Дзеружынскі Авяр’ян, Вернасць

Вернасць

Вершы

Дзеружынскі Авяр’ян

У гэтай кнізе сабраны лепшыя творы, якія напісаны ў апошнія гады Авяр’янам Дзеружынскім. У пявучай душы паэта нараджаюдца мілагучныя мелодыі, а разам з імі вобразы і малюнкі родных прастораў. Тут і задушэўная лірыка, і злабадзённыя грамадзянскія матывы, і гнеўны смех. Болей »


pdf
Рушчыц Фэрдынанд, Дзённік. Да Вільні

Дзённік. Да Вільні

1894-1904

Рушчыц Фэрдынанд

Фэрдынанд Рушчыц (10.12.1870 — 30.10.1936 — жывапісец, графік, сцэнограф, педагог) нарадзіўся ў фальварку Багданаў. Пачатковую мастацкую адукацыю атрымаў у Мінскай класічнай гімназіі. Скончыў Пецярбургскую акадэмію мастацтваў. Прафесар Школы прыгожых мастацтваў у Варшаве, Кракаўскай акадэміі мастацтваў, аддзялення прыгожых мастацтваў Віленскага універсітэта. Усе асноўныя жывапісныя творы Ф. Рушчыца былі створаны ў Багданаве, дзе і паха... Болей »


pdf
Гістарычныя вандроўкі. Да 450-годдзя Рэфармацыі на Беларусі

Гістарычныя вандроўкі. Да 450-годдзя Рэфармац...

Сачыненні пераможцаў дзіцячага конкурса (травень, 2003)

У траўні 2003 года завяршыўся конкурс сачыненняў, прысвечаны 450-годдзю Рэфармацыі на Беларусі. Вынікам конкурсу, які ладзіла МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”, стала кніга “Гістарычныя вандроўкі”, у якой змешчаны дзіцячыя работы ўдзельнікаў-пераможцаў. Ефрасіння Полацкая, Францыск Скарына, Мікола Гусоўскі, Стафан Баторый, Тадэвуш Касцюшка... Курганы, замкі, касцёлы, камяні, рэкі і азёры... Пагоня, гербы гарадоў і шляхецкі... Болей »


pdf
Ганько Марыя, Каб сьведчылі пра Беларусь

Каб сьведчылі пра Беларусь

жыцьцё й дзейнасьць Міколы Ганька

Ганько Марыя

Чалец Саюза Беларускай Моладзі, адзін з заснавальнікаў і старшыня Згуртавання Беларусаў Канады Мікола Ганько (1924-1999) пражыў складанае і багатае ў падзеі жыццё. Менавіта яму прысвечана кніга ўспамінаў “Каб сьведчылі пра Беларусь: жыцьцё й дзейнасьць Міколы Ганька”, напісаная яго жонкай. У кнізе апрача значных вех ў жыцці знакамітага земляка, вельмі вядомага на чужыне і амаль незнаёмага ў Беларусі, друкуецца дзённік Міколы Ганька, дзе... Болей »


pdf
Ракіцкі Вячаслаў, Беларуская Атлянтыда

Беларуская Атлянтыда

Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі

Ракіцкі Вячаслаў

Вайна за скрадзенае мінулае пачалася на хвалях «Свабоды» ў самы першы дзень беларускага этэру, 20 траўня 1954 году. Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Янка Запруднік, Паўла Ўрбан, Уладзімер Дудзіцкі, Уладзімер Цьвірка, Масей Сяднёў, Вітаўт Кіпель... Эстафэту гістарычнай зоркі «Свабоды» 1970—1980-х гадоў, Язэпа Барэйкі, перанялі ў другой палове 1990-х два ягоныя маладыя слухачы — Вінцук Вячорка й Вячаслаў Ракіцкі. Іхная перадача «Неабжытая спадчына»... Болей »


epub
Быкаў Васіль, Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах, том 1

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах

Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці

Быкаў Васіль

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава (1924-2003). Падчас укладання тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць прасьпект выданьня свайго 8-томнага Збору твораў. У першы том поўнага збору твораў увайшлі аповесьці "Афганец" (1998 г.), "Ваўчыная яма" (1998 г.), а таксама апавяданньні і прыпавесьці, напісаныя ў 90-х і 2000-х гадах. Болей »


epub
Быкаў Васіль, Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах, том 2

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах

Аповесьці, апавяданьні

Быкаў Васіль

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава (1924-2003). Падчас укладання тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які паспеў спланаваць праспект выдання свайго 8-томнага Збору твораў. У другі том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці "Знак бяды" (1982 г.), "У тумане", "Аблава" (1988 г.), "Пакахай мяне, салдацік" (1995 г.), "Балота" (2001 г.), а таксама некаторыя апавяданні 90-х гадоў. Болей »


epub
Быкаў Васіль, Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах, том 3

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах

Аповесці

Быкаў Васіль

Гэга першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава (1924-2003). Падчас укладання тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які паспеў спланаваць праспект выдання свайго 8-томнага Збору твораў. У трэці том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Мёртвым не баліць» (1965 г.), «Праклятая вышыня» (1968 г.), «Сотнікаў» (1970 г.), «Сьцюжа» (1991 г.). Болей »


pdf
Арлоў Уладзімір, Таямніцы Полацкай гісторыі

Таямніцы Полацкай гісторыі

Арлоў Уладзімір

Чытача чакае захапляльнае падарожжа ў полацкую даўніну. Аўтар цікава і дасціпна апавядае пра незалежнае Полацкае княства і лёс нацыянальнай рэліквіі — крыжа святой Еўфрасінні, пра дзейнасць у Полацку ордэна езуітаў і падвеі 1812 года, пра Полацкі кадэцкі корпус і выдатных людзей, якіх даў Беларусі і свету найстаражытнейшы горад нашай краіны. Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторы... Болей »


pdf
Беларускія пісьменнікі Польшчы

Беларускія пісьменнікі Польшчы

Другая палова ХХ стагоддзя

Беларускія пісьменнікі Польшчы ўпісалі не адну адметную старонку ў вялікую кнігу беларускага прыгожага пісьменства. На жаль, да гэтай пары толькі асобныя творы нашых суайчыннікаў з Беласточчыны выдаваліся ў Менску. Выхад у свет гэтай літаратурнай анталогіі дае магчымасць шматлікім айчынным чытачам пазнаёміцца з 18-цю беларускімі паэтамі і празаікамі, чякія жывуць па той бок беларуска-польскай мяжы. Болей »