Гардзіенка Наталля

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Наталля Гардзіенка.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Проста з любові

Рэпарцёрскія партрэты памяці

Кандрацюк Ганна

Месца выхаду: Беласток

Дата выхаду: 2025

Рэдактар: Вапа Яўген

Мастацкі рэдактар: Асеннік Юрка, Атвіноўскі Марэк

Выдавец: Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку

Памеры: 220 с.

ISBN: 978-83-972232-2-6

Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Грамадзтва

Copyright © 2025 by Ганна Кандрацюк, Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку, Юрка Асеннік – вокладка

Кнігазбор: прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

«А вам навошта той Каліноўскі?.. Ці вам у той "Ніве" не хапае пісаць пра нармальных людзей? Навошта вам "насвятляць" таго мяцежніка?.. Ён не пераносіў праваслаўнага духу. Не трэба яго славіць і асвятляць. Хай яго палякі сабе бяруць і хваляць». I дзе ж чуе такое аўтарка рэпартажу? У Мастаўлянах. Вёсцы, якая лічыцца радзімай Каліноўскага, жыхары якой прыгадваюць, як аднойчы прыехалі да іх вучоныя з Беларусі і завялі такую гутарку: "Мы прыехалі да вас, бо тут, у вашай вёсцы, нарадзіўся вялікі чалавек..." - а адзін дзед адпаліў ім, сказаў "каб яны тут не разводзіліся пра вялікіх людзей, бо тут, у Мастаўлянах, усе нараджаліся маленькімі". Як залацінка, метафара бліснула!.. А за ёй характар. А за характарам лёс. Дзеда. Вёскі. Народа. Гэта не праўда пра Каліноўскага. Гэта наша праўда пра саміх сябе. I ўжо толькі таму, што яна тут выказаная так, як нідзе болей, бо ў Ганны Кандрацюк ёсць рэдкі чалавечы і пісьменніцкі дар: заўважаць, як бліскаюць у смецці быту залацінкі жыцця, - варта прачытаць гэтую кнігу. (Уладзімір Някляеў). Ганна Кандрацюк-Świerubska нарадзілася ў 1965 годзе, у Гайнаўцы на Падляшшы. Скончыла Варшаўскі ўніверсытэт. Апублікавала сем кніг: W stronę Tarasiewicza (2002), Царская трызна (2007), Дзядоўскае турнэ з Анатолем С. (2010), Białoruś. Miłość i marazm (2013), Па Прыпяці па Нобель (2017), У прысценку старога лесу. Гісторыі людзей з Белавежскай пушчы (2022). Яе кнігі і апавяданні перакладзеныя на польскую і англійскую мовы. Лаўрэатка літаратурных прэм'і імя Ежы Гедройца і Алеся Адамовіча.

Толькі ў бібліятэцы прыватнай асобы ў Беластоку (папяровы асобнік)

Варта пазнаёміцца:

Кандрацюк Ганна, У прысценку старога лесу

У прысценку старога лесу

Гісторыі людзей з Белавежскай пушчы

Кандрацюк Ганна

Беларускае слова пісьменніцы і неўтаймоўнай вандроўніцы Ганны Кандрацюк заўсёды жывое, шматфарбнае і духмянае, насычанае гукамі і водарамі дарагой ёй зямлі. Яе проза нязменна выклікае ў мяне ўсцешлівае адчуванне сваёй прысутнасці побач з аўтаркай - і тады, калі яна выпраўляецца ў дарогу па родным Падляшшы ці па беларускіх вёсках па той бок мяжы, і тады, калі кіруецца па Прыпяці па Нобель, і тады, калі падарожнічае ў прасторы і часе па а... Болей »


Кандрацюк Ганна, Па Прыпяці па Нобель

Па Прыпяці па Нобель

Кандрацюк Ганна

Гэтая незвычайная кніга нарадзілася падчас падарожжаў журналісткі беластоцкага тыднёвіка„Ніва"Ганны Кандрацюк-Свярубскай да вытокаў апетай беларускімі класікамі славутай Прыпяці. Аказваецца, каб патрапіць у свет адкрыццяў і дзівосаў, не абавязкова выпраўляцца за далёкія моры ды акіяны. Чароўнае, казачнае, неверагоднае і абсалютна невядомае нам Палессе агаломшыць вас сваёй фантастычнай рэальнасцю і магічнай аўтэнтычнасцю. Яно зусім побач... Болей »


pdf
Кандрацюк Ганна, Дзядоўскае турнэ з Анатолем С.

Дзядоўскае турнэ з Анатолем С.

Кандрацюк Ганна

Калі я пазнаёмілася з Анатолвм Сысам у яго мінскай кватэры паэту балелі эубы. Каб пагасіць боль ён прапанаваў напіцца віна, а пасля з дзіўнай асалодай апавядаў пра азвярэлага міліцыянта. Асілак спачатку зваліў паэта з ног, а пасля стаптаў чаравікам галаву. Жахлівае эдарэнне не дазволіла нам сустрэцца на Радзіме паэта, якая займае найглыбейшае месца ў яго творчасці. Пасля шасці гадоў разам з Мірай Лукшай мы паехалі ў Гарошкаў, каб сустра... Болей »