Крэс Зьміцер, Mosa

Mosa

Паэма

Крэс Зьміцер

Гэты тэкст – цагліна. Абмежаваны, нешматгранны, выразна простакутны; прыдатны й для пачатку й для канца; невялікі, але важкі, без унутраных паражнінаў. Ад яго можна лёгка пазбавіцца, выкінуўшы яго на сьметнік; пры патрэбе ж можна скарыстаць на раўш-наркоз. Восем разьдзелаў, восем відаў на… Замкнёнасьць. Бясконцасьць. Без гэрояў ды размоваў, але з вадой, шмат вады. Як у каменю ці цагліне. Болей »


Шуканаў Арцём, Пентаквантар, кніга другая

Пентаквантар

у дзвюх кнігах

Шуканаў Арцём

"Пентаквантар" - дынамічны і на дзіва аптымістычны тэхнатрылер у найлепшых традыцыях посткіберпанку. "Пентаквантар" - пра тое, як быць чалавекам, і пра тое, як складана ім не быць. Пра неймаверна далёкае падарожжа дзеля ўратавання сябра і пра ваганні суб'ектыўнага маштабу часу падчас вандровак у прасторы. Пра горад вялікай несвабоды і пра тое, што да падарожжа праз космас чалавека можа падрыхтаваць толькі акіян. Чытаць гэтую кнігу будуц... Болей »


Шуканаў Арцём, Пентаквантар, кніга першая

Пентаквантар

у дзвюх кнігах

Шуканаў Арцём

"Пентаквантар" - дынамічны і на дзіва аптымістычны тэхнатрылер у найлепшых традыцыях посткіберпанку. "Пентаквантар" - пра тое, як быць чалавекам, і пра тое, як складана ім не быць. Пра неймаверна далёкае падарожжа дзеля ўратавання сябра і пра ваганні суб'ектыўнага маштабу часу падчас вандровак у прасторы. Пра горад вялікай несвабоды і пра тое, што да падарожжа праз космас чалавека можа падрыхтаваць толькі акіян. Чытаць гэтую кнігу будуц... Болей »


Філіпенка Саша, Слон

Слон

Філіпенка Саша

“Насамрэч гэтая кніга пра тое, што людзі баяцца жыць, баяцца змагацца, баяцца выказвацца, баяцца быць падобнымі да сваіх маці, баяцца ўпасці з каня, баяцца прызнаваць відавочнае, баяцца парваць з наркаманам, баяцца пакутаваць, баяцца трапіць у аварыю, баяцца паставіць коску не там, баяцца быць чулымі, баяцца арандатараў, баяцца медуз, баяцца спяваць на вуліцы пры мінаках і не аплачваць праезд, баяцца дыхаць, баяцца спазніцца, баяцца пры... Болей »


Філіпенка Саша, Чырвоны крыж

Чырвоны крыж

Філіпенка Саша

“Чырвоны крыж” — гэта гісторыя пра памяць і забыццё. Малады футбольны арбітр Аляксандр, Саша, прыязджае ў Мінск, каб паспрабаваць збудаваць наноў жыццё, разламанае напалам воляй абыякавага лёсу. І спатыкае тут жанчыну, дзевяностааднагадовую Таццяну Аляксееўну, якая выжыла ў сталінскім тэроры з надзеяй рана ці позна задаць пару пытанняў Богу. Болей »


pdf
Хаўстовіч Мікола, Літаратура Беларусі канца XIX стагоддзя, том дзясяты

Літаратура Беларусі канца XIX стагоддзя

Даследаванні і матэрыялы

Хаўстовіч Мікола

X том Даследаванняў і матэрыялаў прысвечаны шэрагу важных аспектаў літаратурнага працэсу на ліцвінска-беларускіх землях у ХІХ ст. У першую чаргу мы закранаем асобныя пытанні, звязаныя з пашырэннем на Віцебшчыне і Смаленшчыне славутае Беларускае Энеіды. Нядаўна выяўленыя Вячаславам Мартысюком «древнѣйшія списки» (Яўхім Карскі) дазваляюць зрабіць шэраг істотных удакладненняў у справе ўзнікнення і атрыбуцыі твора. На нашую думку, паэма паў... Болей »


Гульня ў Освальда.

Quest

Лукашук Аляксандар

Квест (ад лац. quaerere ‘шукаць’) — доўгія пошукі нечага, што цяжка знайсьці або дасягнуць, напрыклад, шчасьця ці праўды. Час і прастора Лі Харві Освальда ў Мінску ў калекцыі дакументаў КДБ Беларусі і Камісіі Уорэна ЗША, успамінах сяброў і жонкі, варыяцыях літаратуры, геймінгу і лепідаптэралогіі. Ілюстрацыі паводле матэрыялаў Нацыянальнага архіва ЗША, архіва Камісіі Прэзідэнта па расследaванні забойства прэзідэнта Кенэдзі, ЗША, Беларуск... Болей »


Гісторыі пра адважнага рыцара Тэнксалота і др...

Граяускас Гінтарас

“Біць альбо не біць? “— маральная дылема рыцара. Герой аповесці Гінтараса Граяускаса адпраўляецца на пошукі дракона, каб яго забіць, бо гэта лагічна і натуральна, калі ты завешся рыцарам. Тваё атачэнне патрабуе ад цябе канвенцыйнага дзеяння — забойства. Гэта экзамен, які належыць здаць, каб цябе прызналі за таго, кім ты заяўлены. Але “штосьці пайшло не так”. Два антаганісты — рыцар і дракон — замест таго, каб біцца, пачынаюць размаўляць... Болей »


pdf
Архілох, Вершы і фрагменты

Вершы і фрагменты

Архілох

Архілох (каля 680 – каля 645 г. да н. э.) – старагрэцкі творца, самы старажытны з вядомых на сёння еўрапейскіх паэтаў-лірыкаў. У фрагментах яго вершаў і паэм, што дайшлі да нас з глыбінь вякоў, шчыльна пераплецены самыя інтымныя перажыванні з іроніяй і сарказмам, звернутымі да людзей, якіх паэт успрымаў адмоўна. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў. Болей »


pdf
Апалінэр Гіём, Выбраная паэзія

Выбраная паэзія

Апалінэр Гіём

Гіём Апалінэр (1880–1918, сапраўднае імя – Вільгельм Альберт Уладзімір Апалінарый Кастравіцкі) – французскі паэт з беларуска-польскімі каранямі, адна з найбольш уплывовых постацяў еўрапейскага літаратурнага авангарду ў пачатку ХХ стагоддзя. Творы ў гэтым зборніку публікуюцца ў новых перакладах Андрэя Хадановіча, Лявона Баршчэўскага, Уладзя Лянкевіча, Кацярыны Маціеўскай, Андрэя Стэфановіча, Ганны Янкуты і Зміцера Коласа. Адрасуецца ш... Болей »