pdf
Кіпель Яўхім, Эпізоды

Эпізоды

Кіпель Яўхім

Яўхім Кіпель - адзін з мігрантаў Беларусі, які цяпер памінаецца ў “афіцыйнай” гісторыі. У сусветнай гісторыі яго імя звязана са стварэннем беларускага інстытуту культуры і мастацтва ў ЗША. Кніга "Эпізоды" апавядае не толькі пра жыццёвы шлях аўтара. Гэта можа падацца адразу ж пасля прачытання першай старонкі, дзе аўтар распавядае пра роздум сваіх бацькоў, куды аддаць сваіх дзяцей у школу. Але далей аўтар ўсё больш падрабязна спыняецца на... Болей »


pdf
Цэлеш Мікола, Хмары над Бацькаўшчынай

Хмары над Бацькаўшчынай

Апавяданьні

Цэлеш Мікола

Нажаль, гэтую кнігу аўтар ўжо не пагартае.... Творы, выбраныя ім самім для публікацыі і зьмешчаныя ў зборніку „Хмары над Бацькаўшчынай”, -- толькі невялікая частка напісанага Міколам Цэлешам. Аднак яны дазваляюць ня толькі адчуць адметнага пісьменьніка са сваёй тэмай і сваім мастацкім бачаньнем, але й гаварыць пра тую ролю, якую мелі й будуць мець яго апавяданьні -- рэалістычныя замалёўкі жыцьця -- у аднаўленьні гістарычнай праўды. Кане... Болей »


pdf
Юрэвіч Лявон, Архіўная кніга

Архіўная кніга

Юрэвіч Лявон

„Архіўная кніга”, створаная Лявонам Юрэвічам, складаецца як-бы з трох частак: адна -- гэта малаведамыя старонкі жыцьця пісьменьніка, раскрытыя аўтарам артыкулаў пра Ўладзімера Дудзіцкага, Хведара Ільляшэвіча, Уладзімера Клішэвіча, Уладзімера Сядуру-Глыбіннага, Міколу Вярбу, Юрку Віцьбіча на багатым архіўным матар’яле: афіцыйных дакумэнтах, манускрыптах -- пэрсанальных нататках, успамінах, ліставаньні, дзе найбольш поўна адлюстраваліся п... Болей »


pdf
Адважны Вінцук, Спрэчка пад касьцёлам

Спрэчка пад касьцёлам

Адважны Вінцук

Вінцук Адважны - літаратурны псэўдонім кс. Язэпа Германовіча (1890-1978). Нарадзіўся ён у Гальшанах у беднай сям'і. Бацька памёр, калі Язэп быў яшчэ зусім маленькі. Суседзі і сваякі раілі аўдавелай маці аддаць Язэпа на навуку да шаўца, але яна не згадзілася і, нягледзячы на цяжкасьці, зрабіла ўсё, каб сын стаў сьвятаром. У 1913 г. ён канчае Віленскую духоўную сэмінарыю і атрымлівае сьвятарскія сьвячаньні. Праз наступныя дзесяць гадоў пр... Болей »


pdf
Сваяк Казімір, Дзея маей мысьлі, сэрца і волі

Дзея маей мысьлі, сэрца і волі

Сваяк Казімір

Казімір Сваяк – літаратурны псэўданім беларускага каталіцкага сьвятара і паэта Кастуся Стэповіча (1890—1926). Ягоная “Дзея...” зьяўляецца ўнікальным творам у беларускай літаратуры. Гэта не клясічныя ўспаміны ці дзёньнік, але нататкі, які пісаліся на працягу гадоў жыцьця з розных нагодаў. Нататкі даюць нам духоўны партрэт аўтара як чалавека, сьвятара і беларуса. Адначасова “Дзея” – гістарычнае сьведчаньне пра тыя цяжкасьці і перашкоды, з... Болей »


pdf
Poems on liberty

Poems on liberty

reflections for Belarus

Гэтую кнігу можна чытаць пад музыку — рэкамэндуем Джузэпэ Вэрдзі, арыю з опэры «Набука», — яна гучала на хвалях беларускай «Свабоды» ўвесь 2001 год да апошняга сьнежаньскага вечара: «Ты пяеш — і з табой маё сэрца пяе, о Свабода!..» «Freedom House» — міжнародная арганізацыя «Дом Свабоды» — у 2001 годзе аднесла Беларусь да несвабодных краінаў сьвету, адзіную з усёй Эўропы на пачатку ХХІ стагодзьдзя. І ўсё ж тады, прынамсі, пабольшала паэт... Болей »


pdf
Пазьняк Зянон, Дарога

Дарога

Вершы і фатаграфіі

Пазьняк Зянон

Стыль, уласьцівы яго почырку, — стыль стратэга: дзе ён — там цэнтр, і дзе ён, там усё тое, да чаго ён мае дачыненьне, выяўляе сваё „ пера”: перавагу і перамогу. Адна неад’емная ўмова: рабіць гэта яно павінна імкліва, як фатаграфуючы, на потым пакідаючы лабараторны клопат, інакш уключаецца чыньнік зваротнага дзеяньня, і рэчаіснасць, якая ня хоча быць „ неда”, уцягваецца ў пярэчаньне і ў перашкоду. У „ Дарозе” Зянон яшчэ фатаграфуе, але ў... Болей »


pdf
Лукша Міра, Выспа

Выспа

Лукша Міра

Выспа - зборнік прозы Міры Лукшы, які сабраў пад адной вокладкай апавяданні пра жыхароў прыпушчанскіх вёсак, пра іх лёсы, іх пачуцці, перажыванні. Кніга насамрэч пра смерць, пра паміранне. Часам гэта паміранне людзей, часам – пачуццяў, мараў, спадзяванняў і, нават, ідэі. Але, як аказваецца, ідэя застаецца несмяротнай. Просты вясковы побыт, апісаны аўтаркай, стварае настальгічны настрой, бо відавочна тое, што губляем, спяшаючыся паспець ... Болей »


pdf
Сачко Зоя, Паэмы

Паэмы

Сачко Зоя

Зоя Сачко выдала свой першы томік вершаў у 19 гадоў. І гэта кніга на досыць высокім узроўні. Вялікая сіла кнігі Зоі Сачко ў тым, што яе вершы, паказваюць, што кожная, нават самая звыклая рэч, мае схаваны ў сабе свой глыбокі метафізічны сэнс. (Тэрэса Занеўская, www.racyja.com) Болей »


pdf
Мартынюк Жэня, Белы гарлачык

Белы гарлачык

Мартынюк Жэня

Перад тым, як разгарнуць паэтычны зборнічак Жэні Мартынюк пад назваю “Белы гарлачык”, не ўтрымаешся, каб хві­лінку не палюбавацца на выяву кветкі на вокладцы. Сярод халоднага колеру вады ў аздобе абыякава-безаблічных талерак лісьцяў асабліва выразна бачыцца адзінокая прыгажосьць чысьцюткіх пялёсткаў безабароннага белага гарлачыка, што пакорліва гайдаецца-трапечацца на хвалях, падуладны зьменлівым настроям капрызьлівага ветрыку… Кампазіц... Болей »