Беларускія гісторыкі на Kamunikat.org

Янушкевічанка Каміла, Янушкевіч Язэп, Партрэты паўстаньня

Партрэты паўстаньня

Янушкевічанка Каміла, Янушкевіч Язэп

Месца выхаду: Ракаў

Дата выхаду: 2015

Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [2950]

У выданьні сабрана блізу двух сотняў здымкаў непасрэдных удзельнікаў антырасейскага супраціву, а таксама асобаў, якія мелі дачыненьне да тагачаснай кампаніі. Складальнікі альбому — літаратуразнаўца, архівіст-археограф Язэп Янушкевіч, а таксама ягоная дачка Каміла, магістрантка Беларускай акадэміі мастацтваў. Спадар Язэп расказаў, як ідэя ўвасобілася ў рэальнасьць: «Ідэя ўзьнікла летась увосень, а канчаткова аформілася ў Закапанэ, калі мне напісаў вядомы ангельскі беларусіст Джым Дынглі з прапановай удзельнічаць у навуковай канфэрэнцыі па Каліноўскаму, якая пры канцы сакавіка адбудзецца ў Лёндане. То бок на дадатак да прэзэнтацыі «Кастусь Каліноўскі і роля яго шматмоўнай спадчыны» — а я на той час ужо выдаў збор ягоных лістоў на пяці мовах «Тварам да шыбеніцы» — узьнікла ідэя зрабіць своеасаблівы альбом-выданьне. Такім чынам, была прапанаваная тэма «Кастусь Каліноўскі і паўстаньне 1863 году ў беларускім і эўрапейскім фоталетапісе».

Беларускія аўтары: Янушкевіч Язэп

Каталёг: BTH

Толькі ў бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства (папяровы асобнік)

Варта пазнаёміцца:

Янушкевічанка Каміла, Янушкевіч Язэп, Партрэты Паўстаньня 1863-1865

Партрэты Паўстаньня 1863-1865

Янушкевічанка Каміла, Янушкевіч Язэп

Фотаальбом перавыдаецца да вялікай Падзеі: перапахаваньня (22.11.2019; Вільня) парэшткаў Кастуся Каліноўскага і іншых Паўстанцаў, адшуканых летувіскімі археолагамі на гары Гедзіміна ў 2017-2018 гг. Гэта ўжо чацьвёртае ў гісторыі айчыннага фотамастацтва выданьне з такім багатым відэарысам (ранейшыя тры выйшлі ў 2013-2015 гг.). Тут пададзена каля 270 (у першым выданьні было каля 180) фотапартрэтаў пераважна нашых суайчыньнікаў, а таксама ... Болей »