Янушкевіч Язэп

Язэп Янушкевіч, архівіст, археограф, пісьменнік, нарадзіўся 07.03.1959 г. у мястэчку Ракаў на Валожыншчыне. Бацька працаваў цырульнікам, маці – рахункаводам сельпо. Вучыўся ў Ракаўскай СШ. Пасля паступіў ва ўніверсітэт на філалалагічны факультэт, які скончыў у 1981 г. Далей – аспірантура пры Інстытуце літаратуры ім. Янкі Купалы Акадэміі Навук Беларусі. Пасля заканчэння застаўся ў Інстытуце як навуковы супрацоўнік. З 1996 адначасова загадчык аддзела археаграфіі Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы (1996—2006). Адначасова на грамадскіх пачатках быў намеснікам галоўнага рэдактара выдавецтва «Беларускі Кнігазбор» (з 1997 г.); намеснікам, а потым выконваючым абавязкі старшыні Археаграфічнай Камісіі Камітэта па архівах і справаводству пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь. Сябра саюза пісьменнікаў Беларусі, у 2005—2006 гг. старшыня Беларускага Літаратурнага Фонда (Беллітфонд).

Як архівіст даследаваў шэраг архіваў - Варшавы, Вроцлава, Вільні, Кіева, Кракава, Курніка, Львова, Ленінграда, Масквы, Парыжа… Кандыдат філалагічных навук.

Аўтар звыш 330 публікацый, у тым ліку асобных выданняў: «Беларускi Дудар»: Праблема славянскiх традыцый i ўплываў у творчасцi В. Дунiна-Марцiнкевiча;  «У прадчуваннi знаходак»: З адной вандроўкi ў архiвы Варшавы, Вроцлава, Кракава;  «Неадменны сакратар Адраджэння: Вацлаў Ластоўскі»; «Нацыянальная  праграма выдання гiстарычных крынiц»: Аднаўленне Беларускай  Археаграфiчнай Камiсiі (БАК); «За архіўным парогам»: Беларуская літаратура XIX—XX ст. у святле архіўных пошукаў»; «Святыня над Іслачай: Ракаўскі касцёл Маці Божай Ружанцовай (гісторыя, дакументы)»,. «Зямля Кенатафаў» Апавяданні, артыкулы, эсэ .

Даследуе гісторыю беларускай літаратуры і культуры XІX-XX ст., беларуска-польскія, беларуска-еўрапейскія гісторыка-літаратурныя сувязі. Адзін з аўтараў  акадэмічнай «Гісторыі беларускай літаратуры». Упершыню апублікаваў арыгінал «Пінскай шляхты» В.Дуніна-Марцінкевіча; «Лісты з-пад шыбеніцы» Кастуся Каліноўскага, «Тастамент» Адам Кікора і інш.

Як археограф-тэкстолаг падрыхтаваў шэрах навуковых выданняў айчыннай спадчыны: Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Францішка Багушэвіча, Вацлава Ластоўскага; «Гісторыя беларускае лiтаратуры» Максiма Гарэцкага, а таксама першы акадэмічны Збор твораў В. Дуніна-Марцінкевіча; «Дыярыюш з ХІХ стагоддзя: Дзённікі Міхала Галубовіча як гістарычная крыніца». Укладальнік трохмоўных (бел., польск. і руск.) выданняў паэмы Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш», і Якуба Коласа «Новая зямля», а таксама шматмоўнай кнігі «КЛАСІКА» (Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. «Пінская шляхта» - аўтэнтык, беларуская, англійская, нямецкая, польская, руская мовы; Кастусь Вераніцын. «Тарас на Парнасе» - беларуская, англійская, балгарская, іспанская, нямецкая, польская, руская, украінская мовы).

