Месца выхаду: Вільня
Дата выхаду: 1999
Рэдактар: Мінкін Алег
Выдавец: Таварыства Беларускай культуры ў Літве „Рунь”
Выдавецтва/ друкарня: Рунь
Памеры: 224с., 21см
ISBN: 9986-9228-4-4
Катэгорыя: Гісторыя; Палітыка; Грамадзтва
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [352]
УДК: 882.6-94
Бежанцы, высланцы, эмігранты, паяжджане - гэтыя тэмы й вобразы занялі сталае месца ў беларускай гісторыі ды літаратуры. Кніга, якую трымае ў руках чытач, менавіта з гэтай паліцы. Аўтар кнігі, Алесь Алехнік, знакаміты дзеяч беларускай эміграцыі паваеннай пары. Раней бязьлітасны камуністычны рэжым, а цяпер цяжар пражытых гадоў не дазволілі яму вярнуцца, ці хоць бы адведаць сваю Бацькаўшчыну. Спадар Алесь вяртаецца да яе з дапамогай гэтай сваёй кнігі. Гэтак біблейны „блудны сын“ вяртаецца да бацькоў. Гэтак бацька ў тэстамэньце адпісвае спадчыну сваім дзецям... Вельмі цікавым ёсьць жанр гэтай кнігі. Аўтар не засяроджваецца на адной сваёй аўтабіяграфіі, ён піша сваю гісторыю сьвету, сьведкам якой зьяўляўся й зьяўляецца дагэтуль. Ведама ж, багата на старонках гэтай гісторыі й прыватных успамінаў — сапраўды асабістых, індывідуальных, непаўторных, дасканала й з досьціпам пададзеных. (фрагмент)
Каталёг: Kamunikat.org | BTH | Прыватны кнігазбор