Месца выхаду: Нью Ёрк
Дата выхаду: 2010
Рэдактар: Клакоцкі Марат
Выдавец: рэдакцыя газэты “Беларус”.
Катэгорыя: Культура; Мастацкая літаратура
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Пішучы прадмову да першага выпуску “Беларуса”, літаратурнага альманаху беларускіх пісьменьнікаў замежжа (2007 г.), я зазначыў, што гэтая новая публікацыя мае каля дзясятка папярэднікаў – альманахаў, якія выходзілі па-за Беларусьсю, пачынаючы ад пачатку ХХ стагодзьдзя. У прадмове да другога выпуску альманаха “Беларус” (2008 г.) сп. Лявон Юрэвіч, маючы добрае дасьведчаньне з эмігранцкай пэрыёдыкай у кнігазборах Нью-Ёрскае публічнае бібліятэкі, налічыў чараду беларускіх пэрыядычных эміграцыйных выданьняў, якія спыніліся пасьля першага выпуску, і таму, зусім слушна, аўтар прадмовы прывітаў выхад другога выпуску альманаха “Беларус”.
Каталёг: Kamunikat.org
Зьмест
АРЦЁМАЎ Аляксей, Вершы
БАРАВЫ Лявон, Вершы
БАРШЧЭЎСКІ Аляксандар, Вершы.
ВАРАБЕЙ Ірына, Трэці шлях. Пераклады
ВОРАНАЎ Віталь, Апавяданьні
ДАВЫДЗЕНКА Зьміцер, Верш
ДАНІЛЮК Барыс, Антолька. Наш праклён
ЗАЙКА Віталь, Сан_Даманг
ЗАПРУДНІК Янка, Маніфэст Тутэйшага, або Кантынэнт душы
КАВАЛЁВА Віялета, Апалёгія капіталізму, або Прадмова да ненапісанае кнігі
КАВАЛЕЎСКІ Віктар, NE2_66.1. Пупавіна
ЛАПАТКА Якуб, Пра “Калевалу”. Руна Трыццаць Трэцяя. Руна Трыццаць Сёмая. Руна Сорак Сёмая. Руна Сорак Восьмая
ЛІЯКУМОВІЧ Цімох, Маркотна мне безь Беларусі
МАЎЧУН Анатоль, Падарожжа ў Беласток...
МІНКІН Алег, У татарскім палоне. Лета ў Грыбоніі
МУРЗЁНАК Пётр С., Кастусёвы прыгоды
ПРЫСМЫЦКАЯ Вольга, 2084
РЫЖЫ Эмігідыюш, Тры суботы
СНАРСКАЯ Іна, Вершы
СОКАЛАЎ-ВОЮШ Сяржук, Паведамленьні з Інтэрнэту
ТАРАНОВІЧ Аляксандар, Плывец
ШАТЫЛОВІЧ Дзьмітры, Вершы
ШЧУР Макс, Экспэдыцыя ў Шынан. Вершы
ЯКІМОВІЧ Валянціна, Веснавая вандроўка
Год хоць і трынаццаты, але нумар сёмы, а значыць, шчасьлівы. Шчасьлівы ён не таму, што сёмы, а таму што перайшоў ужо тую мяжу, якую большасьць беларускіх праектаў не пераадольвае. Прычынаў такога стану рэчаў шмат, і яны наўпрост зьвязаныя з агульным станам беларускіх суполак у сьвеце. Якраз у час, калі да выданьня рыхтаваўся сёмы нумар альманаху, мне пашанцавала быць на Шостым Зьезьдзе Беларусаў Сьвету ў Менску. Таму, але ў першую чаргу... Болей »
Шаноўныя сябры! Дзякуючы Вашай зацікаўленасьці і ахвярнасьці сталася магчымым гэтае выданьне. Усім Вам асобнік альманаху будзе дасланы ў першую чаргу адразу ж пасьля выхаду з друку. Далейшы выхад літаратурнага альманаху ў сьвет будзе абумоўленамі двума чыньнікамі: прысутнасьцю ў замежжы беларускіх літаратараў, што хацелі б надрукаваць свае творы ў гэтым выданьні, а таксама зацікаўленасьцю і падтрымкаю чытачоў. Мяркуючы па той зацікаўлен... Болей »
З выхадам у сьвет гэтага нумару альманаху пачынаецца падрыхтоўка да друку наступнага, выхад якога заплянаваны на лета 2010 году. Апошні тэрмін дасылкі твораў для друку ў ім – 1 чэрвеня 2010 году. Дасылаць матэрыялы найлепш, скарыстаўшы электронную пошту на адрас: hazetabielarus@att.net . Калі нехта з аўтараў ня мае доступу да Інтэрнэту, то свае творы, запісаўшы на электронныя носьбіты інфармацыі (CD, DVD), можна даслаць поштай Болей »
“Абежнік Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня”, грамадзка палітычны незалежны часапіс сатыры й гумару “Асьцюк”, часапіс Беларускага Жаночага Аб’еднаньня ў Францыі “Беларуска”, “Бюлетэнь Крывіцкага Навуковага Таварыства Пранціша Скарыны”, часапіс беларускай моладзі “Вясна”, ворган беспартыйнага задзіно чаньня для супраціву з гумарам сярод братоў у нядолі “Камар на Чужыне”, гумарыстычна сатырычны месячнік “Крапіва”, часапісь нацыянальна ... Болей »
Альманах “Беларус” быў задуманы для таго, каб даць магчымасьць беларускім творцам, і ўжо вядомым, і, што вельмі важна, толькі пачынаючым, якія жывуць у замежжы і ня маюць магчымасьці друкавацца на Бацькаўшчыне, пазнаёміць чытачоў са сваімі літаратурнымі спробамі. Спадзяюся, што гэтае прызначэньне альманах выканае і адкрые дарогу ў вялікую літаратуру не аднаму таленту. Альманах друкуецца клясычным правапісам, таму ўсе тэксты будуць адапт... Болей »