінах свайго пражывання. Аднак у самой Беларусі іх вялізны ўнёсак у развіццё беларускай нацыі застаюцца малавядомымі. Адна з асноўных прычын гэтага палягае ў адсутнасці спецыяльнай навуковай установы, якая б вывучала гісторыю і сучаснасць беларускай дыяспары, і галоўнае – збірала і сістэматызавала набыткі беларускай дыяспары. Таму часткова гэтую ролю ўзяло на сябе МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”, заснаваўшы серыю “Бібліятэка Бацькаўшчыны”. Кнігі гэтай серыі – спосаб зрабіць беларускае замежжа бліжэй для суайчыннікаў у Беларусі, даць магчымасць навукоўцам і проста зацікаўленым асобам атрымаць інфармацыю па гісторыі, літаратуры, адукацыі, друку і іншых аспектах жыцця суайчыннікаў у той ці іншай краіне, а таксама даведацца пра вядомых беларусаў замежжа.
У серыі пабачылі свет кнігі:
«Месца выданьня — Парыж»: Выбраныя старонкі часопіса «Моладзь» (1948–1954)
«Беларусы ў бітве за Монтэ-Касіна»: Артыкулы, дакумэнты, аповесьць
Наталля Гардзіенка. «Беларусы ў Аўстраліі»: Да гісторыі дыяспары
Лявон Юрэвіч. «Мэмуары на эміграцыі»: Крыніцазнаўчае дасьледаваньне
Марыя Ганько. «Каб сьведчылі пра Беларусь»: Жыцьцё й дзейнасьць Міколы Ганька
Ірына Варабей. «Там, дзе сэрца маё»: Публіцыстыка, пераклады, апавяданьні
«Эквівалент»: Зборнік эміграцыйнай прозы (укладальнік Л. Юрэвіч)
Лявон Юрэвіч. «Летапісны звод сусьвету Чалавека Сьведамага»: Гісторыя газэтаў «Бацькаўшчына» й «Беларус» (1947–2000) (Супольна з БІНІМ, ЗША)
«Каханы горад»: Зборнік эміграцыйнае ваеннае прозы (укладальнік Л. Юрэвіч)
Барыс Рагуля «Беларускае студэнцтва на чужыне»: Выданьне другое, выпраўленае й дапоўненае (Супольна з БІНІМ, ЗША)
Аляксандр Адзінец. «Паваенная эміграцыя: скрыжаваньні лёсаў»: Зборнік успамінаў
«Адзін Госпад, Адна Вера, Адзін Хрост»: Царкоўная гісторыя вачыма эміграцыі (укладальнік А. Любіч)
Валянціна Грыцук. «Мы стваралі сваю Беларусь»: Жыцьцё і дзейнасьць Аляксея Грыцука
«Урачыстасьць у садзе»: Драматургія беларускай эміграцыі ХХ стагодзьдзя (укладальнік В. Нікіфаровіч) (Супольна з БІНІМ, ЗША)
Кастусь Акула. «Заўтра ёсьць учора»: раман (аўтарызаваны пераклад з англійскай І. Варабей)
Алег Гардзіенка. “Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі. (Супольна з БІНІМ, ЗША)
Сяргей Шабельцаў. Беларусы ў Аргенціне: грамадская дзейнасць і рээміграцыя ў СССР (1930—1960-я гг.): Зборнік дакументаў і ўспамінаў.
Наталля Гардзіенка. Беларусы ў Вялікабрытаніі.
У падсерыі «Людзі Беларусі» (заснавана ў 2008 г.) выдадзены:
Радзім Гарэцкі. «Браты Гарэцкія”.
Сяргей Шапран. «Васіль Быкаў. Гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах, лістах”: у 2-х тамах (Супольна з “Гарадзенскай бібліятэкай”)
У падсерыі “Пераклады” (заснавана ў 2010 г.) выдадзены:
Курт Вонэгут. “Бойня № 5 або Крыжовы паход дзетак”. Пераклад Паўла Касцюкевіча.
