![]() |
![]() |
Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2006
Выдавец: Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Беларускі дзяржаўны універсітэт
Катэгорыя: Этнаграфія; Культура; Мэтадычная літаратура
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Рэцэнзенты: Кабашнікаў К. П., доктар філалагічных навук, прафесар, галоўны навуковы супрацоўнік аддзела славістыкі Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору ім. К. Крапівы НАН Беларусі; Новак В. С., доктар філалагічных навук, прафесар кафедры беларускай літаратуры Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Ф. Скарыны. http://www.folkndl.bsu.by --
Студэнты філалагічных факультэтаў, вывучаючы літаратуру роднага краю, перш за ўсё знаёмяцца з фальклорам – найстаражытнейшай формай вуснай народнай творчасці. З казкамі, прыказкамі і прымаўкамі, з песнямі і загадкамі. Існуе шмат зборнікаў, дзе пад адной вокладкай знайшліся матэрыялы, сабраныя ў розных вёсках, розных рэгіёнах. Але сабрана яшчэ не ўсё. Фальклор жыве, пакуль жыве народ. Адным з заданняў студэнтаў – сабраць, спісаць народную творчасць. Дадзены зборнік – метадычны дапаможнік, які падкажа якім чынам трапіць да людзей, як іх «раскруціць» на размову, якія пытанні задаць, як павесці гутарку, каб даведацца як мага больш. Дапаможнік падзелены тэматычна: Казкі, рытуальныя творы, малыя жанры беларускага фальклору, пазаабрадавая лірыка, народна-драматычнае мастацтва, духоўныя вершы і псальмы, дзіцячы фальклор, а таксама сучасны гарадскі.
Каталёг: Kamunikat.org