pdf
Смалянчук Аляксандр, Раман Скірмунт (1868–1939)

Раман Скірмунт (1868–1939)

жыццяпіс грамадзяніна Краю

Смалянчук Аляксандр

У цэнтры ўвагі біяграфія «краёўца» Рамана Скірмунта (1868–1939). Кніга знаёміць з асобай прадпрымальніка, ідэолага «краёвасці», беларускага і польскага палітыка і грамадскага дзеяча, для якога зыходным пунктам публічнай дзейнасці было замілаванне да роднага Краю. Гэты Край пачынаўся з Парэчча на Піншчыне і ахопліваў землі ўсёй гістарычнай Літвы. Краёвы патрыятызм паспрыяў далучэнню Р. Скірмунта да беларускага руху і ўдзелу ў змаганні за... Болей »


pdf
Панізьнік Сяргей - укладанне i прадмовы, Крывіцкія руны

Крывіцкія руны

Беларускія пісьменнікі Латвіі

Панізьнік Сяргей - укладанне i прадмовы

Кніга выяўляе мацярык беларускай духоўнасці ў Латвіі, створаны мастацкім словам за апошнія 80 гадоў. Бальшыня аўтараў зборніка народжаныя на латгальскай зямлі. Многія нашыя суайчыннікі, далучаныя лёсам да суседняй дзяржавы, прадоўжылі творчыя райнісаўскія традыцыі прыязнасці, узаемапавагі, натхнёнай чыннасці дзеля ўмацавання векавога спараднення. «Крывіцкія руны» — пачуты водгалас крэўнага латышска-беларускага сваяцтва. Болей »


pdf
Чарнякевіч Андрэй, Памяць пра Гродна

Памяць пра Гродна

Матэрыялы да біяграфічнага слоўніка постацей міжваеннага горада. 1919-1939 гг.

Чарнякевіч Андрэй

У кнізе сабраны матэрыялы пра гістарычных асоб і іх радаводы. Біяграфічны даведнік прадстаўляе магчымасць пазнаёміцца з элітай міжваеннага Гродна 1919-1939 гг. Аўтар паспрабаваў як мага шырэй ахапіць паняцце «эліта». У спіс трапілі прадстаўнікі гарадскога самаўрада, адміністрацыі, рэдактары газет, настаўнікі, лекары, працаўнікі суда, буйныя гандляры і прамыслоўцы, прадстаўнікі кліра розных канфесій і непасрэдна актыўныя грамадска-паліты... Болей »


pdf
Багдановіч Ірына - уклад., прадм., нав. рэд., Асветніца і мецэнатка

Асветніца і мецэнатка

Да 150-годдзя Магдалены з Завішаў Радзівіл : матэрыялы круглага стала (Мінск, 15 снежня 2011 года)

Багдановіч Ірына - уклад., прадм., нав. рэд.

Кніга прысвечана 150-гадоваму юбілею вядомай беларускай асветніцы і мецэнаткі, дзеяча беларускага нацыянальнага адраджэння пачатку ХХ ст. Магдалены Радзівіл (1861–1945), якая паходзіла са знакамітага беларускага роду Завішаў. Асноўную частку складаюць матэрыялы праведзенага з гэтай нагоды ўрачыстага круглага стала (Мінск, 15 снежня 2011 г.), у якім бралі ўдзел вядомыя вучоныя, літаратары, мастакі. Кнігу дапаўняюць архіўныя знаходкі і рэ... Болей »


Імёны Свабоды

Арлоў Уладзімір

У кнігу вядомага пісьменьніка і дасьледніка нашай даўніны Ўладзіміра Арлова ўвайшлі 410 гістарычных партрэтаў тых, хто з часоў Тадэвуша Рэйтана і Тадэвуша Касьцюшкі змагаліся за свабоду і незалежнасьць беларускай зямлі. Гэта – своеасаблівая аўтарская энцыкляпэдыя любові да радзімы, свабоды і незалежнасьці. У тым ліку дзясяткі аповедаў пра дзеячаў БНР, пачынаючы з тых, хто быў ля яе вытокаў. Гэта браты Іван і Антон Луцкевічы, Вацлаў Ласт... Болей »


pdf
Вяртанне-2

Вяртанне-2

Артыкулы, дакументы і архіўныя матэрыялы па праблемах пошукаў і вяртання нацыянальных каштоўнасцей, якія находзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь

