Беларускія гісторыкі на Kamunikat.org

pdf
Ганько Марыя, Каб сьведчылі пра Беларусь

Каб сьведчылі пра Беларусь

жыцьцё й дзейнасьць Міколы Ганька

Ганько Марыя

Чалец Саюза Беларускай Моладзі, адзін з заснавальнікаў і старшыня Згуртавання Беларусаў Канады Мікола Ганько (1924-1999) пражыў складанае і багатае ў падзеі жыццё. Менавіта яму прысвечана кніга ўспамінаў “Каб сьведчылі пра Беларусь: жыцьцё й дзейнасьць Міколы Ганька”, напісаная яго жонкай. У кнізе апрача значных вех ў жыцці знакамітага земляка, вельмі вядомага на чужыне і амаль незнаёмага ў Беларусі, друкуецца дзённік Міколы Ганька, дзе... Болей »


pdf
Беларусы ў бітве за Монтэ-Касіна

Беларусы ў бітве за Монтэ-Касіна

Артыкулы, дакумэнты

Кніга прысьвечана аднаму з найбольш трагічных перыядаў Другой сусьветнай вайны – бітве пад Монтэ-Касіна, у якой прымалі ўдзел тысячы беларусаў. Многія з іх не вярнуліся дамоў, знайшоўшы свой спачын на монтэ-касінскіх могілках. У кнізе змешчаны поўны сьпіс беларусаў, якія загінулі ў гэтай бітве і пахаваны на тэрыторыі Італіі. Дапоўненая дакументамі і ўспамінамі сьведкаў, кніга дае магчымасьць пазнаць і зразумець падзеі тых часоў, прасачы... Болей »


pdf
mp3
Беларусь: ні Эўропа, ні Расея

Беларусь: ні Эўропа, ні Расея

Меркаваньні беларускіх эліт

Інтэрвію, зьмешчаныя ў гэтай кнізе, запісваліся ў сакавіку – траўні 2006 году, г. зн. падчас і адразу пасьля трэціх прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Таму невыпадкова ў шэрагу іх прысутнічаюць алюзіі на гэтую палітычную кампанію. Увесну 2006 году незалежныя сацыёлягі канстатавалі, што праводзіць сацыялягічныя апытаньні стала немагчыма, паколькі ў краіне ня створаны ўмовы для вытворчасьці сацыялягічных меркаваньняў. Гэтая канстатацыя праг... Болей »


pdf
Ракіцкі Вячаслаў, Беларуская Атлянтыда

Беларуская Атлянтыда

Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі

Ракіцкі Вячаслаў

Вайна за скрадзенае мінулае пачалася на хвалях «Свабоды» ў самы першы дзень беларускага этэру, 20 траўня 1954 году. Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Янка Запруднік, Паўла Ўрбан, Уладзімер Дудзіцкі, Уладзімер Цьвірка, Масей Сяднёў, Вітаўт Кіпель... Эстафэту гістарычнай зоркі «Свабоды» 1970—1980-х гадоў, Язэпа Барэйкі, перанялі ў другой палове 1990-х два ягоныя маладыя слухачы — Вінцук Вячорка й Вячаслаў Ракіцкі. Іхная перадача «Неабжытая спадчына»... Болей »


pdf
epub
Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам

Сучаснае польскае мысьленьне

Зьмешчаныя ніжэй тэксты ня ёсьць адбіцьцём пэўнага часавага зрэзу польскай філязофіі. Яны хутчэй прэзэнтуюць увасобленую ў канкрэтных постацях традыцыю польскага крытычнага мысьленьня. Гэта пацьвярджае іхная жанравая спэцыфіка (прысутнічаюць стандарты эсэ, філязафічнага трактату, аналітычнага нарысу, навуковага артыкулу). Мінус гэткай задумы палягае ў пэўным эклектызьме і адвольнасьці, на якую даводзіцца йсьці ўкладальніку. Плюсам жа мо... Болей »


pdf
Надсан Аляксандр, Pro patria aliena

Pro patria aliena

Кляштар беларускіх айцоў марыянаў у Друі (1924—1938)

Надсан Аляксандр

Праца прысьвечаная гісторыі кляштару беларускіх айцоў марыянаў у Друі ў пэрыяд між дзьвюма сусьветнымі войнамі мінулага стагодзьдзя на фоне тагачаснай палітычнай і рэлігійнай сытуацыі ў Заходняй Беларусі, а таксама ватыканскай усходняй палітыкі. Разглядаюцца прычыны, з якіх кляштар ня змог зрабіць свой унёсак у справу адраджэньня Грэка-Каталіц-кай царквы ў Беларусі і ня здолеў стаць цэнтрам беларускага духоўнага жыцьця для каталікоў рым... Болей »


pdf
Алехнік Алесь, Пад бел-чырвона-белым

Пад бел-чырвона-белым

(memento patriam)

Алехнік Алесь

Бежанцы, высланцы, эмігранты, паяжджане - гэтыя тэмы й вобразы занялі сталае месца ў беларускай гісторыі ды літаратуры. Кніга, якую трымае ў руках чытач, менавіта з гэтай паліцы. Аўтар кнігі, Алесь Алехнік, знакаміты дзеяч беларускай эміграцыі паваеннай пары. Раней бязьлітасны камуністычны рэжым, а цяпер цяжар пражытых гадоў не дазволілі яму вярнуцца, ці хоць бы адведаць сваю Бацькаўшчыну. Спадар Алесь вяртаецца да яе з дапамогай гэтай ... Болей »


epub
Быкаў Васіль, Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах, том 1

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах

Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці

Быкаў Васіль

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава (1924-2003). Падчас укладання тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць прасьпект выданьня свайго 8-томнага Збору твораў. У першы том поўнага збору твораў увайшлі аповесьці "Афганец" (1998 г.), "Ваўчыная яма" (1998 г.), а таксама апавяданньні і прыпавесьці, напісаныя ў 90-х і 2000-х гадах. Болей »


epub
Быкаў Васіль, Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах, том 2

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах

Аповесьці, апавяданьні

Быкаў Васіль

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава (1924-2003). Падчас укладання тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які паспеў спланаваць праспект выдання свайго 8-томнага Збору твораў. У другі том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці "Знак бяды" (1982 г.), "У тумане", "Аблава" (1988 г.), "Пакахай мяне, салдацік" (1995 г.), "Балота" (2001 г.), а таксама некаторыя апавяданні 90-х гадоў. Болей »


epub
Быкаў Васіль, Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах, том 3

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах

Аповесці

Быкаў Васіль

Гэга першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава (1924-2003). Падчас укладання тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які паспеў спланаваць праспект выдання свайго 8-томнага Збору твораў. У трэці том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Мёртвым не баліць» (1965 г.), «Праклятая вышыня» (1968 г.), «Сотнікаў» (1970 г.), «Сьцюжа» (1991 г.). Болей »