![]() |
![]() |
Кніга “Мір: гісторыя мястэчка, што расказалі яго жыхары” – гэта гісторыя населенага пункта, прадстаўленая праз погляд яго жыхароў. Унікальнасць Міра ў якасці аб’екта вывучэння вызначылі некалькі момантаў. Першае – гэта наяўнасць цудоўнага гатычнага замка XVI ст., у якім да самага прыходу савецкай улады ў 1939 г. жылі князі Святаполк-Мірскія. Жыццё побач з замкам, князямі надавала міранам адчуванне унікальнасці іх малой радзімы. Жыхары м... Болей »
Гэтая кніга — не пра ахвяр. У ёй расказваюцца гісторыі маладых і амбітных людзей, якія жылі напоўніцу. Кахалі і верылі, расчароўваліся і памыляліся. Яны заспелі гістарычныя змены, сталі сведкамі з’яўлення новай краіны. І менавіта ім выпаў лёс фарміраваць яе культурнае аблічча. Але іх перапынілі на паўслове. Лёс усіх герояў гэтай кнігі абарваўся трагічна, як і жыццё значнай часткі ўсёй беларускай інтэлігенцыі таго часу. «(Не)расстралян... Болей »
На пачатку кастрычніка 1968 года група студэнтаў на чале з Алесем Разанавым выступіла з патрабаваннем, каб на беларускім аддзяленні філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ўсе прадметы выкладаліся на беларускай мове. За кароткі час, усяго за паўдня, пад петыцыяй падпісаліся некалькі сотняў чалавек. Пра тое, як гэта ўсё адбывалася і якія вынікі мела, успамінаюць удзельнікі і сучаснікі тых драматычных падзеяў, рэха я... Болей »
У гэту кнігу ўвайшлі ўспаміны, запісаныя ў розныя гады Даляй Грынкявічутэ — 14-гадовай дзяўчынкай, высланай у чэрвені 1941 года разам з сям’ёй далёка за палярны круг, на голую выспу ў вусці ракі Лены. Палярная зіма без дроў і амаль што без ежы, уцёкі з месца ссылкі без дакументаў і з хворай маці ў Літву, смерць маці і яе пахаванне ў падвале ўласнага дома — усё гэта магло б падацца нейкім трылерам, калі б не было чыстай праўдай. Болей »
Narodziny i śmierć, młodość i starość, miłość i nienawiść, gwałt i zemsta, tęsknota za lepszym losem i zwątpienie w obliczu nieustępliwego fatum są wiodącymi motywami opowiadań zebranych w tym tomie. Książka „Słova na vietrovi” jest przede wszystkim, choć nie wyłącznie, galerią wyrazistych kobiecych portretów ukazanych na tle patriarchalnej społeczności prawosławnego Podlasia w ostatnim stuleciu. Opowiadania odsłaniają także sugestywny ... Болей »
"Круг" - мастацка-дакументальны аповед пра зямныя і творчыя шляхі паэта Уладзімера Дубоўкі (1900-1976) і лёс ягонага пакаленьня. Фрагменты гэтай кнігі гучалі на радыё "Свабода" (2002 г.), у скарочаным варыянце яна друкавалася ў газеце "Народная воля" (2004 г.), цалкам была апублікавана ў часопісе "Дзеяслоў" (2004 г.) Болей »
Вы трымаеце ў руках фантастычную кнігу! У вашых руках — гісторыя пачатку хрысціянскай Беларусі, старажытнага Полацка, Хрыстовай Веры. Імя ёй — Еўфрасіння — Офрасіння — Афрасіння. Аб нябёснай Абаронцы беларусі ведаюць усе. Бо аўтар гэтай кнігі — аўтар і падручніка » Мая Краіна — Беларусь», з якога ўсе дзеці Беларусі ад 4-га класа пачынаюць вывучаць гісторыю Краіны. Але ў гэтай кнізе вы маеце магчымасць прайсціся з Параскеваю (Афрасінняю)... Болей »
Józef Jaroszewicz był magistrem prawa, profesorem Uniwersytetu Wileńskiego na katedrze prawa litewsko-polskiego, dyplomacji i statystyki, świetnym historykiem Podlasia, Litwy, Białorusi i Ukrainy. Urodził się w 1793 r. w rodzinie bielszczanina Benedykta Jaroszewicza, tytułującego się prawami szlacheckimi. Od kilku już lat Benedykt pełnił funkcję pisarza bielskich ksiąg radzieckich, a od 1796 r. był pisarzem miejskim sądowym. Oprócz sweg... Болей »
У кнізе ўспамінаў “Жыць і дзеіць” адзін зь вядучых дзеячоў беларускай эміграцыі доктар Вітаўт Кіпель прыгадвае сваё дзяцінства ў Менску і ў расейскай высылцы, юнацтва ў акупаваным Менску, маладосьць у Нямеччыне і Бэльгіі і сталае жыцьцё ў Злучаных Штатах — амаль стагодзьдзе беларускай гісторыі, дзе аўтар, чалавек незвычайнага лёсу, быў у гушчы падзеяў палітычнага, грамадзкага і культурнага жыцьця. Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца пытанням... Болей »
Саюз беларускай моладзі. Доўгі час гісторыя разглядала гэты рух, як негатыўную з'яву калабаратнаў, прадажнікаў Радзімы. Пасля развалу Савецкай імперыі некаторыя даследчыкі пачалі лічыць Саюз ледзь не самым прагрэсіўным рухам на Беларусі. Гісторыя не можа быць чорнай або белай. Менавіта гэтага часам не хапае сучасным даследчыкам. Тым не менш, мы разумеем некаторыя суб'ектыўныя моманты, бо нават дадзенае выданне - "Людзі СБМ" аўтарства Юр... Болей »