|
|
У першым выданьні кнігі «Люблю Беларусь» Аўтар выказваў шчырую падзяку за дапамогу ў падрыхтоўцы кнігі: людзям, чые парады, кансультацыі й заўвагі былі каштоўным удакладненьнем да «Нацыянальнай ідэі»; маладафронтаўцам, якія набіралі й макетавалі тэкст; сябрам, якія спраўджвалі інфармацыю; бацькам; а таксама ўсім тым, хто маліўся за ажыцьцяўленьне гэтага выданьня. Сёньня сам Аўтар застаецца за кратамі ў Беларусі ўжо пяты год – ад 7 чэрве... Болей »
Ніводнага артыкулу, ніводнай манаграфіі, ніводнай навукова-папулярнай кнігі не напісалі раней беларускія гісторыкі пра разбурэньне Старога гораду — аднаго з самых каштоўных раёнаў гістарычнага Менску. Паўтара дзясятка вуліц і завулкаў, шчыльна забудаваных мураванымі дамамі XVII–XIX стагодзьдзяў, што існавалі на Замкавай гары і яе ваколіцах, зьніклі бязь сьледу. Кніга доктара гісторыі Сяргея Абламейкі — першае навуковае дасьледаваньне пр... Болей »
Кнігу, якая выходзіць у дзвюх частках, склалі цікавыя, спазнаваўчыя і надзвычай багата ілюстраваныя апавяданні з гісторыі Беларусі. Першая частка ахоплівае час ад старажытнасці да канца XVIII стагоддзя. Для дзяцей, падлеткаў і ўсіх, хто цікавіцца айчыннай гісторыяй і культурай у папулярным выкладзе. Болей »
Зборнік матэрыялаў канфэрэнцыі, прысьвечанай навукова-культурным асяродкам беларускай дыяспары і яе асобным дзеячам, аналізуе ролю беларускай дыяспары ў захаванні і развіцці беларускай культуры. У зборнік уключаны матэрыялы, якія падрабязна разглядаюць і распавядаюць пра працу беларускіх навуковых і культурных цэнтраў, створаных дыяспарай, роля беларускай дыяспары ў захаванні беларускай мовы, Беларускі камітэт дапамогі ахвярам радыяцыі ... Болей »
Паштоўкі, або адкрытыя пісьмы (так іх раней афіцыйна называлі), з’явіліся ў другой палове XIX стагоддзя. 3 гісторыі пошты вядома, што з самага пачатку існавання дзяржаўнай пошты пісьмы, напісаныя на лістах паперы, адпраўляліся ў закрытым канверце з наклеенай маркай - аплаты за паштовую паслугу. 3 развіццём паштовай камунікацыі ў аўстрыйскага эканаміста Эмануіла Германа з’явілася ідэя пасылаць па пошце кароткія пісьмовыя паведамленні без... Болей »
«Гаспадар» — беларускі народны каляндар, які выдаваўся ў 1943—1944 у Кёнігсбергу на беларускай мове Усходнепрускім галіновым філіялам Імперскага земляробчага выдавецтва па заказу акупацыйных улад генеральнай акругі Беласток і Беларускага аб'яднання ў Беластоку. Адказны рэдактар М. Альтгаер. Аўтарамі большасці публікацый з'яўляліся прадстаўнікі нямецкай адміністрацыі. Друкаваў матэрыялы пра сістэму адміністрацыйнага і гаспадарчага кірава... Болей »
Чытач трымае ў руках дапоўненае і дапрацаванае перавыданне кнігі „Дударская Глыбоччына”, выдадзенай у 2017 годзе. Выданне апавядае пра дударскія традыцыі Глыбоччыны, яе славутых дудароў і дударскія матывы ў літаратурнай творчасці пісьменнікаў рэгіёну. Аўтар таксама згадвае друкаеаныя і іншыя крыніцы звязаныя з дударскай спадчынай у рэгіёне і прадстаўляе розны перспектывы развіцця дударскага брэнду ў Глыбокім і ў Глыбоцкім краі. Публікац... Болей »
Разглядаюцца шматгранныя аспекты з дзейнасці беларускага каталіцкага духавенства, а менавіта: прававыя асновы і арганізацыя ксяндзоў-беларусаў у пераломныя моманты (1914–1921 гг.), віды і змест душпастырскай і грамадска-культурнай працы беларускага каталіцкага духавенства ва ўмовах ціску і праследу канфесійнай і нацыянальнай палітыкі ІІ Рэчы Паспалітай (1921–1939 гг.). Дадзеная манаграфія з’яўляецца лагічным працягам манаграфіі: «Белару... Болей »
“Дзённік” Дзмітрыя Сямёнава — унікальны дакумент, у якім адлюстраваны светапогляд падлетка, яго жыццё ў складаныя гады акупацыі ды бежанства ў Нямеччыне. У сістэматычных запісах 1943—1947 гг. вачыма хлопца можна ўбачыць як значныя гістарычныя падзеі, гэтак і асаблівасці штодзённасці ў ваенным Менску, Берліне, лагерах для працоўных ды перамешчаных асобаў. Дапоўнены здымкамі з сямейнага архіву Сямёнавых аповед будзе цікавы і для прафесійн... Болей »
Славамір Адамовіч нарадзіўся 8 сакавіка 1962 году ў сям'і Беларусаў. Вучыўся ў беларускай школе мястэчка Будслаў у паўночна-заходнім рэгіёне Беларусі, адным з самых прабеларускіх. Скончыў 8 класаў, потым - Сьвірскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча, пасьля якога працаваў у Казахстане. Далей - служба ў савецкіх ваенна-марскіх сілах, у дыверсійным сьпецпадразьдзеле. Пасьля службы - работа на Беларускай чыгунцы, на станказаводзе імя Кірава ў... Болей »