1 января 1919 года

1 января 1919 года

Временное рабоче-крестьянское советское правительство Белоруссии: док. и материалы

Книга посвящена первому правительству Советской Белоруссии. Впервые полностью опубликованы протоколы заседаний правительства и Центрального Бюро Компартии Белоруссии. Указаны разночтения и опечатки в первых официальных публикациях, рукописные правки в оригиналах Манифеста о провозглашении БССР. В разделе «Хроника» расписана по дням, а иногда по часам и минутам история создания и деятельности правительства, указаны источники информации —... Болей »


Шыдлоўскі Вячаслаў, Рысы майго пакалення

Рысы майго пакалення

Шыдлоўскі Вячаслаў

Гэтая кніга — спроба гістарычнага даследвання наступстваў таталітарнага рэжыму, заснаваная ў значнай ступені на асабістым жыдцёвым досведзе аўтара — ахвяры гэтага рэжыму. Вячаслаў Шыдлоўскі (1913—1997) паказвае месца чалавека ў гэтай сістэме, яе ўплыў на грамадскую думку. Аўтар уздымае праблему маральнага выбару ў тых абставінах, захавання сваёй годнасці, чалавечых якасцяў, што іучыць са старонак кнігі як запавет аўтара нашчадкам. Для ш... Болей »


pdf
Дзеля Бога і Вялікага Княства даўняй Рэчы Паспалітай/ Dla Boga i Wielkiego Księstwa dawnej Rzeczypospolitej

Дзеля Бога і Вялікага Княства даўняй Рэчы Пас...

Матэрыялы міжнароднай навуковай канфэрэнцыі / Materiały międzynarodowej konferencji naukowej

Гэтую кнігу склалі працы вядомых навукоўцаў і даследчыкаў даўніны Беларусі і Польшчы: Анатоля Грыцкевіча, Валерыя Пазднякова, Ганны Дылаговай, Віктара Слівоўскага, Аляксандра Стральцова-Карвацкага, Вячаслава Шведа, Аляксандра Радзюка, Андрэя Вашкевіча, Ігара Кузняцова, Леаніда Ваўчка і інш. Галоўная тэма іх доследаў – становішча шляхты, духавенства і сялянаў каталіцкага веравызнання на землях Вялікага Княства Літоўскага ў XVIII – першай... Болей »


pdf
Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакумэнтах і ўспамінах, 2

Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакумэнтах і ўсп...

Гэтая кніга (1-е выданне якой пабачыла сьвет у 2001 г.), прысьвечаная гісторыі антыбальшавіцкага паўстаньня 1920 г. на Случчыне, уключае дакумэнтальныя матар'ялы з архіваў Беларусі, Літвы, Польшчы, Расеі, прэсавыя паведамленьні, успаміны ўдзельнікаў, у тым ліку дакумэнты з архіваў КДБ. Многія матар'ялы друкуюцца ўпершыню. Кніга дае шырокую панараму беларускага вызвольнага руху наконадні, падчас і пасьля ліквідацыі Слуцкага збройнага чын... Болей »


pdf
Вялікі Анатоль, На раздарожжы. Беларусы і палякі ў час перасялення (1944-1946 гг.)

На раздарожжы. Беларусы і палякі ў час перася...

Манаграфія

Вялікі Анатоль

У манаграфіі аналізуецца адна з маладаследаваных старонак гісторыі Беларусі сярэдзіны 40-х гг. XX ст- перасяленне польскага насельніцтва з Беларусі ў Польшчу і беларусаў з Польшчы ў Беларусь. Паказваюцца знешнія і ўнутрыпалітычныя прычыны, якія абумовілі ўстанаўленне савецка-польскай мяжы і ажыццяўленне перасялення насельніцтва. Аналізуецца сукупнасць фактараў, якія вымушалі людзей перасяляцца, ці адмаўляцца ад перасялення. Характарызую... Болей »


pdf
Весялкоўскі Юры, Ад Гарбачова да Белавежы

Ад Гарбачова да Белавежы

Весялкоўскі Юры

Пасьля перамогі над гітлераўскай Нямеччынай у 1945 годзе Сталін пашырыў межы СССР і стварыў вялікую камуністычную імпэрыю. Партыйная прапаганда даказвала, што краіны Цэнтральна-Ўсходняй Эўропы былі вызвалены ад гітлераўскай тыраніі. Фактычна яны не былі вызваленыя, а толькі занятыя Чырвонай Арміяй у якасьці ваенных трафеяў. Масква зрабіла іх сваімі сатэлітамі, якія мелі ахоўваць Савецкі Саюз, і адмежавала іх ад заходніх дэмакратычных дз... Болей »


pdf
Беларусы ў бітве за Монтэ-Касіна

Беларусы ў бітве за Монтэ-Касіна

Артыкулы, дакумэнты

Кніга прысьвечана аднаму з найбольш трагічных перыядаў Другой сусьветнай вайны – бітве пад Монтэ-Касіна, у якой прымалі ўдзел тысячы беларусаў. Многія з іх не вярнуліся дамоў, знайшоўшы свой спачын на монтэ-касінскіх могілках. У кнізе змешчаны поўны сьпіс беларусаў, якія загінулі ў гэтай бітве і пахаваны на тэрыторыі Італіі. Дапоўненая дакументамі і ўспамінамі сьведкаў, кніга дае магчымасьць пазнаць і зразумець падзеі тых часоў, прасачы... Болей »


pdf
mp3
Беларусь: ні Эўропа, ні Расея

Беларусь: ні Эўропа, ні Расея

Меркаваньні беларускіх эліт

Інтэрвію, зьмешчаныя ў гэтай кнізе, запісваліся ў сакавіку – траўні 2006 году, г. зн. падчас і адразу пасьля трэціх прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Таму невыпадкова ў шэрагу іх прысутнічаюць алюзіі на гэтую палітычную кампанію. Увесну 2006 году незалежныя сацыёлягі канстатавалі, што праводзіць сацыялягічныя апытаньні стала немагчыма, паколькі ў краіне ня створаны ўмовы для вытворчасьці сацыялягічных меркаваньняў. Гэтая канстатацыя праг... Болей »


pdf
epub
Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам

Сучаснае польскае мысьленьне

Зьмешчаныя ніжэй тэксты ня ёсьць адбіцьцём пэўнага часавага зрэзу польскай філязофіі. Яны хутчэй прэзэнтуюць увасобленую ў канкрэтных постацях традыцыю польскага крытычнага мысьленьня. Гэта пацьвярджае іхная жанравая спэцыфіка (прысутнічаюць стандарты эсэ, філязафічнага трактату, аналітычнага нарысу, навуковага артыкулу). Мінус гэткай задумы палягае ў пэўным эклектызьме і адвольнасьці, на якую даводзіцца йсьці ўкладальніку. Плюсам жа мо... Болей »


pdf
Алехнік Алесь, Пад бел-чырвона-белым

Пад бел-чырвона-белым

(memento patriam)

Алехнік Алесь

Бежанцы, высланцы, эмігранты, паяжджане - гэтыя тэмы й вобразы занялі сталае месца ў беларускай гісторыі ды літаратуры. Кніга, якую трымае ў руках чытач, менавіта з гэтай паліцы. Аўтар кнігі, Алесь Алехнік, знакаміты дзеяч беларускай эміграцыі паваеннай пары. Раней бязьлітасны камуністычны рэжым, а цяпер цяжар пражытых гадоў не дазволілі яму вярнуцца, ці хоць бы адведаць сваю Бацькаўшчыну. Спадар Алесь вяртаецца да яе з дапамогай гэтай ... Болей »