|
|
Вучэбны дапаможнік змяшчае звесткі аб літаратурнай норме, моўных сродках і правілах іх выкарыстання. Практычныя заданні з улікам мовы матэматыкі разлічаны на паглыбленне тэарэтычных ведаў пра лексічныя, фанетычныя, арфаэпічныя, графічныя, арфаграфічныя, словаўтваральныя, марфалагічныя, сінтаксічныя і стылістычныя нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Асобна даюцца тэксты для навучальнага перакладу. Дапаможнік разлічаны на студэнт... Болей »
Навучыць грамаце дзяцей — задача не з лёгкiх. Гэты перыяд вельмi цяжкi i для дзяцей, i для настаўнiкаў. Дзецi падрыхтоўчых класаў прыйшлi ў школу з радасным чаканнем чагосьцi незвычайнага, цiкавага, новага. Але, на думку Ш. А. Аманашвiлi, iх прыцягвае “не само вучэнне, а яго вынiк: яны хочуць умець чытаць, пiсаць, не маючы паняцця аб тым, якiя намаганнi iм прыйдзецца прыкласцi, каб авалодаць гэтымi ўменнямi i навыкамi”. Галоўная задача ... Болей »
Гэта метадычка была забаронена адміністрацыяй БДСГА амаль адразу пасля таго, як выйшла з друку. Увесь наклад быў канфіскаваны, а аўтараў прымусілі вярнуць аўтарскія экзэмпляры. Чаму? "Не соответствует государственной идеологии". Навіна пра "забароненую метадычку" выклікала вялікую цікаўнасць да маленькай непрыкметнай кніжачкі — адной з тых, якія студэнты звычайна так не хочуць чытаць. Асабліва завочнікі. Спецыяльна для ўсіх цікаўных, цу... Болей »
У выданні прыводзяцца тэарэтычныя звесткі пра агульнае і спецыфічнае ў сістэмах рускай і беларускай моў, раскрываюцца асаблівасці беларуска-рускага двухмоўя. Даюцца заданні і практыкаванні, накіраваныя на засваенне і замацаванне тэарэтычнага матэрыялу. Для студэнтаў І курса дзённага аддзялення БДУІР усіх спецыяльнасцей, а таксама для аспірантаў, выкладчыкаў. Болей »
Студэнты філалагічных факультэтаў, вывучаючы літаратуру роднага краю, перш за ўсё знаёмяцца з фальклорам – найстаражытнейшай формай вуснай народнай творчасці. З казкамі, прыказкамі і прымаўкамі, з песнямі і загадкамі. Існуе шмат зборнікаў, дзе пад адной вокладкай знайшліся матэрыялы, сабраныя ў розных вёсках, розных рэгіёнах. Але сабрана яшчэ не ўсё. Фальклор жыве, пакуль жыве народ. Адным з заданняў студэнтаў – сабраць, спісаць народну... Болей »
Слоўнік зьмяшчае каля 2800 рэестравых словаў, разам з састаўнымі тэрмінамі ў слоўніку каля 5 000 тэрмінаў, што найчасьцей сустракаюцца ў навуковым англійскім і амерыканскім тэксце. Таксама ёсьць невялікая колькасьць назваў простых прылад і кампутарных тэрмінаў. Граматычныя паметы ў слоўніку адсутнічаюць: граматычная катэгорыя відаць з кантэксту. Праз нахільную рысу падаюцца варыянты альбо сінонімы. Розныя значэнні слова аддзяляюцца коск... Болей »
Гэты слоўнік мае на мэце дапамагчы школьніку перадаць беларускую думку па-англійску. Майстэрства перакладу патрабуе добрых ведаў абедзьвух моваў, досьведу і рэгулярнага практыкавання. Гэта вельмі асабістае майстэрства Слоўнічак складзены проста, але мае адну адметнасць. У беларускіх словах усюды праз мяккі знак пазначана мяккасць вымаўлення шэрагу зычных, як асаблівасць беларускага маўлення. Паколькі мяккі знак гуку не абазначае, то яго... Болей »
Мой юны сябар, слоўнічак, які ты трымаеш у руках, складзены для таго, каб дапамагчы табе перакладаць школьныя тэксты, трошкі палегчыць жыццё і навучыцца англійскай мове. Слоўнічкі, што маюць падручнікі, звычайна не ўтрымліваюць багата якіх словаў, што надта нязручна. Вось і паспрабаваў я, твой сябар, сабраць разам словы з усіх цяперашніх падручнікаў, дадаць словы з падручнікаў мінулых гадоў і стварыць гэтую кніжачку. Я хацеў, каб слоўні... Болей »
У сваім дапаможніку Алесь Лозка ўпершыню прадстаўляе матэрыял не толькі для выхаваўчых мэтаў, але і для вучэбнай дзейнасці, у прыватнасці, для заняткаў па развіцці інтарэса ў дзяцей да матэматыкі. У дапамогу педагогу прапануюцца блізкія і натуральныя ў дзіцячым асяроддзі традыцыйныя сродкі народнай педагогікі, правераныя дзесяцігоддзямі: лічылкі, калыханкі, дражнілкі, песенькі, жарты, казкі, прыказкі, прымаўкі, прыкметы, фраземы, загадк... Болей »
Слоўнік змяшчае блізу 25,000 тэрмінаў розных раздзелаў фізікі – механікі, тэрмадынамікі, электрадынамікі, оптыкі, квантавай механікі і іншых, а таксама некаторыя тэрміны сумежных навук – астраноміі, хіміі, матэматыкі. Для студэнтаў, аспірантаў і выкладчыкаў вышэйшых навучальных установаў, вучняў і настаўнікаў сярэдніх школ, навукоўцаў і інжынераў. Болей »