Арцюх Зміцер

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Зміцер Арцюх.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Бусел Мікола, Англійска-беларускі слоўнік для школьнікаў ад Дзядзькі Міколы

Англійска-беларускі слоўнік для школьнікаў ад Дзядзькі Міколы

Бусел Мікола

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 2006

Катэгорыя: Мэтадычная літаратура; Слоўнікі

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: http://nastaunik.info/ --

Мой юны сябар, слоўнічак, які ты трымаеш у руках, складзены для таго, каб дапамагчы табе перакладаць школьныя тэксты, трошкі палегчыць жыццё і навучыцца англійскай мове. Слоўнічкі, што маюць падручнікі, звычайна не ўтрымліваюць багата якіх словаў, што надта нязручна. Вось і паспрабаваў я, твой сябар, сабраць разам словы з усіх цяперашніх падручнікаў, дадаць словы з падручнікаў мінулых гадоў і стварыць гэтую кніжачку. Я хацеў, каб слоўнічак быў невялікі, каб ім было зручна і проста карыстацца. Таму, вядома, у ім таксама не будзе ўсіх словаў, але самае-самае патрэбнае ты ў ім, канешне, знойдзеш. На жаль, з тэхнічных прычын, слоўнічак не мае транскрыпцыі. Але табе дапамогуць школьны падручнік і настаўнік. Галоўнае- ведаць значэнне слова. Ведаючы, што ў цябе заўсёды ёсць праблемы з “няправільнымі” формамі дзеясловаў, я вынес іх у рэестр слоўніка. (Прадмова, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь слоўнік ў адным файле
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь слоўнік ў адным файле
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь слоўнік ў адным файле

Варта пазнаёміцца:

pdf
doc
Бусел Мікола, Беларуска-англійскі слоўнік для школьнікаў

Беларуска-англійскі слоўнік для школьнікаў

на 5.000 словаў

Бусел Мікола

Гэты слоўнік мае на мэце дапамагчы школьніку перадаць беларускую думку па-англійску. Майстэрства перакладу патрабуе добрых ведаў абедзьвух моваў, досьведу і рэгулярнага практыкавання. Гэта вельмі асабістае майстэрства Слоўнічак складзены проста, але мае адну адметнасць. У беларускіх словах усюды праз мяккі знак пазначана мяккасць вымаўлення шэрагу зычных, як асаблівасць беларускага маўлення. Паколькі мяккі знак гуку не абазначае, то яго... Болей »


pdf
doc
Бусел Мікола, Англа-беларускі слоўнік навуковых тэрмінаў

Англа-беларускі слоўнік навуковых тэрмінаў

па астраноміі, матэматыцы, фізіцы і хіміі

Бусел Мікола

Слоўнік зьмяшчае каля 2800 рэестравых словаў, разам з састаўнымі тэрмінамі ў слоўніку каля 5 000 тэрмінаў, што найчасьцей сустракаюцца ў навуковым англійскім і амерыканскім тэксце. Таксама ёсьць невялікая колькасьць назваў простых прылад і кампутарных тэрмінаў. Граматычныя паметы ў слоўніку адсутнічаюць: граматычная катэгорыя відаць з кантэксту. Праз нахільную рысу падаюцца варыянты альбо сінонімы. Розныя значэнні слова аддзяляюцца коск... Болей »