Месца выхаду: Нью-Ёрк — Лондан
Дата выхаду: 2024
Рэдактар: Гардзіенка Наталля
Мастацкі рэдактар: Лазар Анатоль - вокладка
Выдавец: Згуртаванне беларусаў у Вялікай Брытаніі
Памеры: 236 с.
ISBN: 979-8-218-44485-3
Катэгорыя: Гісторыя; Беларуская мова; Культура; Грамадзтва
Copyright © 2024 by Згуртаванне беларусаў у Вялікай Брытаніі, Алег Бембель, Наталля Гардзіенка - прадмова і каментары, Анатоль Лазар - вокладка
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Прадмова, рэдагаванне і каментары Наталлі Гардзіенкі
На мяжы 1970—1980-х гг. супрацоўнік Інстытута філасофіі і права Акадэміі навук БССР Алег Бембель для сваёй дысертацыі зрабіў апытанне сучаснікаў, што яны думаюць пра беларускую мову, яе стан і перспектывы. Адказы сабраў у кнігу, дадаў ўласныя разважанні, паслямову Уладзіміра Караткевіча, але выдаць у Беларусі не было шанцаў. У 1985 г., дзякуючы намаганням Аляксея Каўкі і Юрыя Туронка, рукапіс трапіў на Захад і быў выдадзены Згуртаваннем беларусаў у Вялікай Брытаніі. Публікацыя мела для аўтара фатальныя наступствы – ён быў звольнены з Акадэміі навук, аддзел, у якім ён працаваў, расфармаваны. А кніга, некаторыя асобнікі якой усё ж трапілі ў Беларусь і “хадзілі па руках”, здаецца, так і не была прачытаная і асэнсаваная сучаснікамі. Другое выданне выходзіць зноў намаганнямі ЗБВБ, з каментарамі, а таксама водгукамі тых, хто ў 1980-х гэтую кнігу чытаў.
Каталёг: Kamunikat.org