Аляхновіч Мікола

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1953 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Мікола Аляхновіч. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Вэрфэль Франц, Veni creator spiritus…

Veni creator spiritus…

Вершы

Вэрфэль Франц

Загаловак на мове арыгіналу: Lyrik des expressionistischen Jahrhunderts.—München: Deutscher Taschenbuchverlag GmbH & Co. Kg., 1979;

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 1986

Перакладчык: Сёмуха Васіль

Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Пераклады

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Menschheitsdämmerung: Ein Dokument des Expressionismus. – Leipzig: Verlag Philipp Reclam jun.; Беларускае выданне. У кн: Прыйдзі стваральны дух: з ням., аўстр., польскай, латыш. лірыкі: Пераклады В. Сёмухі з ням., сярэдневерхненям., польскай, латыш. моў. – Мн. 1986. Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Васіля Сёмухі

Франц Вэрфэль (1890 – 1945) нарадзіўся ў Празе ў сям’і камерсанта. Вучыўся ў Ляйпцыгу, Мюнхене, Гамбургу. Разам з В. Газэнклеверам і К. Пінтусам выдаваў альманах “Der jüngste Tag“ (“Найноўшы дзень”, 1913 -- 1921), які адыграў вялікую ролю ў развіцці літаратуры 1910-х гг. У 1915 – 1917 гг. служыў у аўстрыйскай арміі. Прымаў актыўны ўдзел у рэвалюцыйных падзеях 1918 года. У 20-я гады шмат падарожнічаў. У 20-30-я гады Франц Вэрфель належыць да найбольш папулярных нямецкамоўных аўтараў. У 1926 г. адзначаны прэміяй імя Грыльпарцэра, у 1927 г. дзяржаўнай прэміяй Чэхаславакіі і прэміяй імя Шылера, у 1937 г. узнагароджаны аўстрыйскім ордэнам за заслугі ў мастацтве і навуцы, прычым гэтымі поспехамі і папулярнасцю ён больш абавязаны сваім эпічным творам, чым лірыцы альбо драматургіі. У першых экспрэсіяністычных зборніках паэзіі перад чытачамі паўстае лірычны герой, які імкнецца пераадолець індывідуалізм і разбурыць перагародкі паміж людзьмі. З часам яго паэзія робіцца больш псіхалагічнай і напеўнай. У 1938 г. Франц Вэрфэль вымушаны быў пакінуць Аўстрыю, да 1940 г. жыў у Францыі, адкуль з вялікімі прыгодамі, ратуючыся ад фашыстаў перабраўся ў ЗША, дзе у 1945 годзе памёр у Бэвэрлі Хілзе.

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Вершы