|
|
Імя Анатоля Сыса сёння на вуснах юнага і сталага чытача. Паэзія маладога ўзростам утрапёнага рыцара роднага слова, роднай культуры і гісторыі сталая на думку, на майстэрства. Кніга паэзіі Анатоля Сыса «Пан Лес» — сведчанне жывучасці, неабходнасці і яшчэ нявычарпаных магчымасцей беларускага слова, чые карані ў нястрачанай мінуўшчыне, а крона зелянее, не засыхаючы, у сённяшнім дні, каб шумець наступнасці. Болей »
Книжка відомого білоруського поета Андрея Хадановіча вперше видається в Україні мовою оригіналу. Точність у смисловому оцінюванні подій та явищ, дотепність і почуття гумору, відвертість та відкритість — це художні якості, притаманні віршам молодого майстра. Болей »
Першае поўнае выданне на беларускай мове вядомага твора выдатнага польскага пісьменніка-рамантыка — сучасніка і сябра Адама Міцкевіча. Кожная старонка аповядаў пана Севярына Сапліцы — Генрыка Жавускага — прасякнутая непрыхаваным захапленнем бессмяротным сармацкім духам старой беларуска-літоўскай шляхты. Болей »
У гэтай кнізе сабраны лепшыя творы, якія напісаны ў апошнія гады Авяр’янам Дзеружынскім. У пявучай душы паэта нараджаюдца мілагучныя мелодыі, а разам з імі вобразы і малюнкі родных прастораў. Тут і задушэўная лірыка, і злабадзённыя грамадзянскія матывы, і гнеўны смех. Болей »
Фэрдынанд Рушчыц (10.12.1870 — 30.10.1936 — жывапісец, графік, сцэнограф, педагог) нарадзіўся ў фальварку Багданаў. Пачатковую мастацкую адукацыю атрымаў у Мінскай класічнай гімназіі. Скончыў Пецярбургскую акадэмію мастацтваў. Прафесар Школы прыгожых мастацтваў у Варшаве, Кракаўскай акадэміі мастацтваў, аддзялення прыгожых мастацтваў Віленскага універсітэта. Усе асноўныя жывапісныя творы Ф. Рушчыца былі створаны ў Багданаве, дзе і паха... Болей »
У траўні 2003 года завяршыўся конкурс сачыненняў, прысвечаны 450-годдзю Рэфармацыі на Беларусі. Вынікам конкурсу, які ладзіла МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”, стала кніга “Гістарычныя вандроўкі”, у якой змешчаны дзіцячыя работы ўдзельнікаў-пераможцаў. Ефрасіння Полацкая, Францыск Скарына, Мікола Гусоўскі, Стафан Баторый, Тадэвуш Касцюшка... Курганы, замкі, касцёлы, камяні, рэкі і азёры... Пагоня, гербы гарадоў і шляхецкі... Болей »
Чалец Саюза Беларускай Моладзі, адзін з заснавальнікаў і старшыня Згуртавання Беларусаў Канады Мікола Ганько (1924-1999) пражыў складанае і багатае ў падзеі жыццё. Менавіта яму прысвечана кніга ўспамінаў “Каб сьведчылі пра Беларусь: жыцьцё й дзейнасьць Міколы Ганька”, напісаная яго жонкай. У кнізе апрача значных вех ў жыцці знакамітага земляка, вельмі вядомага на чужыне і амаль незнаёмага ў Беларусі, друкуецца дзённік Міколы Ганька, дзе... Болей »
Вайна за скрадзенае мінулае пачалася на хвалях «Свабоды» ў самы першы дзень беларускага этэру, 20 траўня 1954 году. Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Янка Запруднік, Паўла Ўрбан, Уладзімер Дудзіцкі, Уладзімер Цьвірка, Масей Сяднёў, Вітаўт Кіпель... Эстафэту гістарычнай зоркі «Свабоды» 1970—1980-х гадоў, Язэпа Барэйкі, перанялі ў другой палове 1990-х два ягоныя маладыя слухачы — Вінцук Вячорка й Вячаслаў Ракіцкі. Іхная перадача «Неабжытая спадчына»... Болей »
Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава (1924-2003). Падчас укладання тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць прасьпект выданьня свайго 8-томнага Збору твораў. У першы том поўнага збору твораў увайшлі аповесьці "Афганец" (1998 г.), "Ваўчыная яма" (1998 г.), а таксама апавяданньні і прыпавесьці, напісаныя ў 90-х і 2000-х гадах. Болей »
Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава (1924-2003). Падчас укладання тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які паспеў спланаваць праспект выдання свайго 8-томнага Збору твораў. У другі том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці "Знак бяды" (1982 г.), "У тумане", "Аблава" (1988 г.), "Пакахай мяне, салдацік" (1995 г.), "Балота" (2001 г.), а таксама некаторыя апавяданні 90-х гадоў. Болей »