Гужалоўскі Аляксандр, У светлую будучыню!

У светлую будучыню!

Беларускае грамадства эпохі «адлігі» (1953—1968)

Гужалоўскі Аляксандр

З выкарыстаннем вялікай колькасці архіўных першакрыніц, перыядычных выданняў, гістарычнай літаратуры разглядаецца важны перыяд беларускай савецкай гісторыі, вядомы пад назвай «адліга». Крытыка культу асобы і рэабілітацыя ахвяр палітычных рэпрэсій, асваенне космасу і мірнай атамнай энергіі, эканамічныя рэформы і паляпшэнне матэрыяльнага жыцця людзей, нарэшце, спроба фарсіраванай пабудовы камунізму незваротна змянілі беларускае грамадства... Болей »


Турэмны зборнік: творы беларускіх палітвязняў

Турэмны зборнік: творы беларускіх палітвязняў

2020-2023

«Краты - толькі хэштэг» - гэта радок з верша, дасланага медыяменеджарам Андрэем Аляксандравым з Валадаркі. #краты ўзятыя за аснову пры складанні гэтага зборніка твораў, напісаных у зняволенні па палітычна матываваных крымінальных справах. У кнігу ўвайшлі вершы, казкі, дзённікавыя запісы, успаміны, апавяданні і публіцыстыч-ныя тэксты на беларускай і рускай мовах 52 палітычных зняволеных. Адзін верш напісаны на нямецкай. Пры складанні збо... Болей »


Цімафеева Юля, Мінскі дзённік

Мінскі дзённік

2020-2021

Цімафеева Юля

“Мінскі дзённік”, ад пачатку створаны па-ангельску, апісвае падзеі ў Мінску напярэдадні, падчас і пасля выбараў 2020-га года. Гэта сведчанне ад першай асобы, у якім інтымная штодзённасць адной пісьменніцкай сям’і знітоўваецца з калектыўным досведам пратэсту. Прыватны дакумент эпохі, агучаны эмацыйным голасам аўтаркі, вяртае чытача ў вір жыцця паўсталага гораду, у дні трывогі, салідарнасці і балючай надзеі.“Мінскі дзённік” з’явіўся на шв... Болей »


pdf
Юрэвіч Лявон, Архіўная кніга

Архіўная кніга

Юрэвіч Лявон

„Архіўная кніга”, створаная Лявонам Юрэвічам, складаецца як-бы з трох частак: адна -- гэта малаведамыя старонкі жыцьця пісьменьніка, раскрытыя аўтарам артыкулаў пра Ўладзімера Дудзіцкага, Хведара Ільляшэвіча, Уладзімера Клішэвіча, Уладзімера Сядуру-Глыбіннага, Міколу Вярбу, Юрку Віцьбіча на багатым архіўным матар’яле: афіцыйных дакумэнтах, манускрыптах -- пэрсанальных нататках, успамінах, ліставаньні, дзе найбольш поўна адлюстраваліся п... Болей »


pdf
Дэмакратычная апазыцыя Беларусі: 1956-1991

Дэмакратычная апазыцыя Беларусі: 1956-1991

Персанажы і кантэкст. Даведнік

Са старонакДаведніку «Дэмакратычная апазыцыя Бсларусі: 1956-1991» паўстае гісторыя незалежнага беларускага грамадзтва ў ягоных спробах супрацьстаяць татальнасьці. Гэта мірная барацьба за правы асобы, за свабоду творчасьці, за шанец для сваёй краіны. Людзі, якія бралі ўдзел у тагачасных дэмакратычных рухах, вылучаюцца сваёй настойлівасьцю і ўзважанасьцю - тым, чаго так бракавала беларусам у канцы XX ст. Даведнік найперш прысьвечаны асоба... Болей »


pdf
Грузьдзіловіч Алег, Мае турэмныя муры

Мае турэмныя муры

Грузьдзіловіч Алег

Перапоўненыя палітвязьнямі камэры, катаваньні, этапы, штрафныя ізалятары. Гэта ня сталінскія 1930-я. Гэта Беларусь 2020-х. Пра свой турэмны досьвед востра, дасьціпна, з надзеяй на дэмакратычную будучыню краіны апавядае журналіст Свабоды Алег Грузьдзіловіч. У кнізе выкарыстаныя малюнкі аўтара. Імёны вязьняў калёніі, дзе знаходзіўся Алег Грузьдзіловіч, зьмененыя дзеля бясьпекі. Болей »


Комар Ганна, Калі я выйду на волю

Калі я выйду на волю

Комар Ганна

У гэтай кнізе вы, верагодна, пазнаеце сябе, нават калі вы не распавядалі мне сваю гісторыю. Кніга складаецца з дзённікавых запісаў, якія я рабіла падчас дзевяці сутак зняволення ў Беларусі ў 2020-м годзе, а таксама інтзрв'ю з тымі, хто ў той самы час, што і я, перажылі міліцэйскі гвалт, арышт, зняволенне. Ёсць тут і галасы нашых блізкіх, якія падтрымлівалі нас падчас зняволення і рабілі для нас, што маглі, па той бок турэмных муроў. Я м... Болей »


pdf
Лукашук Аляксандар, Прыгоды АРА ў Беларусі

Прыгоды АРА ў Беларусі

Лукашук Аляксандар

Раскрыцьцё невядомых старонак беларускай гісторыі пасьля першай сусьветнай вайны і ліхалецьця пачатку 20-х гадоў мінулага стагодзьдзя. Выданьне зьяўляецца не толькі займальным расповедам “прыгодаў амэрыканцаў у Беларусі”, але і дае штуршок да далейшага пошуку нашай гісторыі – забытай, забароненай, запоўненай хлусьнёй. Аўтар выданьня нечакана для сябе адкрыў, што ў першыя гады пасьля вайны ў Беларусі дзякуючы амэрыканскай дабрачыннай арг... Болей »


pdf
Пазацэнзурны пэрыядычны друк Беларусі (1971-1990)

Пазацэнзурны пэрыядычны друк Беларусі (1971-1...

Каталёг

У каталёзе «Пазацэнзурны пэрыядычны друк Беларусі (1971 -1990)» пададзеныя тытулы і праанатаваныя ўсе нумары непадцэнзурных выданьняў, якія выходзілі пэрыядычна, альбо выданьне якіх распачыналася як пэрыёдыкаў. Каталёг сьведчыць пра існаваньне традыцыяў вольнага слова і незалежных грамадзкіх ініцыятываўу Беларусі. Каталёг падрыхтаваны паводле калекцыяў грамадзкага Архіву Найноўшае Гісторыі. Болей »


pdf
Лукашук Аляксандр, За кiпучай чэкiсцкай работай

За кiпучай чэкiсцкай работай

З жыцьця катаў

Лукашук Аляксандр

Гэтая кніга – вынiк шматгадовага архiўнага пошуку, у якiм праз iронiю дакумэнта дасьледуецца ўнутранае жыцьцё НКВД, мэханiзмы цэнзуры i драма сучаснага маральнага выбару, адкрываюцца невядомыя старонкi нацыянальнай трагедыi. Унутранае жыцьцё НКВД у Беларусі паказваецца ад дэталяў інтымнага жыцьця чэкістаў да іх уласных прызнаньняў пасьля арышту, ад оргіяў на працы да нечаканых паваротаў лёсу. Асобныя разьдзелы прысьвечаныя парадоксам ц... Болей »