pdf
Лепешаў Іван, Чаму мы так гаворым

Чаму мы так гаворым

даведнік

Лепешаў Іван

Раскрываецца гісторыя і паходжанне звыш 400 фразеалагічных адзінак, паказваецца іх жыццё ў часе і прасторы. Этымалагізацыя гэтых выразаў літаратурнай мовы ажыццяўляецца ўпершыню. У дадатку апісваюцца новыя словы апошніх гадоў яшчэ не ўключаныя ў акадэмічныя даведнікі беларускай літаратурнай мовы, і прыказкі, якія не трапілі ў «Слоўнік беларускіх прыказак» І. Я. Лепешава і М. А. Якалцэвіч (Мн.: Бел. навука, 2002). Болей »


pdf
Шандроха Нона, Экспрэсіўны сінтаксіс

Экспрэсіўны сінтаксіс

Вучэбна-метадычны дапаможнік

Шандроха Нона

Прадстаўлены шматаспектны навукова прадуманы агляд найбольш распаўсюджаных у маўленні экспрэсіўных сінтаксічных фігур: вызначаюцца іх структура, функцыя, сфера ўжывання. Змешчаныя ў дапаможніку разнастайныя мастацкія і прафесійна накіраваныя тэксты, а таксама арыгінальныя да іх заданні прадугледжваюць дарэчнае, свядомае выкарыстанне сродкаў экспрэсіўнага сінтаксісу ў маўленчай практыцы студэнтаў. Матэрыял дапаможніка можа быць выкарыста... Болей »


pdf
Леановіч Раіса, Беларуская мова

Беларуская мова

сінтаксіс словазлучэння і простага сказа

Леановіч Раіса

У сістэматызаваным выглядзе прадстаўлены звесткі аб тым, якія спалучэнні слоў не з’яўляюцца словазлучэннямі. Вылучаны і праілюстраваны ўсе тыпы сінтаксічна непадзельных словазлучэнняў беларускай мовы. Паняцці «модус» і «прапазіцыя» выведзены з вучэбнага дапаможніка з прычыны адсутнасці адзінага іх разумення ў лінгвістыцы. Вучэбны дапаможнік «Сінтаксіс словазлучэння і простага сказа» дапрацаваны з улікам заўваг рэцэнзента доктара філалаг... Болей »


pdf
Хлусевіч Ірына, Варыянтнасць фразеалагізмаў

Варыянтнасць фразеалагізмаў

у сучаснай беларускай літаратурнай мове

Хлусевіч Ірына

У манаграфіі ўпершыню на вялікім фактычным матэрыяле ўсебакова разглядаюцца варыянты фразеалагізмаў у сучаснай беларускай літаратурнай мове, вызначаюцца прычыны іх узнікнення і існавання. Адрасуецца студэнтам філалагічных спецыяльнасцей ВНУ, настаўнікам беларускай мовы і ўсім, хто цікавіцца фразеалогіяй. Болей »


pdf
Маршэўская Валянціна, Беларуская мова (прафесійная лексіка)

Беларуская мова (прафесійная лексіка)

у сінтаксічным і стылістычным аспектах

Маршэўская Валянціна

Вучэбны дапаможнік «Беларуская мова (прафесійная лексі-ка) у сінтаксічным і стылістычным аспектах» з’яўляецца другой часткай вучэбнага дапаможніка «Беларуская мова (прафесійная лексіка). Практыкум» (Гродна, 2000). Створаны на аснове тыпавой праграмы «Беларуская мова. Прафесійная лексіка. Вучэбная праг-рама для вышэйшых навучальных устаноў» (Мінск, 2001). Дапаможнік складаецца з чатырох раздзелаў: «Асаблівасці навуковага стылю мовы», «На... Болей »


