Трафімчык Анатоль

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Анатоль Трафімчык.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Комар Ганна, Калі я выйду на волю

Калі я выйду на волю

Комар Ганна

Месца выхаду: London

Дата выхаду: 2024

Выдавец: Skaryna Press

Памеры: 276 с.

ISBN: 978-1-915601-33-9

Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Палітыка; Правы чалавека; Грамадзтва

Copyright © 2024 by Ганна Комар, Skaryna Press

Кнігазбор: прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

У гэтай кнізе вы, верагодна, пазнаеце сябе, нават калі вы не распавядалі мне сваю гісторыю. Кніга складаецца з дзённікавых запісаў, якія я рабіла падчас дзевяці сутак зняволення ў Беларусі ў 2020-м годзе, а таксама інтзрв'ю з тымі, хто ў той самы час, што і я, перажылі міліцэйскі гвалт, арышт, зняволенне. Ёсць тут і галасы нашых блізкіх, якія падтрымлівалі нас падчас зняволення і рабілі для нас, што маглі, па той бок турэмных муроў. Я магу ўявіць, што першая рэакцыя — адмахнуцца ад тых успамінаў, такіх балючых. Не вярэдзіць раны. Але ў гэтай кнізе не ўсё такое цёмнае, наадварот, у ёй шмат падтрымкі і салідарнасці, у ёй цеплыня, у ёй гумар. Гэта кніга — напамін пра найлепшых нас, такіх смелых і аб'яднаных высокімі ідэямі. Мы такімі былі — і мы такімі застаёмся.

Беларускія аўтары: Комар Ганна

Каталёг: Прыватны кнігазбор

Толькі ў бібліятэцы прыватнай асобы ў Беластоку (папяровы асобнік)

Варта пазнаёміцца:

Комар Ганна, Вызвалі або бяжы

Вызвалі або бяжы

Комар Ганна

Новая паэтычная кніга Ганны Комар быццам глыток болю. Нягледзячы на топавасць гэтага матыву ў мастацкім свеце паэткі, тут ëн успрымаецца ў новым ракурсе. “Вызвалі або бяжы” – заклік, у якім сацыяльнае і асабістае перапляліся ў адно, стварыўшы творчае крэда – “быць мацнейшай за абставіны”. Менавіта таму ў свеце, які паўстае на старонках кнігі быццам за кратамі, паэтычнае слова адчуваецца як глыток паветра. Яго нельга забраць ажно ў затхл... Болей »


pdf
Комар Ганна, Страх вышыні

Страх вышыні

Вершы

Комар Ганна

У дэбютную кніжку паэзіі Ганны Комар увайшлі выбраныя дзіцячыя і дарослыя страхі паэткі. Гэтыя вершы, народжаныя з няўмення ездзіць на ровары і спавітыя паэтыкай сэлфхарму, хвалююць, бянтэжаць, раздражняюць, пужаюць, не пакідаюць абыякавымі, абяцаюць надзею. Уважлівыя даследаванні ценяў вар’яцтва на тле кожнага кахання, сяброўства, падарожжа ці дзіцячага ўспаміну даводзяць, перадусім, безумоўную каштоўнасць каханых, сяброў, падарожжаў і... Болей »