Матэрыялы зборніка прысвечаны праблемам вяртання нацыянальных культурных каштоўнасцей у кантэкст куль'туры Беларусі, а ў выпадках наяўнасці юрыдычных падстаў (згодна з міжнародным правам) — фізічнага вяртання ў Беларусь каштоўнасцей, якія ў розныя часы былі вывезены за яе межы. Большасць дакументаў друкуецца ўпершынію, адначасова ўводзяцца тры новыя раздзелы: "3 друкаваных крыніц", у якім назапашваюцца матэрыялы, прысвечаныя праблемам... Болей »


pdf
Вяртанне-3

Вяртанне-3

Зборнік артыкулаў і дакументаў

Матэрыялы зборніка прысвечаны праблемам вяртання нацыянальных культурных каштоўнасцей у кантэкст культуры Беларусі, а ў выпадках наяўнасці юрыдычных падстаў (згодна з міжнародным правам) — фізічнага вяртання ў Беларусь каштоўнасцей, якія ў розныя часы былі вывезены за яе межы. У зборніку прадстаўлены матэрыялы Міжнароднага "круглага стала", прысвечанага стратам Беларусі ў час Другой сусветнай вайны, звесткі пра беларускія экспанаты і ар... Болей »


pdf
Гарэцкі Радзім, Жыццёвы меланж

Жыццёвы меланж

Публіцыстычныя артыкулы, лірычныя замалёўкі, мініяцюры, эсэ

Гарэцкі Радзім

Акадэмік Радзім Гарэцкі прапаноўвае для шырокага кола чытачоў напісаную за апошнія дваццаць гадоў публіцыстыку і розныя жанры лірычнай прозы, якія сумесна складаюць своеасаблівую змяшаную жанравую форму — “жыццёвы меланж”. Гэтыя творы ўзніклі ў выніку думак, уражанняў, пачуццяў ад шматлікіх падзей у краіне і свеце, юбілеяў і страт сяброў ды блізкіх людзей, успамінаў пра жыццё і дзейнасць бацькі й дзядзькі — братоў Гаўрылы і Максіма Гарэ... Болей »


pdf
Гарэцкі Радзім, Апантаны Бацькаўшчынай. Жыццёвы меланж-2

Апантаны Бацькаўшчынай. Жыццёвы меланж-2

Публіцыстычныя артыкулы, лірычныя замалёўкі, мініяцюры, эсэ

Гарэцкі Радзім

Акадэмік Радзім Гарэцкі, вучоны ў галіне навук аб Зямлі і грамадскі дзеяч, аўтар кнігі «Жыццёвы меланж» (2013), прапануе яе працяг, напісаны ў апошнія шэсць гадоў у той жа сваеасаблівай жанравай форме. Гэтыя творы — падсумаванне думак, уражанняў, пачуццяў ад шматлікіх падзей у нашай краіне і свеце, юбілеяў і страт сяброў і блізкіх людзей (у тым ліку вядомых дзеячаў літаратуры, культуры, навукі), успамінаў пра жыццё і дзейнасць бацькі і ... Болей »


pdf
Валасюк Лявон, Непрыдуманыя партрэты

Непрыдуманыя партрэты

Мастакі і літаратары, народныя майстры i дойлiды Берасцейшчыны

Валасюк Лявон

У новай кнізе Лявона Валасюка чытач пазнаёміцца з літаратурнымі творчымі партрэтамі вядомых не толькі на Берасцейшчыне, але і далёка за яе межамі мастакоў, пісьменнікаў, дойлідаў і народных майстроў. Пра ўсіх іх – сваіх настаўнікаў, калег па працы, знаёмых ці блізкіх сяброў – аўтар, сам літаратар і мастак, піша з нязменнай удзячнасцю і павагай. Болей »