![]() |
![]() |
Тэмай для разважаньняў аўтара зяўляюцца праваслаўныя магільнікі ў Гародні. Аўтар спрабуе распавесьці бесперарыўную гісторыю праваслаўных пахаваньняў ад ХІ стагодзьдзя да нашых дзён, пытаньні якія ён спрабуе паставіць на жаль не пазбаўленыя тэндэнцыйнасьці у спробах даць на іх адказ. Праваслаўныя могілкі Гародні паўстаюць як “бясспрэчныя сьведчаньні” “русской” прысутнасьці ў горадзе над Нёманам, але пры гэтым некаторыя гістарычныя момант... Болей »
Манаграфія Т.Б. Бліновай першая і пакуль што найбольш удалая спроба дасьледаваць дзейнасьць Ордэна езуітаў у Беларусі. Доўгі час сама назва ордэна зьяўлялася складнікам добра вядомай з савецкага мінулага ідэалягемы. Пры гэтым цалкам адкідалася тое, што дзякуючы навучальным установам езуітаў, беларускія землі пазнаёміліся і сталі складовай часткай эўрапейскай цывілізацыі. Сотні школ і калегіюмаў, што адкрыліся на землях Рэчы Паспалітай а... Болей »
Курс “Гісторыі беларускай культуры” ўключаны ў праграмы многіх вышэйшых навучальных устаноў Беларусі. Гарадзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы выдаў дапаможнік для студэнтаў, які ўключае кароткі змест асноўных тэмаў курса, планы лекцыйных і практычных заняткаў, кантрольныя пытанні, тэматыку рэфератаў, шырокі агляд літаратуры. Падручнік створаны такім чынам, што інфармацыя падаецца ў тэзіснай форме, што дазваляе распрацоўваць т... Болей »
«Культурология. 1992-2002». Указатель создан с целью предоставления пользователям более полной информации о литературе по культурологии Указатель состоит из трех разделов, каждый из которых отражает информационный потенциал по отдельным разделам. Данный указатель снабжен алфавитным указателем авторов и книг, описанных под заглавием. Для создания указателя были просмотрены летописи печати Беларуси за 1992-2002 гг., картотеки научной библ... Болей »
Выданьне знаёміць з гісторыяй і культурай Магілева і Магілеўшчыны. Гэта практычны дапаможнік для экскурсаводаў і проста для наведвальнікаў Магілева і яго ваколіцаў. Выданьне праз наглядныя формы спрабуе распавесьці пра амаль 750 гадовую гісторыю горада над Дняпром. Магілеў падаецца ў цікавым кантрасьце багатай сівой даўніны з савецкасьцю. Нажаль пра шмат якія помнікі выданьне гаворыць, як пра тыя, што не захаваліся, але пры гэтым аўта... Болей »
Першы том публікацыяў пад агульнай назвай “Супольная спадчына паўночна-усходніх земляў даўняй Рэчы Паспалітай” прысьвечаны дасьледваньню дакумэнтаў, што маюць сьціслую сувязь з пэўнымі рэгіёнамі цяперашніх Польшчы, Літвы і Беларусі і знаходзяцца па-за межамі гэтых краінаў; гэта спроба адкрыць да дасьледваньня раней невядомыя дакумэнты, якія між іншым знаходзяцца ў архівах Гародні, Берасьця, Вільні, Беластока і Сувалак. У выніку войнаў... Болей »
Ананімны паэт нашых часоў распавядае пра рэаліі жыцьця беларускай правінцыі, для якой сапраўдным сьвятам становіцца арганізацыя розных дзяржаўных сьвятаў, і якраз пра адно з такіх сьвятаў Дзень Пісьменства ўв Амсьціславе піша паэт. Верашваная сатыра адлюстроўвае нашу рэчаіснасьць паказваючы высокім паэтычным словам усю глыбіню маральнага крызісу беларускага грамадзтва нашага часу. Галоўны матыў твора – падарожжа мясцовага чынавенства ад... Болей »
У зборнік увайшлі матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Культура Гродзенскага рэгіёну: праблемы развіцця ва ўмовах поліэтнічнага сумежжа» (лістапад 1999 г.), якую арганізавала кафедра беларускай культуры ГрДУ. Разглядаюцца пытанні гісторыі, археалогіі, этнаграфіі, мастацтва, мовы і літаратуры Гродзеншчыны. Болей »
Але і сёньня яшчэ гаворыць Гасподзь: зьвярнецеся да Мяне ўсім сэрцам Сваім у посьце, плачы і галашэньні. Разьдзірайце сэрцы вашыя, а ня вопратку сваю, і зьвярнецеся да Госпада Бога вашага; бо Ён добры і міласэрны, шматцярплівы і шматмілажальны і шкадуе пра бедства. Хто ведае, ці не ўмілажаліцца Ён і ці не пакіне дабраславеньня, хлебнага прынашэньня і паліваньня Госпаду Богу вашаму? Затрубеце трубою на Сіёне, назначце пост і абвясьцеце ў... Болей »
Сьвятая Еўфрасіньня Польцкая – апякунка Беларусі, першая жанчына, далучаная да ліку сьвятых на ўсходнеславянскіх землях. Менавіта ёй Ўладзімер Арлоў прысьвяціў выданьне, бо як сама Еўрасіньня гэтак і яе справы сталі сапраўдным сымьалем Беларусі. Праз Еўфрасіньню Беларусь далучылася да хрысьціянскага асьветніцтва, дзякуючы ёй паўсталі і храмы і манастыры ў Полацку, зроблены на яе замову Крыж – стаў вядомым на ўвесь сьвет сымбалем нашай Р... Болей »