pdf
Суднік Станіслаў, Чыслаў Сяргей, Расейска-беларускі вайсковы слоўнік

Расейска-беларускі вайсковы слоўнік

Суднік Станіслаў, Чыслаў Сяргей

Утрымоўвае 8000 словаў і словазлучэнняў сучаснай вайсковай і побытавай лексікі. Прызначаны для вайскоўцаў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, памежных і ўнутраных войскаў. выкладчыкаў і навучэнцаў вайсковых і цывільных навучальных установаў, а таксама для настаўнікаў фізкультуры і данаборнай падрыхтоўкі беларускіх школаў і сярэдніх спецыяльных навучальных установаў. Болей »


pdf
Савіцкі Мікола, Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы, 2-е выд., дапоўненае і перапрацаванае

Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы

Беларускі клясычны правапіс

Савіцкі Мікола

Слоўнiк-даведнiк зьмяшчае больш за 3000 найбольш ужывальных тэрмiнаў па iнфарматыцы й вылiчальнай тэхнiцы. Кожны тэрмiн прыводзiцца на беларускай i ангельскай мовах i даецца яго тлумачэньне па-беларуску. Мэта слоўнiка — спрыяць замацаваньню й далейшаму развiцьцю беларускамоўнай тэрмiналёгii па iнфарматыцы й вылiчальнай тэхнiцы ў навуковай лiтаратуры й навучальным працэсе. Прызначаны для выкладнiкаў усiх тыпаў навучальных устаноў, аспiра... Болей »


Будзько Ірына, Рэлігійны слоўнік старабеларускай мовы

Рэлігійны слоўнік старабеларускай мовы

Будзько Ірына

У кнізе падаюцца рэлігійныя тэрміны старабеларускай мовы, раскрываецца іх семантыка, этымалогія, прыводзяцца наяўныя сучасныя літаратурныя паралелі. Частка слоў ілюструецца цытатамі з помнікаў беларускай пісьменнасці ХІV-ХVІІІ стст. Усяго пададзена каля 4000 слоўнікавых артыкулаў. Болей »


Баршчэўскі Лявон, Сучасны кароткі літоўска-беларускі і беларуска-літоўскі слоўнік

Сучасны кароткі літоўска-беларускі і беларуск...

Баршчэўскі Лявон

Слоўнік уяўляе сабой першую спробу стварэння папулярнага практычнага літоўска-беларускага і беларуска-літоўскага слоўніка. У выглядзе адпаведных пазнак і табліц пададзены мінімум самай неабходнай граматычнай інфармацыі. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў. Болей »


Г. У. Арашонкава, В. П. Лемцюгова, Слоўнік цяжкасцей беларускай мовы

Слоўнік цяжкасцей беларускай мовы

Г. У. Арашонкава, В. П. Лемцюгова

Слоўнік змяшчае каля 8 тыс. слоў. У ім прыводзяцца і тлумачацца цяжкія выпадкі словаўжывання, формаўтварэння, акцэнталогіі і спалучэння слоў у беларускай мове. Адрасуецца выкладчыкам беларускай мовы ВНУ сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў і сярэдніх школ, студэнтам-філолагам, работнікам выдавецтваў, радыё і тэлебачання рэспублікі. Болей »


Лазоўскі Уладзімір, Слоўнік анатонімаў беларускай мовы

Слоўнік анатонімаў беларускай мовы

Канкрэтныя выпадкі ўжывання

Лазоўскі Уладзімір

У слоўнік уключаны звыш 2000 антанімічных пар. Значэнні антонімаў вытлумачваюцца і ілюструюцца прыкладамі з твораў мастацкай літаратуры, публіцыстыкі і перыядычнага друку, а таксама фразеалагічнымі словазлучэннямі, прыказкамі і прымаўкамі. У асобных выпадках сэнсавая супрацьлегласць тлумачыцца пры дапамозе сінонімаў. Для спецыялістаў-філолагаў перакладчыкаў, работнікаў друку і радыё, а таксама шырокага кола чытачоў. Болей »


pdf
Лапацін Генадзь, “К каждаму разгавору прыказка ё...”, Частка 2

“К каждаму разгавору прыказка ё...”

З вопыту вывучэння дыялектнай фразеалогіі. (Матэрыялы да фразеалагічна-парэміалагічнага слоўніка асобы. Варвара Аляксандраўна Грэцкая. Запісы 2005 – 2013 гг.)

Лапацін Генадзь

Гэтая кніга ўнікальная двойчы. Па-першае, упершыню ў фразеалагічна-парэміалагічнай прктыцы створаны фразеалагічна-парэміалагічны слоўнік асобы, якой з’яўляецца былая жыхарка пасёлка Амяльное Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці Варвара Аляксандраўна Грэцкая. І, па-другое, гэта фразеалагічна-парэміалагічная карціна сусвету ва ўяленнях беларусаў, увасобленая ў жыццё аной вёскі. Кніга будзе карыснай для ўсіх, хто цікавіцца беларускай наро... Болей »


Енциклопедія українознавства

Енциклопедія українознавства

Перевидання в Україні

Україна вступила у вирішальний період своєї історії. Після багатовікової неволі, подолавши безпрецедентне в історії світової цивілізації колоніальне ярмо, пройшовши через тотальний більшовицький геноцид, в результаті якого лише за 20 років Україна втратила 25 мільйонів своїх громадян, ми стали свідками того, як знову займається зоря українського національного відродження. Розбудова самостійної соборної Української Держави є неможлива бе... Болей »


pdf
Лепешаў Іван, Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы, Выданне 2-ое, дапоўн. і выпр.

Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы

У 2 т. Т. 2. М-Я.

Лепешаў Іван

У слоўніку даецца апісанне каля 7000 фразеалагізмаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Кожны з іх атрымлівае граматычную, стылістычную і семантычную характарыстыку. У апошнюю ўваходзяць тлумачэнне фразеалагізма, адлюстраванне мнагазначнасці, варыянтнасці, сінанімічнай і антанімічнай сувязі фразеалагізмаў. Першае выданне слоўніка выйшла ў 1993 годзе. Болей »


pdf
Лепешаў Іван, Слоўнік фразеалагізмаў беларускай мовы

Слоўнік фразеалагізмаў беларускай мовы

Лепешаў Іван

У беларускай мове, як і ў іншых мовах, будаўнічым матэрыялам, «цаглінкамі» для сказаў служаць не толькі словы, але і фразеалагізмы — устойлівыя, узнаўляльныя, не менш як двухкампанентныя моўныя адзінкі, якія спалучаюцца са словамі свабоднага ўжывання і маюць цэласнае значэнне, не роўнае суме значэнняў фразеалагічных кампанентаў (калі іх разглядаць на ўзроўні слоў). Гэта, напрыклад, такія кароткія, але змястоўныя і трапныя выразы, як ад ... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-29]   Наступная   Апошняя