|
|
Гэты адьманах быў, бадай, першай ластаўкай ад суайчыннікаў за мяжой, ад тых, каго метадычна называлі здраднікамі, уцекачамі. Людзі, якіх лёс па розных прычынах і ў выніку розных падзей закінуў далёка ад радзімы, насамрэч ніколі не перасталі быць беларусамі і патрыётамі сваёй Бацькаўшчыны. Выдавалі беларускія газеты, часопісы, а з часам і мастацкую літаратуру. Сама назва зборніка “Ля чужых берагоў” выразна падкрэслівае адносіны эмігрант... Болей »
Яўхім Кіпель - адзін з мігрантаў Беларусі, які цяпер памінаецца ў “афіцыйнай” гісторыі. У сусветнай гісторыі яго імя звязана са стварэннем беларускага інстытуту культуры і мастацтва ў ЗША. Кніга "Эпізоды" апавядае не толькі пра жыццёвы шлях аўтара. Гэта можа падацца адразу ж пасля прачытання першай старонкі, дзе аўтар распавядае пра роздум сваіх бацькоў, куды аддаць сваіх дзяцей у школу. Але далей аўтар ўсё больш падрабязна спыняецца на... Болей »
Казімір Сваяк – літаратурны псэўданім беларускага каталіцкага сьвятара і паэта Кастуся Стэповіча (1890—1926). Ягоная “Дзея...” зьяўляецца ўнікальным творам у беларускай літаратуры. Гэта не клясічныя ўспаміны ці дзёньнік, але нататкі, які пісаліся на працягу гадоў жыцьця з розных нагодаў. Нататкі даюць нам духоўны партрэт аўтара як чалавека, сьвятара і беларуса. Адначасова “Дзея” – гістарычнае сьведчаньне пра тыя цяжкасьці і перашкоды, з... Болей »
Кніжка беларускіх аўтараў зь Вільні Лявона Луцкевіча і Галіны Войцік прысьвечаная жыцьцю й працам Cтанiслава Cтанкевiча (1907—1980) – выдатнага беларускага лiтаратуразнаўца, буйнога грамадзкага дзеяча ў Заходняй Беларусi й на эмiграцыi, рэдактара часопiсу “Рух”, газэтаў “Бацькаўшчына” й “Беларус”. Жыцьцёвы шлях Станіслава Станкевіча пачаўся ў Арлянятах на Ашмяншчыне, а закончыўся ў Нью-Ёрку. На ягоным жыцьцёвым шляху былі этапы: Віль... Болей »
Адная з найлепшых кніжак Зянона Пазьняка прысьвечаная гісторыка-культурнай спадчыне Менска, і, асабліва, помнікам архітэктуры. Кніга вылучаецца шырокім сацыякультурным кантэкстам, спэцыялізаваным мастацтвазнаўчым аналізам і, адначасова, цёплай інтанацыяй. Чытацкая публіка, якая горнецца да адкрыцьця невядомага для яе культурнага кантынэнту Беларусі, знойдзе ў гэтай кнізе новыя веды і пастаноўку нечаканых пытаньняў. Аўтар зьвяртаецца да ... Болей »