 

Янушкевіч Язэп :: Выданьні

Янушкевіч Язэп, Літоўскі Пеўнік

Літоўскі Пеўнік

або Мой Манюшка

Янушкевіч Язэп

Гісторыка-літаратурныя матэрыялы пра Станіслава-Яна-Эдварда-Казіміра Манюшку, ягоны радавод, творчы шлях і эпоху. Болей »


Янушкевічанка Каміла, Янушкевіч Язэп, Партрэты Паўстаньня 1863-1865

Партрэты Паўстаньня 1863-1865

Янушкевічанка Каміла, Янушкевіч Язэп

Фотаальбом перавыдаецца да вялікай Падзеі: перапахаваньня (22.11.2019; Вільня) парэшткаў Кастуся Каліноўскага і іншых Паўстанцаў, адшуканых летувіскімі археолагамі на гары Гедзіміна ў 2017-2018 гг. Гэта ўжо чацьвёртае ў гісторыі айчыннага фотамастацтва выданьне з такім багатым відэарысам (ранейшыя тры выйшлі ў 2013-2015 гг.). Тут пададзена каля 270 (у першым выданьні было каля 180) фотапартрэтаў пераважна нашых суайчыньнікаў, а таксама ... Болей »


Янушкевіч Язэп, ...I першым паказаўся Каліноўскі

...I першым паказаўся Каліноўскі

Спадчына Кастуся Каліноўскага на беларускай, летувіскай, польскай, украінскай, нямецкай, ангельскай і гішпанскай мовах

Янушкевіч Язэп

Кніга выходзіць да 22.11.2019 — дня перапаховін парэшткаў 20 ўдзельнікаў нацыянальна-вызвольнага Паўстаньня, адшуканых у 2017-2018 гг. на гары Гедзіміна ў Вільні. Захоўваючы аўтарскае права летувіскіх калег да першадруку невядомых археалагічных матэрыялаў, абліччаў інсургентаў, адкапаных на гары Гедзіміна, публікацыя іх у беларускіх і інш. выданьнях — справа бліжэйшай будучыні. Выданьне знаёміць з публіцыстычнай спадчынай Кастуся Каліно... Болей »


Янушкевічанка Каміла, Янушкевіч Язэп, Партрэты паўстаньня

Партрэты паўстаньня

Янушкевічанка Каміла, Янушкевіч Язэп

У выданьні сабрана блізу двух сотняў здымкаў непасрэдных удзельнікаў антырасейскага супраціву, а таксама асобаў, якія мелі дачыненьне да тагачаснай кампаніі. Складальнікі альбому — літаратуразнаўца, архівіст-археограф Язэп Янушкевіч, а таксама ягоная дачка Каміла, магістрантка Беларускай акадэміі мастацтваў. Спадар Язэп расказаў, як ідэя ўвасобілася ў рэальнасьць: «Ідэя ўзьнікла летась увосень, а канчаткова аформілася ў Закапанэ, калі м... Болей »


Янушкевіч Язэп, «А ў маскалях трудна жыці...»: Багрым-Крашын-Яцкоўскі — неўміручасьць

«А ў маскалях трудна жыці...»: Багрым-Крашын-Яцкоўск...

(Да 200-годзьдзя Паўлюка Багрыма і 570-годзьдзя Крашына)

Янушкевіч Язэп

Кніга-буклет выходзіць да 200-годзьдзя з дня нараджэньня Паўлюка Багрыма (Paweł Bahrym, 1812-1891?) - загадкавага паэта-самародка XIX стагоддзя, ад якога застаўся ўсяго невялікі вершаваны ўрывак, поўны дзіцячай чульлівасьці і пякельнай гаркаты ад усьведамленьня паднявольнага жыцьця ў акупаванай краіне — Літве-Беларусі. Адвакат, пісьменнік, мемуарыст, паўстанец 1831 года, эмігрант Ігнась Яцкоўскі (Ignacy Jackowski, 1795?—1873), які першы... Болей »


