У кнігу ўвайшлі лепшыя літаратуразнаўчыя і гісторыка-культурныя творы аўтара — яго першая кніга «Творчае пабрацімства», прысвечаная беларуска-польскім літаратурным узаемасувязям ХІХ ст., скарочаны варыянт даследавання «Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры XVIII ст.», апісанні пошукаў, знаходак, зробленых у Беларусі, Польшчы і Францыі, нарысы пра пісьменнікаў і дзеячаў культуры. Адрасуецца як гісторыкам культуры, так і шырокім колам... Болей »
Матэрыялы для альбома- даведніка «Кніга могілак. Беларускія пахаванні ў свеце» — 49-й кнігі ў серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны» — ад пачатку 1990-х гадоў з дапамогай дзясяткаў зацікаўленых асоб збіраліся ў Беларускім інстытуце навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку. Выданне ахоплівае беларускія пахаванні ў 13 краінах свету, у тым ліку падрабязна апісвае адмысловыя беларускія могілкі або беларускія часткі шматнацыянальных могільнікаў у Аўстраліі, В... Болей »
У выданні прадстаўлены збор шматграннай творчай спадчыны паэта, празаіка, перакладчыка, крытыка Алеся Дудара (1904–1937), аднаго з самых заўважных творцаў міжваеннай літаратуры Беларусі. Значная частка твораў, матэрыялы з асабістага архіву і фотадакументы друкуюцца альбо перавыдаюцца ўпершыню. Болей »
Зборнік уключае архіўныя дакументы, карэспандэнцыю і ўспаміны, якія асвятляюць жыццёвы і навуковы шлях славутага гісторыка, этнографа і эканаміста Мітрафана Доўнар- Запольскага (1868—1934). Большасць матэрыялаў друкуецца ўпершыню. Кніга адрасавана ўсім, каго цікавіць мінулае Беларусі і лёс яе інтэлігенцыі. Болей »
«Я зрабіў пераклады помнікаў старажытнага беларускага пісьменства на рускую мову — яны шырока выкарыстоўваюцца студэнтамі краін СНД. Таксама ёсць гістарычныя кнігі з нарысамі і эсэ. «Улада пячаткі», напрыклад, «Бляск Кароны». Гэта пра нашых знакамітых асобаў, пачынаючы ад Рагвалода, у тым ліку пра Міндоўга, Вітаўта, Сапегу» Болей »
Укладальнік гэтага зборніка быў вясковы настаўнік, але ніколі не вывучаў сьпеву й нязнаўся з ім. А тут школьная адміністрацыя загадала праграмныя гадзіны сьпеваў займаць толькі сьпевамі, а не замяняць іх іншымі прадметамі. Тут настаўнік надумаў, што пець трэба, але толькі свае родныя песьні, якія знаёмы настаўніку і вучням, дык вось ён і зьвярнуўся да вучняў, каб яны папрасілі сваіх матак ці бабуляк навучыць іх тыя песьні, што самі ... Болей »
На ўступе хацеў-бы я адзначыць, што закрананьне сягоньня ў межах нашае супольнасьці тэмы адносна грэцкае старажытнае клясыкі з прычыны яе важнасьці і аграмаднасьці, гэтак у сваім зьмесьце, як і з пункту гледжаньня гістарычнага прамежжа, ёсьць справаю асаблівых труднасьцяў, якія выплываюць з рэзультату нашае скамплікаванае мінуўшчыны. " Слова "клясычны" і паходныя адсюль — "клясыка", "клясыцызм", выводзяцца з лацінскага тэрміну — сlassi... Болей »
«У хуткім часе ў Мінск прыедзе Максім Багдановіч», — пачулі мы голас А. Смоліча, які ўвайшоў у сталоўку «Беларуская хатка», трымаючы ў руках ліст. Усе прысутныя заварушыліся, пасыпаліся пытанні «Калі? Надоўга? Што ён піша?» «М. Багдановіч піша, штр хоча пажыць у Мінску, у сваім род¬ным горадзі, дыхнуць паветрам Бацькаўшчыны, пачуць жывую беларускую мову. Просіць паклапаціцца аб працу для яго, а калі канкрэтна прыедзе — яшчэ напіша, або ... Болей »
Выключная каштоўнасць Полацка заключаецца ў аўтэнтычнасці, універсальнасці і агульначалавечнай значнасці яго культурных набыткаў. Без культурнай спадчыны немагчымыя сучаснае існаванне Полацка і яго развіццё ў перспектыве. Гэтая спадчына паўплывала на фарміраванне асобага менталітэту палачан, падцвердзіла пераемнасць гуманістычных каштоўнасцей, падкрэсліла неафіцыйны статус культурнай сталіцы Беларусі, стварьша выбітны імідж Полацка ў св... Болей »
Wystawa zorganizowana przez Muzeum Narodowe w Krakowie, Narodowe Muzeum Sztuki Republiki Białorusi i Fundację Dziedzictwa Kulturowego we współpracy z Instytutem Polskim w Mińsku. Выстава арганізавана Нацыянальным музеем у Кракаве, Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь і Фондам культурнай спадчыны пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску. Exhibition organised by the National Museum in Kraków, the National Art Museum of the ... Болей »