|
|
«Не толькі жыве чалавек хлебам..., але найбольш словам» — сказаў вялікі сын нашага народа Францішак Скарына. Але не так ужо і шмат знойдзецца народаў, у слова якіх быў бы такі трагічны лёс. I ўсё ж была ў нашага народа з яго «самай гарманічнай» (Адам Міцкевіч) моваю вялікая вера, без якой ён, кажучы словамі Дастаеўскага, «не ўратаваў бы сябе ніколі». У гэтай кнізе сабраны творы самых розных жанраў, у якіх - і гэты трагізм, і наша святая... Więcej »
Заданьням аўтара гэтага артыкулу было дасьледаваць некаторыя тэрміны праўніцкія, як із гледзішча іх значаньня, так із гледзішча іх беларускасьці й магчымасьці ўжываньня цяперака. Асноваю артыкулу паслужыла часьць тэрмінаў Статуту Літоўскага 1588 г. Выпісаўшы іх ізь перадруку гэтага Статуту ў I. Лаппы (Коўня 1938), я прыраўнаваў іх да такіх-жа тэрмінаў дасьледаванага мною „Аль кітабу” Беларускага Музэю йвана Луцкевіча ў Вільні, што было ... Więcej »
Dysertacja profesor Uniwersytetu Warszawskiego Niny Barszczewskiej jest pierwszą próbą ukazania poglądu białoruskiej emigracji na język białoruski jako na czynnik narodotwórczy, który budował tożsamość narodu białoruskiego i pomagał mu zachować swoją odrębność tak na obczyźnie, jak w ojczyźnie. Praca ta, to swego rodzaju wyraz wdzięczności dla tych, którzy znajdując się daleko od Białorusi, dbali o czystość języka białoruskiego. Dokonuj... Więcej »
У слоўніку даецца апісанне каля 7000 фразеалагізмаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Кожны з іх атрымлівае граматычную, стылістычную і семантычную характарыстыку. У апошнюю ўваходзяць тлумачэнне фразеалагізма, адлюстраванне мнагазначнасці, варыянтнасці, сінанімічнай і антанімічнай сувязі фразеалагізмаў. Першае выданне слоўніка выйшла ў 1993 годзе. Więcej »
У беларускай мове, як і ў іншых мовах, будаўнічым матэрыялам, «цаглінкамі» для сказаў служаць не толькі словы, але і фразеалагізмы — устойлівыя, узнаўляльныя, не менш як двухкампанентныя моўныя адзінкі, якія спалучаюцца са словамі свабоднага ўжывання і маюць цэласнае значэнне, не роўнае суме значэнняў фразеалагічных кампанентаў (калі іх разглядаць на ўзроўні слоў). Гэта, напрыклад, такія кароткія, але змястоўныя і трапныя выразы, як ад ... Więcej »
Аднатомны «Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы» змяшчае больш за 65 тысяч слоў. У слоўнікавым артыкуле даюцца кароткія тлумачэнні значэнняў слова, прыклады яго ўжывання ў мове, тэрміналагічныя i фразеалагічныя спалучэнні. Шырока выкарыстоўваюцца ў Слоўніку ў якасці ілюстрацый афарызмы, прыказкі, прымаўкі, у патрэбных выпадках ix значэнні тлумачацца. Прыводзяцца асноўныя граматычныя формы слова, стылістычныя паметы, якія ўка... Więcej »
Гэтая кніга — пра выбітнага славіста і беларусазнаўцу, кіраўніцу катэдры беларускай філялёгіі Варшаўскага ўнівэрсытэту і катэдры беларускай культуры Ўнівэрсытэту ў Беластоку, першага амбасадара Польшчы ў Беларусі прафэсара Эльжбету Смулкову, якая вывучае і пашырае беларускую мову і культуру ў Польшчы і сьвеце цягам амаль шасьцідзесяці гадоў. Więcej »
Нацыянальная культура — гэта сукупнасць дасягненняў нацыі, народа ў вытворчым, грамадскім і духоўным жыцці. Беларуская мова мае выключна важнае значэнне ў развіцці матэрыяльнай і духоўнай культуры беларускай нацыі. Мова і культура цесна ўзаемазвязаны паміж сабой; яны развіваюцца і ўзаемадзейнічаюць, узаемаўзбагачаюць адна адну. Беларуская мова і нацыянальная культура развіваліся, удасканальваліся і ўзбагачаліся на працягу многіх вякоў. ... Więcej »
Наша Беларусь багатая лясамі, палямі, рэкамі і азёрамі. На палях растуць пшаніца, жыта, авёс, кукуруза, ячмень, лён і іншыя культуры. У садах галіны яблынь, ігруні, сліў, парэчак звісаюць аж да зямлі. Але мала ў нас у рэспубліцы вінаграду, не сустрэнеш у садах абрыкосаў, персікаў, апельсінаў і лімонаў. А чаму? Więcej »
Беларуская мова мае шматвяковую гісторыю. Яна прайшла доўгі шлях свайго развіцця — ад мовы беларускай народнасці ў далёкім мінулым да сучаснай мовы беларускай нацыі. Стваралася і развівалася беларуская нацыянальная мова ў складаных гістарычных умовах, у непарыўнай сувязі са стварэннем і развіццём беларускай нацыі. Першая кніга на старажытнай беларускай мове была выдадзена ў 1517 годзе ў чэшскай Празе; надрукаваў яе беларускі вучоны і вы... Więcej »