![]() |
![]() |
Слоўнік змяшчае каля 8 тыс. слоў. У ім прыводзяцца і тлумачацца цяжкія выпадкі словаўжывання, формаўтварэння, акцэнталогіі і спалучэння слоў у беларускай мове. Адрасуецца выкладчыкам беларускай мовы ВНУ сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў і сярэдніх школ, студэнтам-філолагам, работнікам выдавецтваў, радыё і тэлебачання рэспублікі. Болей »
У слоўнік уключаны звыш 2000 антанімічных пар. Значэнні антонімаў вытлумачваюцца і ілюструюцца прыкладамі з твораў мастацкай літаратуры, публіцыстыкі і перыядычнага друку, а таксама фразеалагічнымі словазлучэннямі, прыказкамі і прымаўкамі. У асобных выпадках сэнсавая супрацьлегласць тлумачыцца пры дапамозе сінонімаў. Для спецыялістаў-філолагаў перакладчыкаў, работнікаў друку і радыё, а таксама шырокага кола чытачоў. Болей »
Паэзія Яна Чыквіна па сутнасці філасофская паэзія. Яна вяртае нашую паэзію ў лона еўрапейскай паэзіі, да вопыту Максіма Багдановіча. Экзістэнцыянальна яна адрозная ад нашай сённяшняй паэзіі, калі хочаце — нават запярэчвае яе матэрыялістычную аснову, яна ў нашай паэзіі — як бы новая планета, хоць яшчэ і не адкрытая. Паэзія Чыквіна сімвалічная, метафарычная, як і належыцца быць сапраўднай паэзіі. Я назваў паэзію Яна Чыквіна еўрапейскай па... Болей »
Другi том «Шляху па прамой часу. Да гiсторыi беларускай лiтаратуры Польшчы. 2008–2018 гг.», якi аддаем у рукi шаноўнаму чытачу, з’яўляецца своеасаблiвым падсумаваннем шасцiдзесяцiгадовай творчай гiсторыi Беларускага лiтаратурнага аб’яднання «Белавежа». Трэба адзначыць, што на працягу «белавежскага» перыяду (1958–2018) зацiкаўленасць творчасцю беларускiх пiсьменнiкаў Польшчы выказала цi не звыш сотнi даследчыкаў. У першым томе «Шляху па ... Болей »
W pracy niniejszej przedstawiono dzieje książki białoruskiej w Rzeczypospolitej Polskiej od 1921 do września 1939 r. W tym bez mała 19-letnim okresie do państwa polskiego należały obszary północno-wschodnie (województwa: nowogródzkie, poleskie i wschodnie części wileńskiego i białostockiego), zamieszkałe w przeważającym stopniu przez ludność białoruską. Przeznaczona dla tej ludności książka w języku ojczystym spełniała nie tylko zwykłą ... Болей »
Гэтая кніга ўнікальная двойчы. Па-першае, упершыню ў фразеалагічна-парэміалагічнай прктыцы створаны фразеалагічна-парэміалагічны слоўнік асобы, якой з’яўляецца былая жыхарка пасёлка Амяльное Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці Варвара Аляксандраўна Грэцкая. І, па-другое, гэта фразеалагічна-парэміалагічная карціна сусвету ва ўяленнях беларусаў, увасобленая ў жыццё аной вёскі. Кніга будзе карыснай для ўсіх, хто цікавіцца беларускай наро... Болей »
Максiм Багдановiч... Гонар нашай лiтаратуры i яе ж боль. Ен так многа зрабiў... I яшчэ больш не паспеў зрабiць. Няўмольная хвароба заўчасна зламала яго. У поўным росквiце таленту паэт памёр у дваццаць шэсць гадоў. Каля яго ложка знайшлi лiсток паперы з радкамi: „У кра'ше светлай, дзе я умiраю, У белым доме ля сiняй бухты, Я не самотны, я кнiгу маю 3 друкарнi пана Марцiна Кухты”. Гэтай кнiгай быў адзiны прыжыццёвы зборнiк вершаў Максiма ... Болей »
Кніга кандыдата гістарычных навук, дацэнта Алега Трусава распавядае пра дзяржаўныя ўтварэнні беларускага народа, якія ў афіцыйнай (беларускай і замежнай) гістарыяграфіі да гэтага часу не прынята лічыць беларускімі. Кніга паказвае, што беларускі народ, у праве на дзяржаўнасць якому некаторыя гора-палітыкі адмаўляюць да гэтага часу, акрамя асноўных дзяржаўных утварэнняў (Полацкае, Тураўскае, Пінскае, Наваградскае і інш. княствы, Вялікае к... Болей »
«Не толькі жыве чалавек хлебам..., але найбольш словам» — сказаў вялікі сын нашага народа Францішак Скарына. Але не так ужо і шмат знойдзецца народаў, у слова якіх быў бы такі трагічны лёс. I ўсё ж была ў нашага народа з яго «самай гарманічнай» (Адам Міцкевіч) моваю вялікая вера, без якой ён, кажучы словамі Дастаеўскага, «не ўратаваў бы сябе ніколі». У гэтай кнізе сабраны творы самых розных жанраў, у якіх - і гэты трагізм, і наша святая... Болей »
Заданьням аўтара гэтага артыкулу было дасьледаваць некаторыя тэрміны праўніцкія, як із гледзішча іх значаньня, так із гледзішча іх беларускасьці й магчымасьці ўжываньня цяперака. Асноваю артыкулу паслужыла часьць тэрмінаў Статуту Літоўскага 1588 г. Выпісаўшы іх ізь перадруку гэтага Статуту ў I. Лаппы (Коўня 1938), я прыраўнаваў іх да такіх-жа тэрмінаў дасьледаванага мною „Аль кітабу” Беларускага Музэю йвана Луцкевіча ў Вільні, што было ... Болей »