|
|
«Краты - толькі хэштэг» - гэта радок з верша, дасланага медыяменеджарам Андрэем Аляксандравым з Валадаркі. #краты ўзятыя за аснову пры складанні гэтага зборніка твораў, напісаных у зняволенні па палітычна матываваных крымінальных справах. У кнігу ўвайшлі вершы, казкі, дзённікавыя запісы, успаміны, апавяданні і публіцыстыч-ныя тэксты на беларускай і рускай мовах 52 палітычных зняволеных. Адзін верш напісаны на нямецкай. Пры складанні збо... Болей »
Са старонакДаведніку «Дэмакратычная апазыцыя Бсларусі: 1956-1991» паўстае гісторыя незалежнага беларускага грамадзтва ў ягоных спробах супрацьстаяць татальнасьці. Гэта мірная барацьба за правы асобы, за свабоду творчасьці, за шанец для сваёй краіны. Людзі, якія бралі ўдзел у тагачасных дэмакратычных рухах, вылучаюцца сваёй настойлівасьцю і ўзважанасьцю - тым, чаго так бракавала беларусам у канцы XX ст. Даведнік найперш прысьвечаны асоба... Болей »
Беларус, журналіст „Радыё Свабода” Алег Грузьдзіловіч нарадзіўся ў Маладэчне ў 1958 годзе, школу закончыў у Берасьці, навучаўся на журналіста ва ўнівэрсытэце ў Менску, дзе і працаваў у розных мэдыя, пакуль у сьнежні 2021 году ня быў арыштаваны за тое, што асьвятляў пратэсты. Не прызнаў віны і быў асуджаны на 1,5 году зьняволеньня. Адбываў пакараньне ў менскім СІЗА на вуліцы Валадарскага і ў калёніі пад Магілёвам. Вершы і малюнкі пра ары... Болей »
Перапоўненыя палітвязьнямі камэры, катаваньні, этапы, штрафныя ізалятары. Гэта ня сталінскія 1930-я. Гэта Беларусь 2020-х. Пра свой турэмны досьвед востра, дасьціпна, з надзеяй на дэмакратычную будучыню краіны апавядае журналіст Свабоды Алег Грузьдзіловіч. У кнізе выкарыстаныя малюнкі аўтара. Імёны вязьняў калёніі, дзе знаходзіўся Алег Грузьдзіловіч, зьмененыя дзеля бясьпекі. Болей »
Кніга створаная на падставе шматгадовай практыкі па абароне моўных правоў беларускамоўных беларусаў перапіскі з беларускімі афіцыйнымі дзяржаўнымі ўстановамі, дыпломнай работы «Канстытуцыйна-прававыя асновы дзяржаўнага білінгвізму» і магістарскай работы «Рэалізацыя дзяржаўнай моўнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь». Асаблівая ўвага надаецца перыяду ад 1996 года, калі беларуская мова зноў патрапіла ў неспрыяльныя ўмовы. Кніга даказвае, шт... Болей »
У гэтай кнізе вы, верагодна, пазнаеце сябе, нават калі вы не распавядалі мне сваю гісторыю. Кніга складаецца з дзённікавых запісаў, якія я рабіла падчас дзевяці сутак зняволення ў Беларусі ў 2020-м годзе, а таксама інтзрв'ю з тымі, хто ў той самы час, што і я, перажылі міліцэйскі гвалт, арышт, зняволенне. Ёсць тут і галасы нашых блізкіх, якія падтрымлівалі нас падчас зняволення і рабілі для нас, што маглі, па той бок турэмных муроў. Я м... Болей »
У каталёзе «Пазацэнзурны пэрыядычны друк Беларусі (1971 -1990)» пададзеныя тытулы і праанатаваныя ўсе нумары непадцэнзурных выданьняў, якія выходзілі пэрыядычна, альбо выданьне якіх распачыналася як пэрыёдыкаў. Каталёг сьведчыць пра існаваньне традыцыяў вольнага слова і незалежных грамадзкіх ініцыятываўу Беларусі. Каталёг падрыхтаваны паводле калекцыяў грамадзкага Архіву Найноўшае Гісторыі. Болей »
Кніга ўспамінаў Надзеі Дземідовіч (1927 г. н.) зьяўляецца своеасаблівым дакумэнтам беларускай гісторыі XX стагодзьдзя. Прадстаўніца пакаленьня, якое выхоўвалася з мараю пра незалежнасьць Беларусі, Надзея Дземідовіч заплаціла за сваю гарачую любоў да Радзімы пакутамі й зьняволеннем у сталінскіх лягерах. Асуджаная ў 1950 г. за сяброўства ў Саюзе Беларускай Моладзі, яна вярнулася ў Беларусь толькі ў 1956 г. Цяжкія выпрабаваньні не зламалі ... Болей »
Гэтая кніга – вынiк шматгадовага архiўнага пошуку, у якiм праз iронiю дакумэнта дасьледуецца ўнутранае жыцьцё НКВД, мэханiзмы цэнзуры i драма сучаснага маральнага выбару, адкрываюцца невядомыя старонкi нацыянальнай трагедыi. Унутранае жыцьцё НКВД у Беларусі паказваецца ад дэталяў інтымнага жыцьця чэкістаў да іх уласных прызнаньняў пасьля арышту, ад оргіяў на працы да нечаканых паваротаў лёсу. Асобныя разьдзелы прысьвечаныя парадоксам ц... Болей »
Горкая гістарычная праўда пра трагедыю беларускага сялянства ў БССР яшчэ і да сёньняшняга дня выкліае спрэчкі. Апалягеты камнізму выказваюць думкі, што дзякуючы калектывізацыі і індустрыялізацыі Ўсходняй Беларусі нашая краіна пераўтварылася ў з аграрнай ў індустрыяльную і ганарацца тым, што таварыш Сталін пачаў кіраваць “краінай з сахой, а скончыў з атамнай бомбай”. Але пры гэтым зусім па-за іх увагай застаецца тое, якой цаной адбыўся “... Болей »