|
|
Ворша, 1920 год. Забіты стары князь Друцкі, а ягоныя каштоўнасці зніклі. Шукае іх малады чэкіст Раман Васільчук, якому дапамагае былы следчы Павел Дадэрка. Тым часам навокал успыхваюць сялянскія бунты і рабочыя паўстанні, дзейнічаюць рабаўнікі-анархісты, шпіёны Пілсудскага і секс-шантажысты з дома цярпімасці… А паралельна даросламу свету ўзнікае дзіцячае каралеўства з сапраўдным імператарам. Але яно таксама аказваецца ўцягнутае ў жорстк... Więcej »
Гэтая кніга — не пра ахвяр. У ёй расказваюцца гісторыі маладых і амбітных людзей, якія жылі напоўніцу. Кахалі і верылі, расчароўваліся і памыляліся. Яны заспелі гістарычныя змены, сталі сведкамі з’яўлення новай краіны. І менавіта ім выпаў лёс фарміраваць яе культурнае аблічча. Але іх перапынілі на паўслове. Лёс усіх герояў гэтай кнігі абарваўся трагічна, як і жыццё значнай часткі ўсёй беларускай інтэлігенцыі таго часу. «(Не)расстралян... Więcej »
Калі вы хочаце, каб перад вамі ажыла ўся беларуская гісторыя ХІХ стагоддзя, новая кніга Уладзіміра Арлова якраз для вас. Разам з пісьменнікам вы пройдзеце па вуліцах тагачасных гарадоў, наведаеце шляхоцкую сядзібу і сялянскую хату, габрэйскае мястэчка і цыганскае “каралеўства”. З аўдыторый Віленскай і Полацкай акадэмій трапіце на маёўку філаматаў і ў лагер паўстанцаў-каліноўцаў. Кніга адрасаваная кожнай беларускай сям’і. Więcej »
Раман «Беларускі снайпер» натхнёны найлепшымі творамі Тома Клэнсі і Роберта Ладлума. Ён выдатна адлюстроўвае сучасную беларускую рэальнасць, а таму дазваляе глыбей зразумець як сутнасць аўтарытарнага рэжыму, так і матывы тых, хто адважваецца рызыкаваць жыццём, каб яго перамагчы. Сістэма разглядае людзей у якасці інструментаў, змагаецца з іх салідарнасцю і незалежнасцю, манапалізуе праўду і навязвае ўласны кодэкс паводзін. Алег Прыбылоўс... Więcej »
У гэтай кнізе няма агульнавядомых фактаў і амаль няма вядомых сюжэтаў. Аўтар сабраў разам гісторыі, пра якія сьведкі адважыліся распавесьці толькі напрыканцы жыцьця. Тым ня менш, факты і сюжэты складаюцца ў карціну Беларусі ХХ стагодзьдзя, і нельга сказаць, што гэтая карціна няпоўная або непраўдзівая. Яна распавядае пра мяжу дабра і зла ў душы беларускага чалавека, якую адныя пераходзілі, рабуючы панскія сядзібы, а іншыя не пераходзілі,... Więcej »
«Ёсць людзі, якія бачаць дарогу толькі тады, калі іх па ёй вядуць». Так пачынае Уладзімір Някляеў свой новы раман «Гэй Бэн Гіном», што значыць: «Геена вогненная». Першы сказ рамана - ягоны сціслы змест. Ідэя, якая ў пытанні: «Мы самі выбіраем свой шлях, ці выбіраюць за нас?» Раман пра Беларусь і беларусаў. Пра Янку Купалу. Пра ягоны лёс, таямніцу ягонай гібелі ў гатэлі «Масква». I аўтар вядзе нас да гэтай таямніцы. Więcej »
Bogdan Dudko - animator kultury, dziennikarz, poeta. Urodzony w 1968 roku w Białymstoku. Dzieciństwo spędził w Cisówce. Studiował filologię polską. Przez 20 lat był redaktorem naczelnym i animatorem Pisma Literacko-Artystycznego „Kartki”. Redaktor m. in. książek wydanych w Serii Biblioteki „Kartek”. Laureat kilku konkursów literackich, m.in. laureat I miejsca w Ogólnopolskim Konkursie Literackim Debiut, organizowanym przez tygodnik „Niw... Więcej »
Я нарадзіўся ў Пушчы і сёння, пры канцы жыцця, павінен сказаць: Дзяржава, бальшавікі загубыі маю РАДЗІМУ. А цяпер спрабуюць прадаць апошняе, што ад яе засталося. Маё права на радзіму забрана і растаптана, спустошана і абылгана. Мне хочацца сказаць гэга гучна, каб мяне пачулі, бо гэта крык маёй душы (Аўтар) Выданне кнігі ажыццёўлена з грамадскіх намаганняў і запатрабавана ўсімі, хто набліжае дэмакратычныя змены ў Беларусі, жыве надзеяй і... Więcej »
У IX томе Даследаванняў і матэрыялаў мы спрабуем разгледзець перыпетыі жыццёвага шляху і творчасці Юльяна Ляскоўскага і Марыі Косіч. Шмат падобнага ў іхнім лёсе: яны абое з маладых гадоў шчыра палюбілі родны край ды ягоных жыхароў, у першую чаргу – пагарджанага, прыгнечанага і абяздоленага беларускамоўнага селяніна-мужычка; яны працавалі дзеля ягонага дабра, даводзілі друкаваным словам, што і ён – стварэнне Божае, што і ягоная мова-гаво... Więcej »
Асноўная частка VIII тома Даследаванняў і матэрыялаў прысвечаная знаным беларускім драматургічным творам – Камедыі, аўтарам якой лічыцца Каятан Марашэўскі, і Пінскай шляхце Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, ранейшую атрыбуцыю якое асобныя навукоўцы ў ХХІ ста¬годдзі палічылі за беспадстаўную. Рэвізія пісьмовае спадчыны – працэс непазбежны. Асабліва ўлічваючы тое, што дзесяцігоддзямі гісторыка-літаратурныя даследаванні ў Беларусі вяліся недас... Więcej »