Мацяш Ніна

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1943 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Ніна Мацяш. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Куль-Сяльверстава Святлана

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Святлана Куль-Сяльверстава.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Каўка Аляксей

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Аляксей Каўка.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Баршчэўская Ніна, Беларуская эміграцыя — абаронца роднае мовы

Беларуская эміграцыя — абаронца роднае мовы

Баршчэўская Ніна

Месца выхаду: Варшава

Дата выхаду: 2004

Рэдактар: Зямчонак Лілія

Мастацкі рэдактар: Навіцкі Аляксандр

Выдавец: Катэдра Беларускай Філялёгіі Факультэт Прыкладной Лінгвістыкі і Ўсходнеславянскіх Філялёгіяў Варшаўскі Ўніверсітэт

Выдавецтва/ друкарня: Друкарня MWM

Памеры: 368с., 21см

ISBN: 83-920472-0-6

Катэгорыя: Гісторыя; Беларуская мова; Грамадзтва; Мэмуары

Copyright © by Ніна Баршчэўская

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [1603]; EEDC — [2284]; MiOKB — [10713]

Дысэртацыя прафэсара Варшаўскага ўнівэрсітэту Ніны Баршчэўскай першая спроба перадачы погляду беларускае эміграцыі на беларускую мову як нацыятворчы чыньнік, што будаваць тоеснасьць беларускага народу і дапамагаў, захаваць сваю адметнасьць як на чужыне гэтак і на Радзіме. Праца – гэта свайго роду ўдзячнасьць рупліўцам беларускае мовы, што знаходзячыся далёка ад Беларусі, намагаліся захаваць чысьціню роднае мовы. Прааналізаваўшы эмігранцкія публікацыі прысьвечаныя мове аўтар паказвае асаблівасьці. У працы разглядаецца сузалежнасьць паміж правапіснымі нормамі й вымаўленьнем; падаюцца фанэтычныя, марфалягічныя, сынтаксічныя й лексычныя асаблівасьці; паказваецца значэньне беларусізацыйных працэсаў для будаваньня нацыянальнае тоеснасьці; прыводзяцца, з аднаго боку, прыклады русыфікацыі беларускае мовы, характарызуецца сытуацыя беларускае мовы ў школьнай сыстэме Беларусі ў розных умовах: пад нямецкай акупацыяй, у савецкі пэрыяд ды ў сёньняшні час; разглядаецца навуковая й выдавецкая дзейнасьць у Беларусі ды ў замежжы, а таксама зацікаўленьне беларусікай у сьвеце, у тым ліку і ў Польшчы. Выданьне стане карысным і з тае прычыны, што вялікі даробак беларускай эміграцыі яшчэ не да канца вядомы ў Беларусі.

Беларускія аўтары: Баршчэўская Ніна

Каталёг: Kamunikat.org | BTH | EEDC | MiOKB | Прыватны кнігазбор

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уступ
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... 1. Асаблівасьці беларускае мовы
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... 2. Значэньне беларусізацыйных працэсаў для будаваньня нацыянальнае тоеснасьці
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... 3. Клопат пра чысьціню беларускае мовы
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... 4. Русыфікацыя беларускае мовы
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... 5. Беларуская мова ў школьнай сыстэме Беларусі
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... 6. Выдавецкая дзейнасьць у Беларусі
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... 7. Беларусіка ў сьвеце
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Streszczenie (Рэзюмэ)
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Характарыстыка беларускіх газэтаў і часопісаў на чужыне
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Бібліяграфія
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Іменны паказьнік
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Геаграфічны паказьнік
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Варта пазнаёміцца:

mp3
audio
Запольская Яна, Баршчэўская Нінa, Шчыра за гарбатай альбо з Рацыяй у гасьцях

Шчыра за гарбатай альбо з Рацыяй у гасьцях

Запольская Яна, Баршчэўская Нінa

Ніна Баршчэўская нарадзілася 29 чэрвеня 1956 году ў вёсцы Козьлікі на Беласточчыне. Вучылася ў Агульнаадукацыйным ліцэі зь беларускай мовай навучаньня ў Бельску Падляшскім, а затым у Катэдры беларускай філялёгіі Варшаўскага ўнівэрсытэту, зь якою зьвязаная па сёньняшні дзень. У дыплёмнай (1980) і кандыдацкай працах (1988) закранала пытаньні польска-беларускага моўнага памежжа й дыялектызмаў у беларускай літаратурнай мове. У 2004 годзе аб... Болей »