Месца выхаду: Беласток
Дата выхаду: 2024
Мастацкі рэдактар: Грузьдзіловіч Алег
Выдавец: Фонд Kamunikat.org
Памеры: 92 с.
ISBN: 978-83-67937-25-2
Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Дзіцячая літаратура; Правы чалавека
Copyright © 2024 by Алег Грузьдзіловіч, Фонд Kamunikat.org
Кнігазбор: прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Беларус, журналіст „Радыё Свабода” Алег Грузьдзіловіч нарадзіўся ў Маладэчне ў 1958 годзе, школу закончыў у Берасьці, навучаўся на журналіста ва ўнівэрсытэце ў Менску, дзе і працаваў у розных мэдыя, пакуль у сьнежні 2021 году ня быў арыштаваны за тое, што асьвятляў пратэсты. Не прызнаў віны і быў асуджаны на 1,5 году зьняволеньня. Адбываў пакараньне ў менскім СІЗА на вуліцы Валадарскага і ў калёніі пад Магілёвам. Вершы і малюнкі пра арыштанта дзядзю Віцю, што ўвайшлі ў гэтую кнігу, Алег Грузьдзіловіч напісаў і намаляваў на Валадарцы для ўнукаў Евы, Сафіі, Кастуся, Аляўціны ды Анатоля, але адтуль частка лістоў не дайшла на волю праз цэнзуру. Пашанцавала з аказіяй перадаць „Прыгоды дзядзі Віці” з магілёўскага СІЗА. Пазьней у калёніі ўсе лісты і рукапісы аўтара былі зьнішчаныя. Тэкст пра Валадарку аўтар падрыхтаваў у Вільні, дзе жыве зь верасьня 2022 году.
Перапоўненыя палітвязьнямі камэры, катаваньні, этапы, штрафныя ізалятары. Гэта ня сталінскія 1930-я. Гэта Беларусь 2020-х. Пра свой турэмны досьвед востра, дасьціпна, з надзеяй на дэмакратычную будучыню краіны апавядае журналіст Свабоды Алег Грузьдзіловіч. У кнізе выкарыстаныя малюнкі аўтара. Імёны вязьняў калёніі, дзе знаходзіўся Алег Грузьдзіловіч, зьмененыя дзеля бясьпекі. Болей »
«Хто ўзарваў менскае мэтро?» – аналіз судовага працэсу над абвінавачанымі ў тэракце ў менскім мэтро, дзе 11 красавіка 2011 году загінулі 15 чалавек. Рэпартаж з судовай залі ўключае галасы падсудных і пацярпелых, аргумэнты абвінавачаньня і абароны, высновы экспэртаў, рэакцыю грамадзтва. Аўтар таксама дае асабістую ацэнку пабачанаму і пачутаму. У кнізе выкарыстаныя матэрыялы агенцтва БелаПАН, тэлеканалу «БелСАТ», агенцтва БелТА, праваабар... Болей »