pdf
Янушкевіч Язэп, Зямля кенатафаў

Зямля кенатафаў

Апавяданні, артыкулы, эсэ

Янушкевіч Язэп

У тыя нялюдзкія дзесяцігоддзі Коласаўская «Новая зямля» ўспрымалася, дастасуючы словы іншага беларускага класіка пра ўласную творчасць, як «пераможны гімн сярод крыжоў, магіл» (Янка Купала). Сярод родных крыжоў і пустых магіл. Успрымалася, нібы біблейная кніга першымі хрысціянамі з выразным «поглядам на Сусвет як на жывы твор Бога» (Уладзімір Конан). Аднак кожная рэлігія прагрэсу, камуністычная ў тым ліку, неміласэрная да мінулага. У XX... Болей »


pdf
Янушкевіч Язэп, Сьвятыня над Іслаччу

Сьвятыня над Іслаччу

Ракаўскі касьцёл Маці Божай Ружанцовай: гісторыя, дакументы

Янушкевіч Язэп

Зборнік дакументаў укладзены Язэпам Янушкевічам спрабуе данесьці да нас жыхароў дваццаць першага стагодзьдзя стогадовую гісторыю аднаго будынку, Касьцёла Маці Божай Ружанцовай Ракаве. Здавалася б чым гэты касьцёл такі адметны? Неадметны ён ні архітэктура ні часам паўстаньня, а адметны тым, што празь яго гісторыю разумеецца складаная гісторыя паўстаньня касьцёлаў у Расейскай імперыі, дзе трыадзінства “праваслаўя, самадзяржаўя, народнасьц... Болей »


pdf
Янушкевіч Язэп, Славянскія матывы і рэмінісцэнцыі ў творчасці Дуніна-Марцінкевіча

Славянскія матывы і рэмінісцэнцыі ў творчасці Дуніна...

Янушкевіч Язэп

Падставай (грунтам) для выдання стаў матэрыял, па­дрыхтаваны як даклад на ХІІІ Міжнародны з’езд славістаў у Любляне (Славенія, 15-21 жніўня 2003 г.). Творчая спад­чына пачынальніка новай беларускай літаратуры В. Дуніна-Марцінкевіча (1808-1884) аналізуецца ў рэчышчы малавядомых фактаў, у цеснай сувязі з эпохай на фоне агульнаславянскага літаратурнага працэсу ў перыяд адраджэння, характэрны для большасці славянскіх культур у XIX ст. (Бе­л... Болей »


pdf
Янушкевіч Язэп, Дыярыюш з ХІХ стагоддзя

Дыярыюш з ХІХ стагоддзя

Дзённікі Міхала Галубовіча як гістарычная крыніца

Янушкевіч Язэп

Звычайна дыярыюшы найвышэйшых прадстаўнікоў духоўнага кліру не вызначаюцца займальнасцю. Што нельга сказаць пра дзённікавыя запісы архіяпіскапа Міхала Галубовіча (1800—1881), занатаваныя ім у 1858—1860 гг. Паколькі ў нататках архірэя можна прачытаць: пра наведванне губеранскага Менску расейскім царом Аляксандрам II; неаднойчы сустрэцца з прозвішчам Багрыма; «паслухаць» арыю ў выкананні В. Дуніна-Марцінкевіча; даведацца, што колішні вуні... Болей »


pdf
Янушкевіч Язэп, За архіўным парогам

За архіўным парогам

Беларуская літаратура ХІХ-ХХ стагоддзяў у святле архіўных пошукаў

Янушкевіч Язэп

Кнігу вядомага даследчыка Я. Янушкевіча складаюць працы, матэрыялы для якіх адшуканы аўтарам у архівах Вільнюса і Львова, Масквы і Пецярбурга, Варшавы, Кракава і Вроцлава. Яны па-новаму асвятляюць асобныя бакі жыцця і творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча і яго дачкі Камілы, П. Багрыма, Ф. Багушэвіча, В. Сулімы-Савіча-Заблоцкага, С. Манюшкі, М. Гарэцкага, В. Ластоўскага а таксама сучасных пісьменнікаў і даследчыкаў літаратуры. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-4]   Наступная   Апошняя