pdf
Лепешаў Іван, Сучасная беларуская літаратурная мова

Сучасная беларуская літаратурная мова

дапаможнік

Лепешаў Іван

Агульнавядома, што веды ў падручніку па мове, як і ва ўсякім іншым падручніку, у якой бы папулярнай форме яны ні выкладаліся, павінны быць дакладнымі і навукова правільнымі. У падручнік (і навучальны дапаможнік) уключаюцца толькі бясспрэчныя палажэнні і вывады, тое, што трывала ўвайшло ў мовазнаўчы ўжытак і адлюстроўвае сучасны стан лінгвістыкі. Любыя неаргументаваныя адхіленні ад гэтай аксіёмы спараджаюць непажаданыя памылкі, якія стан... Болей »


pdf
Станкевіч Ларыса, Каткіч Жужа, Дваццаць сустрэч з Беларуссю

Дваццаць сустрэч з Беларуссю

Падручнік па беларускай мове для пачаткоўцаў

Станкевіч Ларыса, Каткіч Жужа

Az olvasó az első magyarok számára készült fehérorosz nyelvkönyvet tartja a kezében, s ezért talán nem felesleges ejteni néhány szót e nyelv hazai oktatásáról és kutatásáról, valamint a magyar–fehérorosz nyelvi és művelődési kapcsolatok múltjáról. Fehéroroszország a Fehérorosz Népköztársaság 1918. évi néhány hónapos fennállását leszámítva csak 1990 óta szerepel önálló államként Európa térképén. Korábban – 1919-től kezdve, változó határo... Болей »


pdf
Лапкоўская Алена, Метадычныя рэкамендацыі па курсе «Беларуская мова (прафесійная лексіка)»

Метадычныя рэкамендацыі па курсе «Беларуская ...

для студэнтаў спецыяльнасці – Псіхалогія

Лапкоўская Алена

Разглядаюцца асноўныя пытанні тэорыі і практыкі беларускай навуковай тэрміналогіі, даецца класіфікацыя лексікі з пункту гледжання сфер яе выкарыстання, раскрываецца спецыфіка лексіка-семантычных працэсаў у тэрміналогіі. Прапануюцца пытанні для самаправеркі і заданні да практычных заняткаў. Прыводзіцца спіс літаратуры і кароткі руска-беларускі слоўнік тэрмінаў псіхалогіі. Прызначаецца студэнтам спецыяльнасці «Псіхалогія». Болей »


pdf
Лепешаў Іван, Якалцэвіч Марыя, Практыкум па лексікалогіі і фразеалогіі

Практыкум па лексікалогіі і фразеалогіі

Дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей вышэйшых навучальных устаноў

Лепешаў Іван, Якалцэвіч Марыя

У дапаможніку змяшчаюцца заданні і практыкаванні для практычных і лабараторных заняткаў па ўсіх праграмных тэмах лексікалогіі і фразеалогіі сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Пераважаюць заданні, зарыентаваныя на творчы пошук з боку студэнта, набыццё ўменняў самастойнай работы са спецыяльнай літаратурай, развіццё навыкаў навукова-даследчай працы і г.д. Болей »


pdf
Тамашэвіч Зоя, Якімовіч Аляксей, Дыдактычны матэрыял да ўрокаў навучання грамаце

Дыдактычны матэрыял да ўрокаў навучання грама...

па раздзеле «Навучанне грамаце» курса «Методыка выкладання беларускай мовы ў пачатковых класах» для студэнтаў спецыяльнасцi Педагогіка і методыка пачатковага навучання

Тамашэвіч Зоя, Якімовіч Аляксей

Навучыць грамаце дзяцей — задача не з лёгкiх. Гэты перыяд вельмi цяжкi i для дзяцей, i для настаўнiкаў. Дзецi падрыхтоўчых класаў прыйшлi ў школу з радасным чаканнем чагосьцi незвычайнага, цiкавага, новага. Але, на думку Ш.А.Аманашвiлi, iх прыцягвае “не само вучэнне, а яго вынiк: яны хочуць умець чытаць, пiсаць, не маючы паняцця аб тым, якiя намаганнi iм прыйдзецца прыкласцi, каб авалодаць гэтымi ўменнямi i навыкамi”. Галоўная задача на... Болей »