Паўлін Джонсан-Текеянўакей. “Легенды Ванкувера”. Пераклад Ірыны Варабей (у падрыхтоўцы)
“Янка Запруднік” — кніга з сэрыі “Людзі эміграцыі”, запачаткаванай Беларускім Інстытутам Навукі й Мастацтва й МГА “Згуртаваньне беларусаў сьвету “Бацькаўшчына” яшчэ ў Беларусі ў 2018 г. Укладальнікі кнігі Натальля Гардзіенка, Надзея Запруднік, Валянціна Трыгубовіч і Лявон Юрэвіч. Выданьне мае ў сваім зьмесьце як матэрыялы пра самога Янку Запрудніка: біяграфічны нарыс, успаміны дачкі Веры, сяброў і знаёмых, гэтак і ягоныя ўласныя тэкст... More »
Новая кніга сэрыі «Спадчына: агледзіны», заснаванай Згуртаваньнем беларусаў сьвету «Бацькаўшчына» й Беларускім Інстытутам Навукі й Мастацтва, прысьвечаная жыцьцю й творчаму даробку айца Льва Гарошкі (1911–1977). Грэкакаталіцкі сьвятар, ён багата займаўся вывучэньнем гісторыі хрысьціянства ў Беларусі й асабліва мінулага й сучаснага яму стану ўніяцкай царквы, аналізаваў падзеі ў асяродзьдзі беларускай эміграцыі пасьля Другой сусьветнай ва... More »
«Выбранае» Міхася Кавыля (1915–2017), беларускага паэта — эмігранта ў ЗША, — першае пасьля больш як трыццацігадовага перапынку выданьне ягонай творчай спадчыны. Удзельнік беларускага літаратурнага працэсу канца 1920-х — пачатку 1930-х, аўтар, як і шмат хто зь ягоных сяброў, быў рэпрэсаваны, адбыў свой тэрмін на Далёкім Усходзе й празь некаторы час змог вярнуцца на Бацькаўшчыну, каб зноў пакінуць яе ў 1944-м. У творах Міхася Кавыля: і ў ... More »
Матэрыялы для альбома- даведніка «Кніга могілак. Беларускія пахаванні ў свеце» — 49-й кнігі ў серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны» — ад пачатку 1990-х гадоў з дапамогай дзясяткаў зацікаўленых асоб збіраліся ў Беларускім інстытуце навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку. Выданне ахоплівае беларускія пахаванні ў 13 краінах свету, у тым ліку падрабязна апісвае адмысловыя беларускія могілкі або беларускія часткі шматнацыянальных могільнікаў у Аўстраліі, В... More »
The book talks about the life fate of Danata Henrykhauna Murzionak (née Mazhejka), who for more than forty years worked as a primary school teacher in the schools of the Pastavy region in Belarus and in the Belarusian Saturday class in Ottawa (Canada). During her lifetime, she taught about 600 Belarusian children to write and read beautifully, dance and sing. The book talks not only about the school, but also about the teacher’s childho... More »»
Дзясяты том (выпуск) "Дзённікаў і запісаў" ахоплівае 2003–2006 гг. жыцця народнага паэта Р. Барадуліна. Яны змяшчаюць запісы пра паездкі ў Рым, дзе адбылася сустрэча паэта з Папам Рымскім Янам Паўлам ІІ, у Вільнюс, Прагу, Беласток, а таксама па гарадах Беларусі. Запісы пра горкія страты і творчыя набыткі: выхад некалькіх арыгінальных і перакладных кніг. Том дапоўнілі болей за 150 вершаў і прысвячэнняў, якія не друкаваліся ў ранейшых збо... More »
Адзінаццаты том (выпуск) завяршае друкаванне "Дзённікаў і запісаў" народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, якія ён распачаў у далёкім 1951 г. Том дзённікавых запісаў дапоўнены самымі нечаканымі падборкамі, якія яскрава падсвечваюць разнастайнасць і шматбаковасць творчай спадчыны Паэта. More »
Успаміны амэрыканскага беларуса-хірурга Анатоля Занковіча адлюстроўваюць жыцьцёвы шлях нараджэнца Вілейшчыны, які прайшоў праз Другую сусьветную вайну, страціў двух братоў і сястру, вымушаны быў пакінуць бацькоў і Бацькаўшчыну й шукаць магчымасьці ўладкаваньня на Захадзе. Вайсковыя падзеі, палон, навучаньне ў Нямеччыне й Бэльгіі, прафэсійная праца й сямейнае жыцьцё ў ЗША, доўгачаканыя сустрэчы са сваякамі празь дзесяцігодзьдзі — усё гэ... More »
"Выбранае" Хведара Ільяшэвіча (1910–1948) — спроба сабраць у адным томе найлепшыя ўзоры паэтычнай, празаічнай, публіцыстычнай творчасці пісьменніка. Вершы, апавяданні, фельетоны, літаратурна-крытычныя нарысы заходнебеларускага творцы, які загінуў у маладым веку, дапоўненыя ўспамінамі пра яго, а таксама ўнікальным эпісталярыем другой паловы 1940-х гг. Уключаныя ў зборнік тэксты маюць паспрыяць вяртанню спадчыны Хведара Ільяшэвіча ў айчын... More »
"Выбранае" Льва Акіншэвіча (1898–1980) — першае кніжнае выданне спадчыны гэтага беларуска-ўкраінскага гісторыка. У зборнік увайшлі навуковыя артыкулы, прысвечаныя цывілізацыйнай тэорыі, гісторыі беларускага казацтва і права, рэцэнзіі, успаміны, ліставанне, артыкулы пра дзеяча і яго працы, а таксама найпаўнейшая на сёння бібліяграфія даследчыка. Усё гэта складае беларускую частку навуковага, творчага і дакументальнага даробку Льва Акіншэ... More »