Atlas gwar wschodniosłowiańskich Białostocczyzny, II

Atlas gwar wschodniosłowiańskich Białostocczy...

Бадай, упершыню найбольш поўна асвятлаецца лакалізацыя беларускіх, украінскіх, расейскіх і польскіх гаворак на Беласточчыне. Адвечны спор да якой мовы належыць тая ці іншая гаворка, якой нацыянальнасці жыхары той ці іншай вёскі, на якой мове гавораць – можна вырашыць, адсочваючы вандроўкі народаў, уплывы гаворак на мову асобных мясцовасцяў. Аналізуецца гукавы склад словаў, варыянты назоваў адной і той жа рэчы ў гаворках розных вёсак. Ат... Болей »


Ад абраднасьці да тоеснасьці

Ад абраднасьці да тоеснасьці

Сцэнарыі пастановак для дзіцячага садка

Праца настаўніка беларускай мовы, асабліва ў краіне, дзе гэтая мова не з'яўляецца дзяржаўнай, толькі мовай нацыянальнай меншасці, вельмі складаная. Навучыць жывой мове ў іншамоўным асяроддзі – сапраўдны выклік. Навучанне роднай мове з малых гадоў, не толькі ў хаце, але і замацаванне яе на занятках у дзіцячым садку і школе - заданне як для бацькоў так і для настаўнікаў. Маленькія дзеці вучацца праз гульню. І менавіта праз гульню пазнаюц... Болей »


pdf
Тэматыка практычных заняткаў і метадычныя парады па курсе «Гісторыя Беларусі»

Тэматыка практычных заняткаў і метадычныя пар...

для студэнтаў негістарычных спецыяльнасцей

Сучасная беларуская гістарычная навука разьвіваецца з ясным усьведамленьнем беларускай гісторыі як часткі гісторыі агульнасусьветнай. Навукоўцы адзначаюць важнасьць адлюстараваньня працэсе разьвіцця беларускага народу у рэчышчы сусьветнай цывілізацыі. Менавіта таму паўстала неабходнасьць увядзеньня курсу “Гісторыі Беларусі (у кантэксьце сусьветнай цывілізацыі)” для негістарычных спэцыяльнасьцяў. Метадычны дапаможнік, распрацаваны групай... Болей »


pdf
Габрусевіч Сяргей, Токць Сяргей, Трацяк Янка - складальнікі, Гісторыя беларускай культуры

Гісторыя беларускай культуры

дапаможнік

Габрусевіч Сяргей, Токць Сяргей, Трацяк Янка - складальнікі

Курс “Гісторыі беларускай культуры” ўключаны ў праграмы многіх вышэйшых навучальных устаноў Беларусі. Гарадзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы выдаў дапаможнік для студэнтаў, які ўключае кароткі змест асноўных тэмаў курса, планы лекцыйных і практычных заняткаў, кантрольныя пытанні, тэматыку рэфератаў, шырокі агляд літаратуры. Падручнік створаны такім чынам, што інфармацыя падаецца ў тэзіснай форме, што дазваляе распрацоўваць т... Болей »


pdf
Культурология

Культурология

библиографический указатель 1992–2002

«Культурология. 1992-2002». Указатель создан с целью предоставления пользователям более полной информации о литературе по культурологии Указатель состоит из трех разделов, каждый из которых отражает информационный потенциал по отдельным разделам. Данный указатель снабжен алфавитным указателем авторов и книг, описанных под заглавием. Для создания указателя были просмотрены летописи печати Беларуси за 1992-2002 гг., картотеки научной библ... Болей »


pdf
Астраух Аліна, Рыгор Барадулін і сучасная беларуская лірыка

Рыгор Барадулін і сучасная беларуская лірыка

вучэбна–метадычны дапаможнік

Астраух Аліна

Аўтар імкнецца праз манаграфічныя і аглядавыя тэмы як мага паўней прадставіць постаць народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, падкрэсліць сутнасную адметнасць ягонай паэзіі ў кантэксце сённяшняга літаратурнага працэсу. Вылучаны найбольш важныя праблемы ідэйна-тэматычнага і жанрава-стылёвага развіцця сучаснай беларускай паэзіі. Да кожнай тэмы абгрунтавана пададзена мастацка-крытычная літаратура і пытанні для самакантролю. Болей »


pdf
Жук Ігар, Празаічны тэкст: дынаміка рытмавага існавання

Празаічны тэкст: дынаміка рытмавага існавання

Манаграфія

Жук Ігар

У манаграфіі выкладаецца распрацаваная аўтарам арыгінальная канцэпцыя метрадынамікі празаічнага выказвання. Упершыню ў гісторыі літаратуразнаўства апісаны механізм атрымання з дапамогай камп’ютарнай апрацоўкі тэксту метрычных аўтарскіх эталонаў і разгледжана сістэма іх дынамічнага ўзаемадзеяння. «Рытмічны інстынкт», адлюстраваны ў іх, адкрывае дадатковыя магчымасці для аналізу асаблівасцяў мастацкага стылю майстроў беларускай прозы – Я.... Болей »


pdf
Славянскія мовы, літаратуры і культуры

Славянскія мовы, літаратуры і культуры

Этнас у святле гісторыі і сучаснасці. Зборнік навуковых прац

Зборнік складаецца з дзвюх частак. Яго аўтары, вядомыя вучоныя і прадстаўнікі маладога пакалення ў беларускай навуцы, выказалі новыя погляды на развіццё літаратуры, мовы, асветы ў Беларусі і Польшчы, прасачыўшы гэтыя складаныя працэсы ад XVI да канца ХХ стагоддзя. Усе працы ахоплены адзінай канцэпцыяй узаемнага пазнання і вывучэння моўна-літаратурных працэсаў славянскіх народаў. Гэтыя праблемы даследуе новая навука іміджалогія. У яе рэч... Болей »


pdf
Лепешаў Іван, Чаму мы так гаворым

Чаму мы так гаворым

даведнік

Лепешаў Іван

Раскрываецца гісторыя і паходжанне звыш 400 фразеалагічных адзінак, паказваецца іх жыццё ў часе і прасторы. Этымалагізацыя гэтых выразаў літаратурнай мовы ажыццяўляецца ўпершыню. У дадатку апісваюцца новыя словы апошніх гадоў яшчэ не ўключаныя ў акадэмічныя даведнікі беларускай літаратурнай мовы, і прыказкі, якія не трапілі ў «Слоўнік беларускіх прыказак» І. Я. Лепешава і М. А. Якалцэвіч (Мн.: Бел. навука, 2002). Болей »


pdf
Взаимодействие литератур в мировом литературном процессе, ч. 2

Взаимодействие литератур в мировом литературн...

Проблемы теоретической и исторической поэтики,

У зборнік увайшлі матэрыялы выступленняў і дакладаў, якія прагучалі падчас канферэнцыі "Узаемадзеянне літаратураў у сусветным літаратуным працэсе. Праблемы тэарэтычнай і гістарычнай паэтыкі", якая адбылася 1-3 кастрычніка 2002 года у Гарадзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. Адрасуецца ўсім тым, хто цікавіцца сённяшнімі праблемамі сучаснага літаратуразнаўства. Болей »