|
|
У манаграфіі ўпершыню на вялікім фактычным матэрыяле ўсебакова разглядаюцца варыянты фразеалагізмаў у сучаснай беларускай літаратурнай мове, вызначаюцца прычыны іх узнікнення і існавання. Адрасуецца студэнтам філалагічных спецыяльнасцей ВНУ, настаўнікам беларускай мовы і ўсім, хто цікавіцца фразеалогіяй. Болей »
Вучэбны дапаможнік «Беларуская мова (прафесійная лексі-ка) у сінтаксічным і стылістычным аспектах» з’яўляецца другой часткай вучэбнага дапаможніка «Беларуская мова (прафесійная лексіка). Практыкум» (Гродна, 2000). Створаны на аснове тыпавой праграмы «Беларуская мова. Прафесійная лексіка. Вучэбная праг-рама для вышэйшых навучальных устаноў» (Мінск, 2001). Дапаможнік складаецца з чатырох раздзелаў: «Асаблівасці навуковага стылю мовы», «На... Болей »
Дадзены метадычны дапаможнік прадстаўляе сінтэз шведскага і беларускага досведу правядзення навучальных гурткоў у Беларусі. Змешчаны тут матэрыял прызначан для лідэраў навучальных гурткоў, сябраў НДА, сацыяльных педагогаў, настаўнікаў, а таксама для тых, хто цікавіцца і працуе ў сферы нефармальнай адукацыі дарослых. У дапаможніку прадстаўлены гісторыя ўзнікнення і развіцця навучальных гурткоў у Швецыі, асноўныя прынцыпы працы гуртка. Ас... Болей »
Кніга, якая прапануецца да Вашай увагі, прысвечана 160-ым угодкам з дня нараджэння вялікай польскай пісьменніцы Элізы Ажэшкі. Мясціны, звязаныя з жыццём і творчасцю пісьменніцы, наведваюць сотні турыстаў, пра яе пішуць працы навукоўцы многіх краін свету, творы яе ўключаны ў школьныя і універсітэцкія праграмы, а навуковыя спатканні ў гонар нашай слаўнай зямлячкі ў Гродне сталі ўжо добрай традыцыяй. Э. Ажэшка — своеасаблівы сімвал горада ... Болей »
Зборнік склалі матэрыялы навуковай канферэнцыі «Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні», якая адбылася 24 кастрычніка 2001 года ва Установе адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы». У дакладах асэнсоўваецца спадчына народнага паэта Беларусі Я.Купалы, асвятляюцца актуальныя праблемы літаратуразнаўства і мовазнаўства. Адрасуецца выкладчыкам ВНУ, настаўнікам гімназій, ліцэяў, школ, аспірантам і студэнтам. За дакладнасць мат... Болей »
Разглядаюцца асноўныя пытанні тэорыі і практыкі беларускай навуковай тэрміналогіі, даецца класіфікацыя лексікі з пункту гледжання сфер яе выкарыстання, раскрываецца спецыфіка лексіка-семантычных працэсаў у тэрміналогіі. Прапануюцца пытанні для самаправеркі і заданні да практычных заняткаў. Прыводзіцца спіс літаратуры і кароткі руска-беларускі слоўнік тэрмінаў псіхалогіі. Прызначаецца студэнтам спецыяльнасці «Псіхалогія». Болей »
У зборніку надрукаваны даклады і паведамленні рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай рабоце з адоранай студэнцкай і вучнёўскай моладзю, аналізу стану, формаў і метадаў, перспектываў развіцця гэтай працы. Зборнік будзе цікавы для навукоўцаў, выкладчыкаў, аспірантаў, магістрантаў і студэнтаў ВНУ, настаўнікаў школ, ліцэяў, гімназіяў, прафесійна-тэхнічных і мастацкіх вучылішчаў, каледжаў, спецыяльных навучальных устано... Болей »
У дапаможніку змяшчаюцца заданні і практыкаванні для практычных і лабараторных заняткаў па ўсіх праграмных тэмах лексікалогіі і фразеалогіі сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Пераважаюць заданні, зарыентаваныя на творчы пошук з боку студэнта, набыццё ўменняў самастойнай работы са спецыяльнай літаратурай, развіццё навыкаў навукова-даследчай працы і г.д. Болей »
Творчасць беларускіх пісьменнікаў-эмігрантаў да параўнальна нядаўняга часу - белая пляма ў айчыннай літаратуры, старонка, закрытая жалезнай завесай. На шчасце для ўсіх беларусаў вяртаюцца з нябыту многія слынныя імёны творцаў, якія раней ганьбаваліся. Становіцца нашым духоўным набыткам іх творчая спадчына. Адна з выразных прыкмет нацыянальнага Адраджэння - памкненне да духоўнага аб'яднання беларусаў свету ў незалежнасці, хто на якой адл... Болей »
У хрэстаматыі змяшчаюцца асноўныя нарматыўныя дакументы, якія даюць уяўленне аб гісторыі станаўлення і развіцця мясцовага самакіравання на Беларусі з Х па ХХ ст. Прызначана для студэнтаў спецыяльнасці Г.09.01 – Правазнаўства. Будзе карысна для спецыялістаў у галіне муніцыпальнага права, аспірантаў, выкладчыкаў. Болей »