|   | 
|   | 
This is a short novel about a journey that began in Baranavichy in 1944 and took the characters to Germany, across the English Channel to Scotland, central England, then back to Belgium. After years of traveling together the characters split and took different roads. The twelve Belarusian guys who grew up without parents agreed to stick together. The idea of independent Belarus was their guiding star that kept them united and gave them ... More »
Уладзімір Караткевіч, легендарны беларускі рамантык, апярэджваў свой час, узняўся над канфармізмам, над паўсядзённасцю і бездухоўнасцю да вышыняў, з якіх добра відаць шляхі, што лучаць мінулае з будучыняй, чалавека з людзьмі і народамі. Пісьменнік незвычайнага, рэнесанснага таленту, ён стаў зоркай першай велічыні на нацыянальным літаратурным небасхіле. І задача гэтай кнігі — растлумачыць, хаця б часткова, той феномен, імя якому Караткев... More »
Турэмны альбом беларускага мастака-нонканфарміста складаецца з малюнкаў, зробленых Алесем Пушкіным падчас адбыцьця адміністрацыйнага арышту ў ізалятарах Смаргоні і Мінска за акцыі ўшанаваньня памяці 22-гадовага змагара антысавецкага супраціву Расьціслава Лапіцкага, расстралянага ўвосень 1950 г. Неардынарная асоба мастака Алеся Пушкіна добра вядомая ў краіне і за яе межамі найперш эпатажнымі перформансамі яшчэ з часоў вучобы ў тэатральна... More »
«Адзін з першых» – кніга памяці Зьміцера Кісяля (1963–2005), аднаго з лідэраў беларускага Адраджэньня ў Гародні. Зьміцер Кісель – аўтар легендарнай “Рэанімовы”, адзін з заснавальнікаў у Гародні Беларускага Народнага Фронту, рухавік адраджэння Грамады, журналіст “Пагоні” і беластоцкай “Нівы”, палітык ды грамадскі дзеяч. Кніга памяці пабачыла свет намаганнямі Віктара Сазонава, Уладзіміра Хільмановіча, Янкі Траццяка, Яўгена Вапы і рэдакцыі... More »
Чацвёртая кніга ў падсерыі “Спадчына: агледзіны” серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” прысвечаная дзвюм найбуйнейшым беларускім эміграцыйным перыёдыкам — газетам “Бацькаўшчына” і “Беларус”. Яны аб’ядноўвалі раскіданых па розных краінах суродзічаў, але, галоўнае, фармавалі і фармулявалі супольнае бачанне нацыянальнага мінулага і сучаснасці. Многія артыкулы, успаміны, развагі, інтэрв’ю, змешчаныя на іх старонках, важныя і актуальныя да сёння. ... More »
У сваім разьвіцьці гістарычныя жанры жывяцца матар’яламі зь міталёгіі, гістарычных кронікаў, летапісаў, мэмуараў, навуковых досьледаў. Пакуль грамадзкія патрэбы задавальняюцца выключна паэтычнымі жанрамі — паданьні, легенды застаюцца дастатковаю крыніцай тэмаў, калізій, характараў. Празаічныя жанры патрабуюць больш канкрэтнага гістарычнага матар’ялу, чым паэтычныя. І хаця міталёгія па-ранейшаму застаецца істотнай крыніцай для малых пр... More »
Зборнік “Мікола Равенскі” — першая кніга, прысвечаная жыццю і творчасці выбітнага кампазітара, аўтара музыкі да песні “Люблю наш край” і гімна “Магутны Божа”. Лёс дзеяча адлюстраваны ў яго аўтабіяграфічных і даследчых тэкстах, а таксама ва ўспамінах суродзічаў як міжваеннага, гэтак і паваеннага-эміграцыйнага часу. Выданне ілюстравана ўнікальнымі архіўнымі дакументамі і фотаздымкамі. More »
На мяжы 1970—1980-х гг. супрацоўнік Інстытута філасофіі і права Акадэміі навук БССР Алег Бембель для сваёй дысертацыі зрабіў апытанне сучаснікаў, што яны думаюць пра беларускую мову, яе стан і перспектывы. Адказы сабраў у кнігу, дадаў ўласныя разважанні, паслямову Уладзіміра Караткевіча, але выдаць у Беларусі не было шанцаў. У 1985 г., дзякуючы намаганням Аляксея Каўкі і Юрыя Туронка, рукапіс трапіў на Захад і быў выдадзены Згуртаваннем... More »
У кнігу ўвайшлі выбраныя вершы лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы Васіля Зуёнка (н. 1935), паэма «Маўчанне травы» (адна з пяці паэм кнігі «Пяцірэчча»), а таксама празаічныя элегіі, эсэ, эцюды і літаратурна-крытычныя артыкулы. Пяцьдзесят пяты том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор». More »
“Гародня Х – ХХ стст. Каралеўскі горад з правінцыйным лёсам” - чарговае выданне кніжнай серыі “ГАРАДЗЕНСКАЯ БІБЛІЯТЭКА”. З усіх старажытных беларускіх гарадоў сёння найбольш актыўна даследуецца Гародня. Кніга “Гародня Х – ХХ стст. Каралеўскі горад з правінцыйным лёсам” яшчэ адзін таму прыклад. 11 гісторыкаў з Беларусі і Польшчы ажыццявілі першае ў гісторыі сумеснае беларуска-польскае даследаванне мінуўшчыны горада на сумежжы цывілізацый... More »