![]() |
![]() |
Месца выхаду: Беласток
Дата выхаду: 2004
Выдавец: Беларускі Саюз у Польшчы
Памеры: 56с.; іл.; 29см
ISBN: 83-912637-6-2
Катэгорыя: Этнаграфія; Культура; Мэтадычная літаратура
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [750], [751]
Праца настаўніка беларускай мовы, асабліва ў краіне, дзе гэтая мова не з'яўляецца дзяржаўнай, толькі мовай нацыянальнай меншасці, вельмі складаная. Навучыць жывой мове ў іншамоўным асяроддзі – сапраўдны выклік. Навучанне роднай мове з малых гадоў, не толькі ў хаце, але і замацаванне яе на занятках у дзіцячым садку і школе - заданне як для бацькоў так і для настаўнікаў. Маленькія дзеці вучацца праз гульню. І менавіта праз гульню пазнаюць свет, вучацца сябраваць, вучацца жыць. Традыцыі народа, святы і абрады – частка культуры кожнай нацыі, пазнаваць іх трэба з малых лет, каб не перарвалася нітка, што спалучае пакаленні. «Ад абраднасці да тоеснасці» - зборнік сцэнарыяў і матэрыялаў, якія выпрацавалі настаўнікі беларускай мовы, праводзячы заняткі са сваімі вучнямі і выхаванкамі. Кніга – добры дапаможнік для ўсіх, каму ляжыць на сэрцы захаванне беларускай культуры і тоеснасці.
Каталёг: BTH