pdf
Андрасюк Міхал, Поўня

Поўня

Андрасюк Міхал

Міхал Андрасюк нарадзіўся 2 снежня 1959 года ў Гайнаўцы на Падляшшы. Дзяцінства і маладосць правёў у вёсцы Войнаўка ў гміне Дубічы-Царкоўныя, дзе і зараз пражывае. Скончыў беларускі ліцэй у Гайнаўцы (1978), працаваў настаўнікам і каменячосам, супрацоўнічае з Беларускім радыё «Рацыя». Дэбютаваў у беластоцкай «Ніве» (1979). Тут друкуецца і надалей. Піша па-беларуску і па-польску. Аўтар кніг прозы «Фірма» (Беласток, 2000), «Мясцовая гравіт... Болей »


pdf
mp3
Кандрацюк-Свярубская Ганна, Царская трызна

Царская трызна

Кандрацюк-Свярубская Ганна

Аповеды, сабраныя ў кнізе чытаюцца лёгка, але пакідаюць у душы сум, сум па тым, што адыходзіць, што прамінае, што, спяшаючыся паспець за поступам цывілізацыі, губляем. Пры чым губляем назаўсёды і беспаваротна. Беларуская падляшская вёска з жыхарамі, якія лічаць сябе праваслаўнымі, а ў сэрцах хаваюць язычаства. Сапраўднае адлюстраванне гэтай вёскі, яе жыхароў, іх вераванняў і забабонаў. Кніжка, насамрэч пра смерць, пра паміранне, з усі... Болей »


pdf
epub
Шалкевіч Віктар, Мястэчка G… …і ваколіцы…

Мястэчка G… …і ваколіцы…

дзевятнаццаць апавяданняў і п’еса

Шалкевіч Віктар

Гэтая кніга перадусім не пра мястэчка G. і ваколіцы, а пра людзей, якія там жылі, таму што без людзей любое мястэчка робіцца звыклаю горбаю камення. Гэтая кніга пра нашую прыгожую страчаную Айчыну — Вялікае Княства Літоўскае…Яго даўно няма на мапах, тым не менш яно дзесьці глыбока сядзіць у кожным з нас… Болей »


pdf
Гапееў Валеры, Ноч цмока

Ноч цмока

Гапееў Валеры

Раман пачынаецца як класічны дэтэктыў: загадкавая смерць маладой жанчыны, сведкаў няма, слядоў таксама, сродак забойства нявызначаны. Далей высвятляецца, што забітая — лесбіянка, дачка мясцовага ведзьмака, сектантка, што нарадзіла за колькі дзён да смерці. Са звыклых дэтэктыўных рэек дзеянне збочвае ў гушчар містыкі. Гэта эратычна-містычны дэтэктыў на тле беларускай правінцыі найноўшага часу… Болей »


pdf
Случанін Лявон, Рагнеда

Рагнеда

паэма

Случанін Лявон

Гэтая кніга належыць да бібліятэкі сучаснага Віленскага Беларускага Музэю імя Івана Луцкевіча. Адсканавана ў рамках праекту Баркулаб. Случанін, Лявон (Лявонці Шпакоўскі). Рагнеда (паэма). /Аўтар ілюстрацый Валдас Дрэма. Менск: Выдавецтва Падручнікаў і Літаратуры для Моладзі у Менску; Друк: Друкарні "Аўшра" у Вільні, 1944. - 64 стр. Тыраж 5000 асобнікаў. Стан: кніжка запэцканая, папера зжаўцелая, пастаўлена на скрэпку (якая ржавее), вокл... Болей »


mp3
Гапееў Валер, Пазл

Пазл

Гапееў Валер

Здаецца, Валеру Гапееву ўдалося вынайсці рэцэпт ідэальнага вострасюжэтнага рамана. Бярэм графа Монтэ Крыста. З ягоным імпэтам халоднай і страшнай помсты. Дадаем вострай містыкі ў стылі Стывена Кінга. Крыху падсольваем ненавязьлівай эротыкай. І ўсё гэта запраўляем беларускімі рэаліямі сярэдзіны дзясятых гадоў. У выніку атрымліваецца не пародыя і не падробка пад вядомых класікаў. А абсалютна непаўторны беларускі твор. Бо пісьменнік - гэта... Болей »


pdf
Мінкін Алег, Мяне тут не было…

Мяне тут не было…

Паэзія і проза

Мінкін Алег

Творчасць Алега Мінкіна прагучала яшчэ ў 1980-я: яго першая кніга паэзіі “Сурма” сталася адной з найважнейшых з’яваў тагачаснай беларускай літаратуры, вярнуўшы ў лірыку класічнасць радка, прыгажосць і таямнічасць вобразнасці, тонкую эмоцыю, засяроджаную на метафізічным перажыванні. Гэтая кніга віленскага беларуса Алега Мінкіна — збор найлепшых ягоных твораў у лірыцы, кароткай прозе і перакладах. У 2018 годзе аўтара ўганаравалі Літаратур... Болей »


pdf
Альманах Беларус, 2010

Альманах Беларус

Літаратурны альманах беларускіх пісьменьнікаў замежжа

Пішучы прадмову да першага выпуску “Беларуса”, літаратурнага альманаху беларускіх пісьменьнікаў замежжа (2007 г.), я зазначыў, што гэтая новая публікацыя мае каля дзясятка папярэднікаў – альманахаў, якія выходзілі па-за Беларусьсю, пачынаючы ад пачатку ХХ стагодзьдзя. У прадмове да другога выпуску альманаха “Беларус” (2008 г.) сп. Лявон Юрэвіч, маючы добрае дасьведчаньне з эмігранцкай пэрыёдыкай у кнігазборах Нью-Ёрскае публічнае біблія... Болей »


pdf
Кавалеўскі Арцём, Аддаленасць і Адданасць

Аддаленасць і Адданасць

паэзія і лірычная проза

Кавалеўскі Арцём

Аддаленасьць і Адданасьць - збор твораў Арцёма Кавалеўскага. Песьні спрагнёнага і патрабуючага каханьня сэрца леглі ў аснову твораў аўтара. Кожны ў творах Арцёма Кавалеўскага знойдзе свае патаемныя пытаньні і адказы да саміх сябе. …стыхійна аддаляючыся штодня ад сябе ранейшых, мы стыхійна аддаемся ўласнаму прадчуваньню сябе будучых… Аддаленьне ад традыцйных вершаваных твораў і адданасьць лірыцы – асноўныя крэда аўтара, які захопіць... Болей »


pdf
Снарская Іна, Зачараваны скарб

Зачараваны скарб

аповесці

Снарская Іна

У гэтай кнізе Іны Снарскай жывуць яе родныя, суседзі, сябры з вёсак яе маленства на Полаччыне. Кожны аповед напісаны сэрцам, з вялікай любоўю да сваіх герояў. Завяршае кнігу аповесць, прысвечаная памяці маці, яе няпростаму лёсу і каханню. Болей »