В книге в переводе на русский язык в адаптированном виде собраны шедевры древней белорусской письменности X—XVIII вв. Представлены основные жанры и виды древней белорусской литературы эпохи Готики, Ренессанса, Барокко и Просвещения. Издание предназначено для преподавателей, студентов, учителей и учащихся школ, широкого круга читателей. Болей »
Мы не можам пагадзіцца (асабліва з першаю часткаю выказвання) з тым, што нядаўна напісаў адзін з модных сённяшніх літаратараў: “Бела-рускія гістарычныя міты даўно ўжо створаныя, ідзе працэс іх рэвізіі, героі праслаўленыя і названыя, гістарычная літаратура напісаная. Цяпер насьпеў час гаварыць пра тых, хто быў выкрасьлены і забыты ў гарачцы нацыя-нальнага будаўніцтва. Пра габрэйскую спадчыну Беларусі, напрыклад. Пра ўсіх тых, хто павязан... Болей »
У кніжцы змешчаны артыкулы аўтара, у якіх апісаны факты, падзеі, мерапрыемствы ў жыцці беларускага грамадства на ніве беларускага адраджэння на мяжы ХХ і ХХI стагоддзяў. Пададзены як бы факталагічны зрэз жыццядзейнасці беларускага грамадства ва ўмовах навязанага беларусам так званага двухмоўя, адкрытай антынацыянальнай палітыкі ў моўнай сферы. Ужо колькі дзесяцігоддзяў у афіцыйным жыцці краіны беларускае слова знаходзіцца на нулявым узр... Болей »
У вашых руках кніга рэдкаснага жанру — зборнік ліставанняў чалавека, беларуса, з інстанцыямі па статусе беларускімі, але па сваёй дзейнасці пераважна антыбеларускімі, хаця і тут ёсць прыемныя выключэнні. Размова ідзе пра камфортнасць ці дыскамфортнасць пражывання беларуса на сваёй зямлі, пра яго змаганне з бюракратычнай сістэмай за беларускую мову, якая спрабуе выжыць ужо 320 гадоў, і пра маральны змест барацьбы за яе. Кніга будзе карыс... Болей »
У асноўным этнічная тэрыторыя беларусаў склалася ў другой палове ХІХ ст., калі ўсе беларускія землі знаходзіліся ў складзе Расійскай імперыі. У гэты час расійскія навукоўцы прызналі існаванне самабытнага славянскага народа пад новай назвай “беларусы”. Гэты тэрмін стаў новым палітонімам, які замяніў старую назву “літвіны”. Падчас перапісу 1897 г. беларусы заявілі пра сябе на ўвесь голас. Адпаведна, сталі з’яўляцца мапы, дзе як беларускія... Болей »
Слоўнік уяўляе сабой першую спробу стварэння папулярнага практычнага літоўска-беларускага і беларуска-літоўскага слоўніка. У выглядзе адпаведных пазнак і табліц пададзены мінімум самай неабходнай граматычнай інфармацыі. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў. Болей »
Другая кніга нарысаў пра беларускую мову, што гучалі на хвалях і публікаваліся на сайце Радыё Свабода пачынаючы з 2014 г. (Першая кніга выбраных тэкстаў гэтай сэрыі „Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам“ выйшла ў „Бібліятэцы Свабоды“ ў 2016 г.) Кніга інтрыгуе чытача невядомымі або наноў адкрытымі фактамі пра нашую мову ды яе багацьцямі, нязмушана натхняючы прыгожа гаварыць па-беларуску. Болей »
Нельга быць беларусам, жыць у Празе і не выдаваць кніг. Беларуская служба — адзіная з трох дзясяткаў рэдакцыяў Радыё Свабода, што мае сваю бібліятэку. Першая кніга «Бібліятэкі Свабоды» пабачыла сьвет у 2002 годзе. «Верш на Свабоду» склалі 365 твораў. Напісаныя слухачамі радыё, яны гучалі ў этэры штодня ўвесь 2001 год. Сярод аўтараў былі нобэлеўскія ляўрэаты і паэты-выгнаньнікі, самаму маладому было 10 гадоў, найстарэйшаму — 92. Валянці... Болей »
«Жывая мова» Юрася Бушлякова – калекцыя практычных эсэ пра тое, як гаварыць па-беларуску правільна і прыгожа. Цягам сваёй рэдактарскай працы на Радыё Свабода аўтар выяўляў складаныя, спрэчныя ці памылковыя моманты ў жывой мове, аналізаваў іх і даваў парады, якія склалі цыкл радыёперадачаў і леглі ў аснову кнігі. Болей »
Слоўнік змяшчае каля 8 тыс. слоў. У ім прыводзяцца і тлумачацца цяжкія выпадкі словаўжывання, формаўтварэння, акцэнталогіі і спалучэння слоў у беларускай мове. Адрасуецца выкладчыкам беларускай мовы ВНУ сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў і сярэдніх школ, студэнтам-філолагам, работнікам выдавецтваў, радыё і тэлебачання рэспублікі. Болей »